Общество

Илья Добротвор, который с пятью детьми уехал из Беларуси: в Варшаве работаю таксистом и в массовках кино

Общественный активист, который месяц назад уехал в Польшу, рассказал «Народной Воле», сложно ли с пятью детьми начинать на новом месте «жизнь с нуля».

Напрыканцы мая гэтага года на старонцы Іллі Дабратвора ў «Фэйсбуку» з’явілася фота: ён і пяцёра дзяцей у самалёце, які звёз іх з Мінска ў Варшаву.

«На вялікі жаль, я вымушаны дзеля бяспекі дзяцей пакінуць краіну», — падпісаў здымак Ілля.

17 мая Ілля Дабратвор быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт. Яшчэ раней з краіны з’ехала яго жонка Іна, пасля таго як суд аштрафаваў яе на 11 600 рублёў за вывешаныя ў акне партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі і герб «Пагоня».

Акрамя таго, у доме Дабратвора прайшлі вобшукі.

— Іна ўжо знаходзілася ў Варшаве, а я пасля паходу ў Следчы камітэт прыняў рашэнне адправіцца з дзецьмі туды ж, — кажа Ілля. — Да таго ж з боку праваахоўнікаў ціск ішоў неверагодны — у дзверы амаль штодзень грукала міліцыя.

Жонка мне адразу сказала, што трэба з’язджаць як мага хутчэй, але я яшчэ некалькі дзён думаў.

— Складана было сабраць у дарогу пяцярых дзяцей?

— Нічога складанага, бо ў самалёт мы бралі з сабой мінімум рэчаў. Набывалі квіткі проста ў аэрапорце, нейкага асаблівага надгляду не было. Памежніца паглядзела, што я вылятаю ў Польшчу па працоўнай візе, таму, магчыма, было такое стаўленне.

А фотаздымак з сям’ёй у самалёце я апублікаваў у «Фэйсбуку» пасля таго, як мы ўзляцелі.

— Наконт працы дамаўляліся зараней? Такую ж сям’ю карміць трэба ў любой краіне…

— Пакуль прыляцелі, жонка нам зняла пакой на дзесяць дзён, бо неабходна было такі тэрмін знаходзіцца на каранціне.

Хацелася, безумоўна, знайсці больш-менш нармальную працу, таму ў хуткім часе набыў у Варшаве аўтамабіль. Трэба адзначыць, што тут аўто каштуюць на парадак танней, чым у Мінску.

У Варшаве працы хапае, і за яе куды больш плацяць, чым у Беларусі, але трэба было прыгледзецца, ацаніць сітуацыю.

Першым часам здымаўся ў масоўках кіно, гэта можна было рабіць штодзень. За масоўку ў дзень плацяць ад 100 злотых (каля 30 долараў) за некалькі гадзін працы.

— Якія былі яшчэ варыянты працаўладкавання?

— Работа таксістам на сваёй машыне. Калі не ленавацца, то больш за 100 долараў у дзень лёгка можна зарабіць. У выхадныя — у два разы больш. Адным словам, за тыдзень можна займець сярэдні беларускі месячны заробак.

Дарэчы, для таго каб працаваць таксістам у Польшчы, падыходзіць і беларускае вадзіцельскае пасведчанне. Акрамя таго, неабходны былі даведка, што ў мяне няма судзімасці ў Польшчы, і даведка з дарожнай паліцыі.

Калі ты добра валодаеш беларускай мовай, то праблем у зносінах з польскімі кліентамі практычна няма. Рэдка калі пытаюцца: «Адкуль пан?» Многія думаюць, што прыехаў з Беласточчыны.

— Дзе зараз жыве сям’я?

— Здымаем трохпакаёвую кватэру ў Варшаве, і трэба сказаць, што арандаваць жыллё тут значна даражэй, чым у Мінску. 2500 злотых (каля 700 долараў) у месяц без уліку камунальных паслуг. Хаця калі ты без сям’і, то можна знайсці жыллё і за 200 долараў.

Цікава: у Польшчы няма такой тэндэнцыі, як у Беларусі, што ў маленькіх гарадках зняць жыллё танней, чым у сталіцы. Кошты паўсюль прыкладна аднолькавыя, таму ехаць у правінцыю не мае сэнсу. У Варшаве, напрыклад, значна больш варыянтаў працаўладкавання.

— Ваша жонка таксама працуе?

— Так, на аддаленай рабоце. Займаецца дакументаабаротам у адной кампаніі. Іна ў Мінску выкладала англійскую мову, але ў Польшчы беларускі дыплом аб вышэйшай адукацыі не прызнаецца, таму працу па спецыяльнасці знайсці не так проста.

— Ужо вызначыліся, дзе будуць вучыцца дзеці?

— Пойдуць у школу, пакуль выбіраем. Сафіі зараз 17 гадоў, Яўсею — 15, Герману — 11, Марку — 9 і Агаце — 7.

Мяне ўразіла, што тут на дзяцей, якія не дасягнулі 18 гадоў, даюць штомесячную дапамогу — па 500 злотых на кожнае дзіця. А ў «сацыяльна арыентавай» Беларусі дапамога выплачваецца толькі па даглядзе дзяцей да 3 гадоў.

— У вас жа застаўся дом пад Мінскам. Што з ім?

— Дом пад арыштам, і я не ведаю, як далей будуць разгортвацца падзеі ў Беларусі. Хаця ёсць у Мінску людзі, на якіх я аформіў даверанасць і якія будуць даглядаць нерухомасць.

— Вы з’ехалі назаўсёды ці ў бліжэйшы час збіраецеся з сям’ёй вярнуцца ў Беларусь?

— Безумоўна, хочацца жыць у сваёй роднай краіне, але трэба думаць і пра перспектывы. Таму пакуль пажывём у Польшчы, а далей — жыццё пакажа…

Комментарии

Сейчас читают

Что может ожидать тех, кого будут судить по делу «Беларускага Гаюна»?

Что может ожидать тех, кого будут судить по делу «Беларускага Гаюна»?

Все новости →
Все новости

«Этот фестиваль не только для кайфа». Организаторы фестиваля Tutaka рассказали о планах на этот год и перспективах10

Путин осудил нарушение Израилем Устава ООН и норм международного права11

За месяц спрос на кукол Лабубу вырос на «Куфаре» в 6,5 раза7

Под Соледаром один российский самолет сбил другой?4

Израильская ракета ударила по резиденции Верховного лидера Ирана Али Сейеда Хаменеи3

Во время израильской атаки на Иран убили командира спецподразделения «Кудс»1

Нетаньяху ввел Иран в заблуждение с помощью свадьбы, а Трамп — своими заявлениями8

Израиль начал новую волну ударов по Ирану12

Трамп: Непонятно, сохраняется ли у Ирана ядерная программа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Что может ожидать тех, кого будут судить по делу «Беларускага Гаюна»?

Что может ожидать тех, кого будут судить по делу «Беларускага Гаюна»?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць