Комментарии к статье

Закат тарашкевицы. Закрытие «Радыё Свабода» может завершить языковую эпоху

  • %
    18.03.2025
    Слухайце, разумнікі і крытыканы - у нас уся мова - хоць прамаскаленая сталінка, хоць тарашкевіца як музэйны экспанат пад шкляным каўпаком. Народу мова не баліць. Таму даб'е яе не Трамп з Лукашенкай/Пуціным, а самі беларусы
  • Ao
    18.03.2025
    "НН" вяртайцiся да тарашкевiцы. Калiсь вы здрадзiлi ёй. Мы памятаем гэты ганебны факт, але даруем вам. Калi вернiцiся.
    P.S. za "lacinku" - asobny respekt!
  • ЖыцЬцесЬцЬвярджалЬнасЬцЬ
    18.03.2025
    Ao, дзякуй, не трэба, бо ад слова ЖыцЬцесЬцЬвярджалЬнасЬцЬ выцякаюць вочы.
  • 1234
    18.03.2025
    Ao, ня здрадзілі, гэта было пытаньне, каб газэта прадавалася ў кіёсках, а патрабаваньне было - пераход на наркамаўку. Але згодны ў тым, што газэта даўно там не прадаецца, а ў інтэрнэце працягвае быць на наркамаўцы і яшчэ часам з русізмамі
  • Муртазаев
    18.03.2025
    Ao, так почему не пишешь этой латинкой? Пиши, не мучайся.
  • Не галасі!
    18.03.2025
    ЖыцЬцесЬцЬвярджалЬнасЬцЬ, ад самога гэтага рускага слова ў беларускай вокладцы выцякаюць вочы. Ніколі ім не карыстайцеся, калі вы не журналіст з БССР.
  • Žyćcieśćviardžalnaść
    18.03.2025
    ЖыцЬцесЬцЬвярджалЬнасЬцЬ,
    Проста пішыце нармальна - лацінкаю. І не будзе ніякіх праблемаў ад усіх гэтых "Ь" ды " ' " :).
  • Замкомпамордзел
    18.03.2025
    З тарашкевіцай два пытанні.
    Першае - многія, хто ўпарта расстаўляе знакі, сам так не вымаўляе. Больш таго, ва Ўсходняй Беларусі нярэдка так моцна, як у Заходняй, не змякчаюць, там няма гэтых амаль польскіх СЬЦЬ. Там не па-руску, але і не з віленскім вымаўленнем.
    Другое пытанне - з гэтай шызой "клясычная філялёгія", якую так старанна вымаўляе Вячорка старэйшы, які той мовы жывой увогуле нідзе не чуў, выхоўваўся ў сям'і савецкіх партакратаў.
  • 1234
    19.03.2025
    Пачытаеш камэнтары і разумееш, як людзі сьвядома пераступаюць і прымаюць тое, што навязваюць, абы каб толькі нібыта было зручна. Яшчэ на адзін крок абрусіліся
  • Суповой пакетик
    18.03.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Кворум
    18.03.2025
    Пагуляцца ў тарашкевіцу можна будзе тады, калі беларусы ў асноўнай масе ўжо будуць размаўляць на нармаванай беларускай мове. Бо 100500 правапісаў і дыялектаў толькі перашкаджаюць яе укараненню. Хай бы хоць афіцыйную беларускую мову вывучылі для пачатку. Аматарам лацінкі і тарашкевіцы ніхто не перашкаджае карыстацца імі, але мусіць быць нейкі адзіны стандарт для СМІ і афіцыйнага ўжывання.
  • Абы чаго
    19.03.2025
    Кворум, Не возьмёте власть, не будет белорусизации. Тут все просто. А так большинству что наркамаука, что тарашкевица, все едино и все не используется. Вообще белорусский проект под большим вопросом.
  • Меркаванне
    18.03.2025
    Белы рух таксама адмаўляўся ад бальшавіцкай рэформы рускай мовы (там не ўсё так адназначна, як у беларускім выпадку), але сёння не чутно ні пра тое, каб нехта хацеў вярнуць яці і фіты ва ўжытак, і тым больш каб нехта называў той правапіс класічным, а сучасны балшакоўкай. Цяпершні правапіс не зрусіфікаваны, хапіла акадэмікам розуму не псаваць далей мову на зло Вячоркам і Саўкам, для якіх яны зацятыя сталіністы, а выпраўляць яго. Але з кожнага вугла дагэтуль енк пра нейкую "наркОмаўку"! Спыніце ўжо, вы сваё адваявалі.
  • Вадзім
    18.03.2025
    Меркаванне, рэформа без яцяў рыхтавалася з 1911 года. Афіцыйна аб'яўленая ў траўні 1917. Бальшавікі потым толькі пацьвердзілі яе, яны там і побач не стаялі з распрацоўкай.
  • Ранічка
    18.03.2025
    Меркаванне, вы б мо саму пастанову СНК БССР "Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу" ад 28 жніўня 1933 года пачыталі? Там непасрэдна пішацца, што стары правапіс ня быў падобны на расейкую, а то тым і благі.

    "Нацыянал-дэмакратызм імкнуўся ўсімі мерамі і спосабамі адарваць беларускую літаратурную мову ад мовы шырокіх беларускіх працоўных мас, ствараў штучны бар’ер паміж беларускай і рускай мовамі і засмечваў беларускую мову рознымі сярэдневяковымі архаізмамі і буржуазнымі вульгарызмамі."
  • Гісторык
    19.03.2025
    Меркаванне, параўноўваць ъ і ѣ у рускай мове з Ь у беларускай гэтак жа не непісьменна, як параўноўваць выкарыстоўваньне ё у рускай і беларускай мовах. Альбо патрабаваць напісаньня ё ва ўкраінскай мове.
  • Ну
    18.03.2025
    Сьціплыя філялягіні поўныя шкадаваньня з гэтай нагоды...
  • Вадзім
    18.03.2025
    Дзеясловіца - мая любімая
  • Лідар нацыі
    18.03.2025
    Ні беларусам, ні асабліва украінцам нельга ахайваць Амэрыку і яе законна выбранага амэрыканскім народам прэзыдэнта Дональда
    Трампа. Ніхто ня мае права зневажаць асобу і ганьбіць вялікую дэмакратычную краіну, ад якой залежаць лёсы сьвету.
  • Носьбіт
    18.03.2025
    Баба з дзедам ні ў школах нармальна не адвучыліся (вайна), ні ва ўніверсітэты не хадзілі. Усё жыццё пражылі ў вёсцы, гаворачы як гаворыцца. І мы ад іх навучыліся. І не Вячоркам беларусаў вучыць, як трэба размаўляць па-беларуску. Памрэ гэтае штучнае абышто, то і халера з ім. А збедаваным філёлягам дапамогуць дыплямаваныя псыхолягі, так і перажывуць .

    [Зрэдагавана]
  • усё так
    18.03.2025
    Носьбіт , Амэн
  • грамадзянскую вайну трэба спыніць
    18.03.2025
    Не бачу цяжкасцяў дзеля замірання сёння (грамадзянскую вайну трэба спыніць) , не бяспечны БЧБ СЁННЯ , ВЫКАРЫСТОЎВАЕМ КАЛЮМНЫ , СТАРАЖЫТНЫ (не "рпц"-НКВДшны) герб Менска і г.д.
  • чаравікі
    18.03.2025
    Калі мая маці, якая родам з вёскі на Меншчыне, пачула па Радыё Свабода як яны распавядалі пра нейкія "пляны", то дужа смяялася. Гэта нежывая мова, на ёй ніхто не гаворыць і ніколі не гаварыў. Адкуль яна наогул з'явілася са сваімі плянамі, Бабілонамі, Арабіямі і клясамі. Справа ж не ў правапісу, тут нейкая гаворка асаблівая, нейкі дыалект.
  • Буба
    18.03.2025
    чаравікі , гэта так, як старыя казалі пад Вільняй. Я сам чуў там пра “5 кілё цукру”. Але, безумоўна, ў астатняй Беларусі так ня кажуць.
  • Анярхіст
    18.03.2025
    Беларускай мове ня трэба ніякіх зьнешніх забойцаў, беларусы самі прынясуць зямлі на прыгорак. Што ні камэнтар, то "ну і хай бы зь ім". Спадарства, перад вамі сякэрай забіваюць яшчэ адзін бастыён культуры, а вы лапідарна захапляецеся.
    Гідоцьце.
  • Не галасі!
    18.03.2025
    У бой трэба ісці не толькі з амбіцыяй, але і з амуніцыяй.
    У тарашкевіцы няма "амуніцыі" - гэты варыянт не вучаць ў школах, і самае важнае ім не карыстаюцца носьбіты мовы, ды эліта думак ў масе сваёй.
    Постсавецкі самвыдат (НН, Свабода, Навіны БНФ ды інш.) рабіліся пераважна, выбачайце, "новаспечанымі" носьбітамі, каторыя не нарадзіліся ў асяродку жывой мовы.
    Не адмаўляючы ў патрыятызме, пасіянарнасці, самаахвярнасці маладым дзяўчатам і хлопцам тае пары, мусім разумець, што менавіта для іх не было розніцы, які варыянт беларускага правапісу браць за аснову беларушчыны.
    Скончыў рускую школу ў рускамоўным гарадскім асяроддзі, прачытаў Караткевіча і бац! - прыйшло асэнсаванне свайго месца ў Часе і Прасторы. Я беларус? Беларус! Дзе мой край? А дзе ж мова мая, музыка, песні і думкі мае?
    У пошуках сапраўднасці з моладзевым максімалізмам адрынулі ўсё, што патыхала бальшавізмам. І... Апынуліся на недасяжнай выспе.
    Абсалютызацыя тарашкевіцы шкодзіла пашырэнню мовы ў соцыўме, у дзяржаўным жыцці. Гэта як сёння абсалютызаваць мову Скарыны ці Статута 1588 года.

    "... где уродзилися и вскормлены суть по бозе к тому месту великую ласку имают"
    Збольшага зразумела кожнаму беларусу, але ж не паспрыяе яднанню, і немагчыма мову Скарыны зрабіць дзяржаўнай мовай сёняшняй дзяржавы.
  • апошні інспэктар
    18.03.2025
    гатовы перайсьці на сучасны правапіс пры ўмове, што будуць удасканалены правілы аканьня/яканьня й запазычаньня. калі можна будзе пісаць "ня першы" замест "не першы", "бізнэс" замест "бізнес" і г.д.
    крытыкам тарашкевіцы наверсе магу сказаць, што Беларуская граматыка для школ сьпярша прызначалася для лацінкі, таму filologia ці žyćcieśćviardžalnaść пэўна выглядалі арганічна.
    на маю думку, Тарашкевіч стварыў амаль дасканалую граматыку, але яго не зразумелі (што часта бывае з гэніямі).
    тое як піша Свабода, пры ўсёй мэгапавазе да яе, гэта не клясычны правапіс. проста зьвярніцеся да першакрыніц і пабачыце.
  • Не галасі
    18.03.2025
    апошні інспэктар, а, так, яшчэ ж маем і лацінку, ага...
    Дык і гэта нЯ ўсё: яшчэ маем і аль-кетабы - беларуская мова напісаная арабскай вязЬзю. От гэта правапіс!

    Рэформы 33 года, 57-га, слоўнікі Насовіча, Кандрата Крапівы... І можа хтосьці думае, што гэта ўжо ўсе варыянты правапісу? О не, даражэнькія.
    Кожны можа выбраць сабе любы варыянт свайму сэрцу мілы і называць яго як мае сваё жаданне - клясычны, наркамаўскі, ці там сапраўдны, крывіцкі, ліцьвінскі і г.д. Да бясконцасці.
    Можа на глаголіцу перайсці, а з беларускімі рунамі ўвогуле непачаты край работы. Вэлкам!

    Але сёння мы гаворым пра АДНУ беларускую мову соцыўму і дзяржаўнасці, без чаго нашыя справы дрэнь.
    І вось з гэтае прычыны мы зараз дружна здаём ў музейныя фонды дасведчаным людзям ЎСЕ іншыя варыянты беларускае мовы апрача СЁНЯШНЯГА ЎНАРМАВАНАГА.
    За яго як крыніцу мовы і мусім трымацца.
  • Писать грамотно научись, долбень хуторской
    19.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • апошні інспэктар
    18.03.2025
    Не галасі, дык я з вамі як бы і не спрачаюся. мне асабіста лягчэй арыентавацца на Тарашкевіча (асабліва ў частцы запазычаных словаў), але калі ўрад і парлямэнт пяроўдуць з маскальскай на сучасную беларускую, я толькі за.
    што да лацінкі - ну, трэба ж неяк пісаць нашыя назвы/прозьвішчы на глёбальным узроўні. напрыклад амбасада ў ЗША называе свайго паверанага Pavel Shidlovsky. на маю думку, гэта ня правільна.
  • Не галасі!
    18.03.2025
    Тарашкевіцу варта вучыць ў раздзелах "гістарычная граматыка" ці "гісторыя беларускай літаратурнай мовы".

    Сёняшні варыянт унармаванай літаратурнай мовы не ідэальны, але не час увоголе гаварыць пра гэта.

    Так, першае/першага, мяккі знак, е перад націскам (не/ня)....
    Добра было б унармаваць ў адпавелнасці з вымаўленнем, але паўтараю яшчэ раз: сёння, бадай і заўтра, нам супроцпаказаныя любыя моўныя дыскусіі. І пра тарашкевіцу, і пра реформу, і тым больш пра неабходнасць дзяржаўнасці мовы.
    Не мусім быць "трампамі", мусім быць здольнымі скарыстаць тое, што маем для дасягнення галоўнай мэты.
  • вікіпед
    18.03.2025
    Тарашкевіцкая вікіпЭдыя гэта яма з гістарычнымі фантазёрамі і шавіністамі. Развялі там самы агрэсіўны ліЦЬвінізм, а потым здзіўляюцца, чаму ў Літве беларусаў чэхвосцяць і ў хвост і ў грыву. З-за Радыё Свабода, дарэчы, таксама. Няхай бы адмёр к чорту, адным скопам, гэты ўвесь фантазёрскі шавінізм.
  • можа быць
    18.03.2025
    вікіпед, я не здзіўлюся калі выявіцца, што супрацоўнікі РС на чале з Вячоркам, і ёсць тымі самымі прасоўнікамі ліцвінізму ў ВікіпЭдыю. Публічна не могуць, а пад псеўданімамі ананімна могуць.
  • Answer
    18.03.2025
    вікіпед, своих московских братьев наслушался?
  • Паменей патасу
    18.03.2025
    "Скон тарашкевіцы". Лепш задацца пытаннем, як так атрымалася, што "эпоха" аказалася залежнай ад фінансавання прапагандычным аддзелам адной з партый краіны з іншага боку глобусу, а не самімі беларусамі.
  • Не галасі!
    18.03.2025
    Паменей патасу, вось менавіта.
    Гэта як раз пра амбіцыю і амуніцыю.
    Можна параўнаць "жыццясцвярджальнасць" ці як там яе граматыкі Б. Тарашкевіча і жывой "нетарашкевіцы".

    Сёння можна падводзіць вынікі эксперыменту па вяртанні да тарашкевіцы.
    Вынік відавочны - вяртання не адбылося.
  • Виктор
    18.03.2025
    Со смехом вспоминаю как преподаватели лицея в Минске выслушивали мовные эскапады Вечорки - филёзофия, хэмия и тд.
  • Не галасі!
    18.03.2025
    Виктор , смех без причины - признак дурачины.
  • ррр
    18.03.2025
    Виктор , а я вось кожны раз пасьміхаюся калі чарговы раз чую як маскаліфікаваныя перабеларусы-недарасіякі завуць наш Менск "Міііінск". Танютка так. Як камары.

    [Зрэдагавана]
  • Гісторык
    19.03.2025
    Виктор , а мне сьмешна, што прыхільнікі наркамаўкі ня могуць вызначыцца, як трэ вымаўляць: бізнэсмэн альбо бізььнесьььменьь.
  • Виктор
    19.03.2025
    Не галасі! , так продолжай дело Вечорки с серьёзными щами. И посмотри вокруг на реакцию, а там поймёшь где дурачина.
  • Виктор
    19.03.2025
    А вообще я за то, чтобы они, эти артисты разговорного жанра не останавливались на полдороге, а пошли дальше, по стопам великого Янки Станкевича со всеми его Вашэць, Моя, Ваша, Твоя и тд. ))
  • Мх
    18.03.2025
    Тарашкевіцу трэба адраджаць. Так, першапатачкова тарашкевіцка-наркамаўская трасянка непазьбежная, і гэта натуральна. Наконт запазычванняў: існуе ганебная практыка транслітэраваць замежныя словы праз расейскую мову. Але, у нас жа ёсць свая лацінка, карыстаючыся якой магчыма фанэтычна чытаць словы напісаныя замежнай мовай лацінскім шрыфтом. Нашай Ніве трэба зноў пераходзіць на Тарашкевіцу, так будзе папулярызаацца "нармальны" ненаркамаўскі правапіс. Пра тое, што "чытачы не зразумеюць". Ну, памятаю, на пачатку 90-х што было: "прыйдуць злыя бэнээфаўцы і прымусяць усіх гаварыць па беларуску". Ну, прыйшоў "добры" Лукашэнка і што? З'ехала палова краіны. А ў некаторых дагэтуль "расейская мова - наш актыў" і "фашысты" ва ўладзе,(хаця гэтая ўлада ўжо проста адкрыта крычыць, што яны прамыя нашчадкі таварыша Сталіна і НКВД). Можна рабіць тлумачэнні, пісаць правілы Тарашкевіцы хай сабе і ў Вячоркаўскім варыянце), хаця тая кніжка на маю думку таксама неідэальная, хаця і больш меньш актуалізаваная пад сучаснае жыццё. А калі не рабіць нічога - ну нічога і не будзе, на што і робяць стаўку ворагі беларускай мовы і беларускай дзяржаўнасці ў цэлым, маўляў беларусы ўрэшце "супакояцца". Але, страціўшы беларускую мову будзем чужымі ўсюды.
  • Угу
    18.03.2025
    Мх, людзі, якія гэтак жа не разумелі праблемы беларускага грамадства, давялі да таго, што нацыянальныя сілы ў 90-я ператварыліся ў пудзіла для шырокіх мас.
  • Не галасі!
    19.03.2025
    Мх, менавіта абсалютызацыя тарашкевіцы і вядзе нас да страчвання мовы.
    Дапагла тарашкевіца ў беларусізацыі 90-х? Не.
    Была перашкодаю? Відавочна, што так.

    Ну дык навошта ізноў тыя граблі?

    Вось патлумачце мне, цёмнаму чалавеку, як тарашкевіца спрыяе пашырэнню беларускай мовы ў грамадскім, сямейным і дзяржаўным жыцці?
    Як тарашкевіца завядзе сябе ў школу? Як яе туды завесці?

    Адна рэч уласныя хацелкі ідэалу ад 60-гадовых персанажаў, зусім іншае - становішча з моваю у пакалення дзяцей, чые бацькі выраслі пры лукашызме.

    Узаконіць сёння тарашкевіцу - зрабіць непісьменнымі абсалютна ўсіх, акрамя паўтара дзесятка тых самых 60-ці гадовых дзядоў з іхнымі хацелкамі.

    І яшчэ.. Вось чаму менавіта тарашкевіца?
    Чаму я мушу вучыць варыянт Інбелкульту і Тэрміналёгічных комісыяў з 1920-х гадоў?
    Я магу чытаць Статут ВКЛ, дык патрабую сапраўднай мовы - мовы Статутаў і мову Скарыны!
    Назаву "скарыніцай" і буду патрабаваць, тупаць ножкамі, бо... мне падабаецца.
    Ці Лексіс Зізанія, таксама добры варыянт для забаўкі і "пощёчины общественному вкусу".

    Пра неабходнасць прымусовай замены жывога масіву сучаснай мовы на нежывы масіў тарашкевіцы ніхто не абаснаваў.
  • Мх
    19.03.2025
    Не галасі! , Іншым часам сапраўды лепш маўчаць, чым галасіць. Тарашкевіца яму не падабаецца. А ці была магчымасць развіцца гэтага па сутнасці народнага варыянту беларускае мовы? Не. Як ўжо ніжэй пісалі, Тарашкевіца будзе спрыяць таксама нашаму большаму адрозненне ад расейцаў, прынамсі таксама праз лексіку і граматыку літаратурнай мовы (тарашкевіцы), "Сьмятанай", "Сьняданак", Менск, мястэчка. Безумоўна, розныя гаворкі будуць у розных рэгіёнах, але ёсць літаратурная мова, і адзіным такім варыянтам павінна застацца Тарашкевіца. Граматыка ад Вячоркі выдадзеная вельмі малым накладам, але ёсць у Сеціве, і мае фармат не падручніка, а нейкага дапаможніа
    для філолага. За аснову можна ўзяць працы Тарашкевіча 19-х 30-х гадоў і дапрацоўваць ўжо іх. Ну і для пераходу "трасянка стандартаў" непазбежная. Ну і я пісаў, НН жа калісці выходзіла Тарашкевіцай трымалася ж нейкіх правіл. Цяпер яе стандарт можа стаць адзіным, як аснова сучаснага варыянту Тарашкевіцы. Можна даваць тлумачэнні, табліцы, вучыць народ на прыкладзе жывой мовы, мовы навінаў, а не на прыкладзе нейкіх рушнікоў ды палацаў, як гэта рабілі за часамі СССР, "беларуская мова гэта было ў вас дзесці там, далёка.".
  • Моё имя
    19.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Pcič
    19.03.2025
    Nievierahodna, vy złaradničajecie?!
  • ЯНКА
    19.03.2025
    .
    • БОБ-ГАРОХ У ЛЯГАРО́Х •

    🔺Беларуская мова гэта найперш тарашкевіца, а наркама(на)ўка — ейны недарэчны варыянт, які псуе маўленьне беларусаў. Не, трэ' ж было даўмець, каб у словах «сьвежая сьмятана на сьняданак» скасаваць сам мякькі знак! У выніку недарэкі гэдак і спажываюць а-ля расейскім ротам «с-смятану на с-сняданак», што выглядае вель-вельмі кісла.

    🔺Таксама належыць тэрмінова вярнуць у мову «й» перад галоснымі й канчаткі -ох і -ёх для назоўнікаў у месным склоне, калі націск прыпадае на апошні склад: пры лясох, па палёх, на рукох, у галявох...

    🔺А ўнармаваць тарашкевіцу (ці як пісаў А.Белы, «тарашкЭвіцу») ці найскладана, то бок прыбраць у ёй найрозны боб-гарох? Але для гэтага неабходна парупіцца й рабіць у тым жа сеціве вячоркі, хай на чале зь Вячоркамі. Ня будзьма пацуком, а будзьма зь Вінцуком!
    .
  • Гісторык
    19.03.2025
    ЯНКА, рука , галава - жаночы род, якога , халера, "рукох", галавох???
  • Не галасі!
    19.03.2025
    Гісторык , ім тое не абыходзіць.
    Галоўнае - каб ім самі здавалася "абы не па-расейску".
    А будзеш ім пярэчыць, дык аргументуюць табе ў імгненне вока - назавуць кансервай і агентурай.
    )))
  • Не галасі!
    19.03.2025
    Паслухайце, панове-спадарове...
    Давайце не галасіць "хачу-хачу-хачу!!!", а памаўчым і падумаем вось пра што:
    Ёсць такі выраз хвілясофскі "за дрэвамі ня бачыць лесу". Можна бясконца любавацца кожным асобным дрэвам і не заўважыць, што ты ў лесе.

    Мы можам бясконца спрачацца пра надуманыя ненавуковыя мянушкі (тарашкевіца/наркамаўка) , можам любавацца мяккім знакам (чацьвер), дапушчальнымі варыянтамі канчаткаў назоўнікаў (лагерох), патрабаваць парнага склону (ключэ) ды іншымі малымі і вялікімі зіхатлівымі дыяментамі нашае мовы. Любуйцеся!
    Сёння пытанне не пра моўныя пошукі "адрозненняў ад расейскай". Гэта забаўкі закамплексаваных "маскалю на зло". Каму сёння гэта цікава! Нікому! Ні беларускаму народу, ні маскалю.
    Вось нам цікава сёння вяртанне беларускае мовы ў дзяржаўны абарот.
    Вось пра што мусіць быць клопат. І толькі.
    Нават без Ь вяртанне мовы ў дзяржаўнае жыццё гэта будзе цудоўна. Ці не так?
    Ввбачайце, мне абсалютна (абсалютова?) пляваць, што хтосьці малады-гарачы дзесьці 35 год таму кінуў абраз(ь)лівае "наркамаўка!". Ну і хай з гэтым жыве.
    Дзеля увядзен(ь)ня мовы ў дзяржаўны абарот я назаву гэта інакш - унармаваны масіў жывой беларускай мовы. Або "сучасная беларуская літаратурная мова". І вось менавіта гэты варыянт маем зрабіць дзяржаўным як найхутчэй.

    А ўсе размовы "трэба ў мову вярнуць тое, тое-сёе...."
    Панове, куды вяртаць збіраецеся? Калі мовы ў дзяржаве няма?
    Спачатку людзі ставяць ёлку, а ўжо пасля ўпрыгожваюць яе скарбамі з куфэрка.
    На пустое ме(й)ца скарбы не павесіш.
  • Не галасі!
    19.03.2025
    І яшчэ ненавуковы прагноз сектантам "тарашкевіцы" :
    Тарашкевіца атрымае ўваходны білет ў грамадства толькі пасля дзяржаўнасці сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
    Шлях да "тарашкевіцы" праз сёняшнюю ўжо ўнармаваную літаратурную мову.
    Пакуль не стала дзяржаўнай сучасная літаратурная беларуская мова, "тарашкевічане" застануцца ізаляванай сектай на 10-15 чалавек, якая згіне натуральным шляхам, не пакінуўшы ідэйных нашчадкаў.
  • Мх
    19.03.2025
    Не галасі! , Вы ўжо адмаўляеце беларускай мове ў статусе дзяржаўнай мовы? А як жа Канстытуцыя: "Артыкул 17. Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы."? Няма ўдакладнення якая, "наркамаўка", "тарашкевіца" ці нейкая ваша "літаратурная".
    ""тарашкевічане" застануцца ізаляванай сектай на 10-15 чалавек, якая згіне натуральным шляхам, не пакінуўшы ідэйных нашчадкаў." ///// Ну, ну. Вясна, час выбуху кансерваў.
  • Не галасі!
    19.03.2025
    Мх, напісана ў Канстытуцыі... Добра, што там хоць так напісана. Яшчэ б выконвалася de facto тое напісанае. Нават пра дзьве мовы.
    Нармальнаму чалавеку не трэба тлумачыць пра што ідзе гаворка, таму пакінем пра напісанае.

    Далей.
    Паняцце "сучасная літаратурная беларуская мова" - даволі строгі тэрмін. Яна, сучасная літаратурная, не "ваша" і не "наша". Гэта базавае паняцце, без ведання якога далей няма пра што гаварыць, не тое што патрабаваць ні многа, ні мала рэформаў мовы.
    Непісьменнасць рэфарматараў непазьбежна прыводзіць да катастрофы ў любой галіне.
    А з мовай тут нам далікатнага клопату на пакаленне наперад.

    Трэцяе. Адкажыце самі сабе на 2 пытанні:
    1. Калі сёння якімсьці чароўным чынам узаконіць "тарашкевіцу", гэта паспрыяе пашырэнню мовы ва ўсенародным ўжытку?

    2. Вас, тарашкевічанаў, паслухаць дык нібыта толькі адсутнасць тарашкевіцы не дае людзям карыстацца мовай.
    Ці так гэта?

    І яшчэ раз для мовазнаўцаў-рэфарматараў узроўню "ты кансерва (агентура)":
    Рэфармаваць можна тое, што ёсць, а не тое чаго няма.
    Калі ёсць мова ў дзяржаўным і грамадскім ужытку, тады можам паразважаць пра неабходныя змены ва ўжыванні. Калі мовы няма ва ўжытку, тады пра што гаворка? Тады ў сваёй секце ці клюбе аматараў кожны можа чагосьці там хацець, хоць рунамі пішыце.

    Р. S. І нагадаю персанальна "Клюбу тарашкевічанаў".
    У 90-х гадох мінулага сталецьця беларусізацыя ішла ва ўсіх галінах нашага жыцьця. І прашу памятаць, што ва ўжытак уваходзіла сучасная беларуская літаратурная мова, а не "тарашкевіца", хоць тарашкевіца легальна прысутнічала дзесьці збоку. Дзесьці збоку, па-за працэсам.
    Выпадковасьць?
    Пытаньне рытарычнае.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць