Комментарии к статье

Позняк научил твиттерских новому слову — «лапидарный». Как это произошло?

  • Слоўнік
    20.03.2025
    лапідарны (прыметнік) -
    Сціслы, але выразны, зразумелы.

    Напрыклад: Лапідарны стыль.
  • Былым ябацькам, якія зараз у апазіцыі
    20.03.2025
    Вучыце галоўнае: "гібрыдная акупацыя".
    Пакуль не вывучыце, толку ад вашай апазіцыйнай дзейнасці не будзе.
  • І смех і грэх
    20.03.2025
    Былым ябацькам, якія зараз у апазіцыі , лапідарная акупацыя.
  • Саломінка і бервяно ў воку
    20.03.2025
    Былым ябацькам, якія зараз у апазіцыі, «хто зараз можа замяніць Лукашэнку? Ніхто»; пастаянныя віншаваньні адзін аднаму; паўтарэньне расейскіх мэтадычак пра «Эўропа загнівае, бо ў ёй геі» etc. etc. etc. Так што хай ваш Нацыянальны Лідэр сьпярша вывучыць «гібрыдную акупацыю».
  • Невероятному
    20.03.2025
    І смех і грэх, вы зараз няправільна выкарыстоўваеце незразумелыя вам словы. У тэксце есць тлумачэнне са слоўніку.
    Я разумею, што каментаванне даступнае усім катэгорыям насельніцтва: і разумным людзям, і невукам, і дурням, і падлеткам, якія яшчэ школу не скончылі.
    Але ж вы напэўна не дурань, так? То скарыстайцеся спачатку слоўнікам, падумайце над сэнсам слова. Перш чым складваць у словазлучэнне два незразумелых вам словы.
  • І смех і грэх
    20.03.2025
    Невероятному, "два незразумелыЯ словы".
    Мову вучы, грамацейка рускамоўны))

    Менавіта так - лапідарная акупацыя.
    У значнай ступені жарт, канечне, гратэск, але на тое і гратэск, каб шматслойна вылучаць сэнсы.
    Калі суслікаў не бачыце, то не значыць, што іх нямашака.

    )) ўжо сапраўды і смех, і грэх з вамі, каторым вечна то "агентура", то немцы, то "маргінэз", то на гэты раз ўжо "невероятныя" замінаюць.
  • Невероятному
    20.03.2025
    І смех і грэх, вучы БАЗУ ад Зянона Пазьняка:
    "Нельга аблайваць і зьневажаць Беларусь, нельга бэсьціць сваю краіну перад чужымі, нельга называць антынародны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі “белорусскім режімом”, бо гэта не беларускі рэжым; нельга называць народ “суагрэсарам”, бо ён не суагрэсар; нельга жадаць зла сваёй акупаванай краіне і заклікаць да санкцый супраць яе эканомікі, гандлю, транспарту, культуры і людзкага жыцьця; нельга заклікаць іншыя краіны кідаць бомбы на беларускія гарады, на Мазыр, на беларускі народ. Нельга быць самазабойцамі і дзікунамі, якія нічога ня ведаюць пра нацыянальныя інтарэсы".
  • Усё правільна кажа Пазьняк
    20.03.2025
    Саломінка і бервяно ў воку, дык ніхто на дадзены момант і не можа, бо Лукашэнка моцна сінімі пальцамі ўчапіўся ў крэсла дыктатара. Так што ўсе гэтыя казкі, што на "выбарах 2025" Лукашэнку заменіць нехта іншы, ці што "Коля стане прэзідэнтам" (якому 20 гадоў), пакіньце пры сабе.

    А наконт таго, хто павінен прыйсці да ўлады, каб Беларусь нарэшце стала жыць нармальна, Пазьняк кажа, што да ўлады павінны прыйсці нацыянальныя сілы.

    Бо калі пасля Лукашэнкі да ўлады прыйдуць прарасейскія сілы, ябацькі, ці кдбісты (у Расеі напрыклад КДБ ва ўладзе), то толку не будзе.
  • Цытата
    20.03.2025
    Саломінка і бервяно ў воку,

    "І будзе добра, калі ўладай і парадкам ў Беларусі будуць распараджацца не прамаскоўскія здраднікі і халуі, не прадажныя балбатуны і палітычныя гандляры, але свае беларускія, разумныя, і нацыянальна здаровыя дэмакратычныя людзі. Будучыня будзе (павінна стаць) толькі такой, беларускай і сваёй, бо іншай будучыні ў гэтых абставінах ня можа быць.

    14-03-2025 г.
    Зянон Пазьняк"
  • Лол
    20.03.2025
    Усё правільна кажа Пазьняк, і які ж плян на прыход «нацыянальных сілаў» мае ўсё правільна кажучы Пазьняк? Проста нагадваю, што ў студзені спрацаваў-такі нарэшце байкот лукашысцкіх дурыбараў – і далей што? Нешта я не знаходжу нават проста пераможных рэляцыяў наконт таго, што «ну нарэшце спрацавала!». Ня кажучы ўжо каб нешта зрабіць пасьля байкоту. Гы-гы.
  • pazniak.info
    20.03.2025
    Лол,
    Разгромная палітычная параза Лукашэнкі, Латушкі, "офіса" калабарантаў і іншых імітатараў і зьнішчальнікаў беларускіх нацыянальных інтарэсаў на псэўда-выбарах у Беларусі.

    26-га студзеня байкот псэўдавыбараў у Беларусі адбыўся па ўсіх гарадах і мястэчках. Выбарчыя ўчасткі былі пустыя. І ня толькі ўчасткі, але й вуліцы ў гарадах і мястэчках, крамы і грамадзкія месцы. Беларусы масава не пайшлі галасаваць, засталіся дома.

    Пустыя ўчасткі незнарок прадэманстравала нават лукашысцкае тэлабачаньне, зафіксаваўшы працэс подпісу Лукашэнкі ў сьпісе выбаршчыкаў, дзе відаць, што перад ім прагаласавала толькі адна асоба, хаця афіцыйная інфармацыя паведамляла, што да часу галасаваньня Лукашэнкі быццам бы ўжо прагаласавала каля паловы выбарцаў.

    Дзякуем беларусам, што разумна прыслухаліся да заклікаў Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" ня йсьці на фальшывыя выбары і не галасаваць. Добра, што праігнаравалі запалохваньні рэжымнай прапаганды і фальшывую агітацыю за прыход на галасаваньне з боку розных замежных нібы "апазыцыйных" "офісаў" ды "нау", ды ўсялякай псэўда-дэмакратычнай калабаранцкай халявы, якая хлусьліва клікала йсьці галасаваць на псэўда-выбары, быццам бы каб "выкрасьліць усіх" ( але тым самым забясьпечыць прыход людзей на галасаваньне і магчымасьць фальсіфікацыяў для рэжыму)

    У дзень ганебных для беларусаў псэўда-выбараў яны арганізавалі карнвальнае шэсьце ў Варшаве з музыкай, дудкамі і бадзёрымі воклічамі ў стылі хаджэньня па Менску ў 2020 годзе. "Вольная Беларусь" у гэты дзень ля помніка Касьцюшкі публічна праінфармавала грамадзтва аб сутнасьці фальшывых выбараў, нагадала пра гадавіну сьмерці ваяўніка Палка Каліноўскага Эдуарда Лобава, пра героя Нябеснай сотні Міхася Жызьнеўскага, пра змаганьне беларусаў з маскоўскім мордарам.

    Дарэчы, пустыя выбарчыя ўчысткі па Беларусі засьведчылі замежныя польскія, турэцкія і іншыя журналісты, а таксама самыя жыхары Беларусі ў гарадах краіны. Падобнае было на ўсіх фальшывых выбарах, але тады прапагандзе шмат дзе ўдавалася заваліць факты траскучай хлусьнёй. Цяпер непрыход народа на галасаваньне быў такі масавы, што прпаганда забуксавала. Улада рэжыму перайшла ў апошнюю стадыю свайго існаваньня (разам з "апазыцыйнай" ліпай у Вільні й Варшаве).

    26 студзеня 2025 г.

    Зянон Пазьняк

    https://pazniak.info/page_razgromnaya_palitychnaya_paraza__lukashenki_latushki_quotofisaquot
  • Ацалець як нацыі, не ўцягнуцца ў вайну, збавіцца ад рэжыму і ўплыву РФ
    20.03.2025
    Зянон Пазьняк 14-03-2025 г.
    Беларусь перадусім!

    "Беларусы мусяць сабе ўясьніць, што ў гэтым сусьветным падзеле, які пачаўся, нам трэба

    1️⃣ ацалець як нацыі і, перш за ўсё, зьберагчы нашу дзяржаву Беларусь. Гэта цяпер ёсьць наш галоўны стратэгічны нацыянальны інтэрас.

    2️⃣ Другі наш нацыянальны інтэрас — ня даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.

    3️⃣ І трэцяе — збавіцца ад акупацыйнага лукшысцкага рэжыму і разбуральнага уплыву Расеі".

    [Зрэдагавана]
  • Пытанне
    20.03.2025
    Лол, вы палітычны час мераеце толькі мерапрыемствамі нелегітымнага Лукашэнкі? Іншых падзей для вас не існуе?
  • .
    20.03.2025
    Цытата ,
    слушна сказана, але ж есць адна праблема, па Пазьняку "нацыянальна здаровыя дэмакратычныя людзі" гэта толькі ен, а усе астатнія гэта агентура і маргінэз.
  • сціслы, але выразны, зразумелы
    20.03.2025
    Зянон Пазьняк выкарыстоўвае сціслы, але выразны, зразумелы стыль аналізу фактаў і падзей і падачы інфармацыі.
  • сціслы, але выразны, зразумелы
    20.03.2025
    Існуе інэрцыя мыслення мас. У тым ліку сярод твітарскіх.
    Таму сказанае Зянонам Пазьняком ясна, але выразна, сцісла і зразумела, даходзіць да іх праз некалькі гадоў. А да некаторых - праз некалькі дзесяцігоддзяў.
  • І смех і грэх
    20.03.2025
    сціслы, але выразны, зразумелы,
    пазьнякоўцы пра інерцыю мыслення...
  • Байкот
    20.03.2025
    І смех і грэх, а ты, такі "прагрэсіўны" усё заклікаеш разам з Лябедзькам і Латушкам хадзіць на "выбары" Лукашэнкі пад лозунгам "ідзі і скажы яму сваё"нет"?
  • Федзя
    20.03.2025
    Зянон мае рацыю, трэба яго слухаць!
  • Рацыя
    20.03.2025
    Федзя, лапідарны прыем, прыем
  • Яська-гаспадар
    20.03.2025
    Мне яшчэ спадабаўся неалагізм "лапідар"
  • Жора
    20.03.2025
    Гэтак, узгадваючы палітыка побач з клоўнамі, НН асацыюяе яго з клоўнамі.
  • нявеста азаронка
    20.03.2025
    Жора-Жора), ну яны ж журналюгі. што з іх узяць
  • Аналитик
    20.03.2025
    Трамп настолько гений, что даже банально не владеет ситуацией, он не понимает психологию Путина, отчего он жесточайше обломался со своей стартегией переговоров.
  • Лапідарны геній
    20.03.2025
    Лапідарны - гэта слова ў Пазьняка слова - паразыт яшчэ зь дзевяностых.
    Гэтым разам праўда яно было выкарыстана ад абсурдум - пра лапідарную геніяльнасьць Трампа…. Гэта было настолькі выдверта і далека ад рэальнасьці, што слова завірусілася - сьмяюцца над Пазьняком, не паважаюць зусім зза ягонага трампізму. А ен і не разумее, дабаўляе зноў і зноў, зусім ніякай сувязі з народам і чым народ дыхае.
  • Янка
    20.03.2025
    Ужыванне вельмі рэдкіх словаў без сумневу найлепшы шлях прывабіць масавую аўдыторыю і палітычна мабілізаваць яе. :)))
  • Роля смі
    20.03.2025
    Янка, для масавай аўдыторыі існуюць масавыя смі, роля якіх тлумачыць, пераказваць, удакладняць, браць інтэрв'ю з тлумачэннямі і ўдакладненнямі сказанага і напісанага.
    Мы бачым, як кожны чых Лукашэнкі, Латушкі, Ціханоўскай ці Вячоркі смі шматкротна публікуюць, тлумачаць, пераказваюць, удакладняюць.
    З аднаго сказу парой робяць дзясятак артыкулаў.

    А словы Пазьняка нават асіліць не могуць. Не тое што зрабіць серыю артыкулаў.
    Каб Пазьняка чытаць трэба ж прыкладаць разумовыя высілкі. Думаць, уключаць логіку, умець аналізаваць, ведаць гісторыю, палітычны кантэкст. Ці шмат у нас журналістаў з такімі якасцямі? Не.
  • І смех і грэх
    20.03.2025
    Роля смі, СМІ, напрыклад клапатлівая пра ўсё НН, знаёмяць нас з чарговымі "факс...", прабачце, "ацэнкамі сітуацыі".
    Але секта Пазьняка адразу вар'яцее і пратэстуе, патрабуе то змены загалоўкаў, то не чытаць тлумачэнняў і каментарыяў а толькі святыя першакрыніцы, бо ісціна толькі ў Сьвятым Арыгінале...
    Вам не дагодзіш )) І тут не так і там навалілі.
    Але па сутнасці вы круціцеся, як мянтуз на патэльні, з марнай спробай ўратаваць палітычны імідж старога блогера.
  • Ісьцінна лапідар
    21.03.2025
    І смех і грэх, лапідарна навалілі
  • Федзя
    20.03.2025
    Зянон прыйдзе-парадак навядзе!
  • .
    20.03.2025
    Сам Зянон Пазняк даваў такое тлумачэнне ў ФБ:
    "ПОСТ СКРЫПТУМ-2
    Нельга рэагаваць на гёбэльсаўшчыну ў Сеціве. Але часам варта назваць тэрміны, каб спажыўцы дэзінфармацыі разьбіраліся.
    ЛАПІДАРНЫ СТЫЛЬ (тэкст на камені, ад ляпіс. г. зн. "камень") -- гэта выраблены стыль аргумэнтацыі кароткімі сутнаснымі азначэньнямі (напр. у Кан-Фу-Цы), простымі фразамі эканомнымі, як афарызмы. (Напрыклад: "зробім Амэрыку зноў вялікай", "у вас няма козыраў", "вы ня хочаце міру", "вы дыктатар", "мусіць быць дэмакратыя, а не бюракратыя", "хопіць жыць за кошт Амэрыкі" і г. д.)
    Другі (крытычны) сэнс такога тэрміну -- гэта прсталінейная, грубаватая манера доказнага гаварэньня."


    На мой погляд, прыведзеныя прыклады "лапідарных" выказванняў Трампа - хутчэй, нахабны павярхоўны папулізм-прымітывізм, а не афарыстычнасць.

    Ну што такое "вы дыктатар"? "Я кароль, ты г-но". Так сабе афарызм.
    І каманда Трампа такая ж. Маск: "small man" ("чалавечак"), Лівіт: "unnamed low-
    level" ("безыменны нізкага ўзроўню").

    (За афарызмамі - напрыклад, да Станіслава Ежы Леца, там и канцэнтрацыя сэнсаў шчыльней, і будзе IQ 140, а не 14.)
  • Лапідар
    20.03.2025
    ., гэта не фарызмы а папулістычная лажа.
  • ,
    20.03.2025
    ., На мой погляд, такое тлумачэнне прыведзеных Пазняком прыкладаў "лапідарных" выказванняў Трампа - хутчэй, нахабны павярхоўны папулізм-прымітывізм, а не аналіз.
  • .
    20.03.2025
    Ну так аргументуйце. Не дастаткова проста пераставіць словы ў маёй фразе (па прынцыпу "сам дурак").
    Я ж аргументаваў. Напрыклад, знайдзіце больш высокі сэнс у фразе "вы дыктатар".
    Знайдзіце праўду і афарыстычнасць ў прэтэнзіі да Украіны "вы ня хочаце міру".

    Дарэчы, вось на гэты постскрыптум Пазняка, на жаль, мала хто звярнуў увагу. А ён дакладна тлумачыць, якія трампаўскія фразы Пазняк лічыць "лапідарна геніальнымі", што ён усхваляе.
    Жах. Усхваляе прарасейскія прапагандысцкія папрокі да Украіны.
  • ,
    20.03.2025
    ., Ну так аргументуйце, не дастаткова проста напісаць, што аўтар не ведае, што піша і "сам дурак". Ён жа аргументаваў больш высокі сэнс у слове лапідарны.
  • .
    21.03.2025
    Пазняк даў толькі прыкмету "лапідарнасці" фраз па форме ("простымі фразамі эканомнымі, як афарызмы"), а на сутнасць іх закрыў вочы.
    Што вялікі сорам, бо частка тых фраз яўна прапагандысцкія прарасейскія антыўкраінскія:
    "вы ня хочаце міру", "у вас няма козыраў", "вы дыктатар".

    І ўсё роўна ўхваляе вось гэта.

    "Сам дурак" выкарыстоўваеце Вы. Вось і зараз таксама. Перастаноўка фраз без новага сэнсу.
    Хто такі "аўтар", увогуле незразумела. Заблыталіся са сваім малпаваннем і дзіцячым тролінгам.
  • ,
    21.03.2025
    ., Вы заблыталіся са сваім малпаваннем і дзіцячым тролінгам па прынцыпу "сам дурак".
  • бабруйчанін
    20.03.2025
    Здольнасць " разгадваць красворды" " пі.саць праграмы"гэта " вельмі вузкая спэцыалізацыя" Ёсць цудоўны слоўнік " замежных слоў" таўшчыней см 10 шмат старонак Хай запампуют у свой " штучны інтэлект" столькі цікавага даведаюцца слоў словазлучэнняў...
  • З анналаў гісторыі
    20.03.2025
    Я дзядзька пад 50. І мне Зянон Станіслававіч спрабуе тлумачыць каго мне хаяць а каго не і разводзіць пра геніяльнасьць поўнага прыдурка, які разбурае НАТА і падмахвае Пуціну.
    Слова проста аказалася маркерам для трэшу, які апошнія гады ідзе ад Зянона Станіслававіча, і ў славянскай мове зь яго можна зрабіць сапраўдны трэш што і адбылося.
    Мо каб там побач з геніяльнасьцю Трампа нічога не стаяла, білі б толькі за геніяльнасьць. А так атрымаўся сапраўдны трэш-іржак.
    Хаця і з геніальнасьцю не ўсе так гладка - я пачынаў з генсекаў і перажыў іх некалькі. І амерыканскіх таксама. Скоцтва там было, а вось размовы пра геніальнасьць немажліва было весьці ў прынцыпе….
    І тут Зянон Станіслававіч… і не спыняецца… дабаўляе пра рудога прыдурка. Сам вінаваты.
  • Пазняка - Рэйгана - Трампа нафта па 35 $ стратэгія можа спрацаваць
    20.03.2025
    З анналаў гісторыі,

    вы ніколі не трымалі ў раках кніжку пра стратэгію , Пазняк сапраўдны палітык разважае на некалькі коркаў наперад, Пазняка - Рэйгана - Трампа нафта па 35 $ стратэгія можа спрацаваць , як ужо спрацавала ў 80х


    Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:
    1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.
    2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
    3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ
    4) змагацца з імперый 7/2
  • Аналiтык
    20.03.2025
    Пазняка - Рэйгана - Трампа нафта па 35 $ стратэгія можа спрацаваць, каб разважаць на некалькі крокаў наперад, трэба ўмець разважаць хаця б на адзiн крок наперад. А Трамп гэтага не ўмее.
  • Спасибо деду
    20.03.2025
    За "пабеду"
  • Праўда
    20.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Не галасі!
    20.03.2025
    Мудры палітык вучыцца ўсё жыццё!
  • Не галасі!
    20.03.2025
    Не галасі! , гэта ўжр невыносна!
    Мабыць такі, давядзецца скінуць ў Лету гэткі файны нік, бо, гляджу, дахалеры прыстасаванцаў ліпне на абцас.

    Лапідарна заяўляю:
    ад гэтае пары аўтэнтычны і аўтахтонны "Не галасі!" не існуе.
    З гэтае нагоды прашу не галасіць.
    )))
  • Не галасі!
    20.03.2025
    Не галасі! , не атрымаецца вам знішчыць гэты нік!! Бачна вытанчаную працу, каб пазбавіць мяне ніку, але не атрымаецца. Не галасі ёсць, быў і будзе!!!
  • Экс Не галасі! (аўтахтон)
    20.03.2025
    Не галасі!, от жа нейкі новы сваячок аб'явіўся, на спадчыну прэтэндуе без права і закону, хай яго качкі стопчуць))

    Але відаць пана па халявах, падробка, бо сапраўдны(-ая) Не галасі! не галасіў(-ла) і тым больш ніколі не роў (раўла) з двума клічнікамі.

    Нібыта Першага Красавіка сёння, лапідарныя жарты нейкія, выбачайце што я ёсць.
    )))
  • Для альтэрнатыўна адукаваных
    20.03.2025
    лапідарны, кніжны стыль Сціслы, але выразны, зразумелы (пра стыль, форму пісьма). Лапідарны стыль. [Ад лац. lapidarius — рэзчык па камені.]
  • Хто канкрэтна?
    20.03.2025
    Цяпер твітарскія выкарыстоўваюць пазнякоўскае слоўца з нагоды і без яе - напісана.

    А хто канкрэтна, чаму ў артыкуле толькі адзін прыклад?
  • Отец Засандалий
    20.03.2025
    Лапидарный брат-близнец.
  • Яніна
    20.03.2025
    І? Які сэнс у гэтай навіны? Мы павінны парадавацца за твітарскіх, што тыя вывучылі новае слова? Добра, я радая👏
  • Сексолог Дуня Кулакова
    20.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • змагацца з імперый 7/2
    20.03.2025
    стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы:
    Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:
    1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.
    2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
    3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ
    4) змагацца з імперый 7/2
  • Адназначна
    20.03.2025
    змагацца з імперый 7/2, Лапідарны факт
  • Янка
    20.03.2025
    змагацца з імперый 7/2, праблема ў тым, што Пазняк не тлумачыць, якім чынам ягоныя прапановы прывядуць да зменаў. А калі няма зразумелай мэты - масавая палітычная мабілізацыя немагчыма. У дадатак - большасць з прапаноў Пазняка ёсць надта абстрактнымі, што толькі дэматывуе прыхільнікаў зменаў. Што ён мае наўвазе пад словамі:
    1.зберагчы нашу дзяржаву Беларусь, Вось толькі дзяржавы Беларусь няма. Ёсць намінальна незалежны расейскі пратэктарат пад адміністраваннем Лукашэнкі, кшталту БССР у ААН.
    2.Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну. Якім чынам? Напісаць ліст Пуціну альбо Лукашэнку?
    3.ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну. Якім чынам? Не злаваць дзеда і капітуляваць?
    4.змагацца з імперый 7/2. Якім чынам? Узяць Крэмль у аблогу і захапіць яго?
  • змагацца з імперый 7/24
    20.03.2025
    змагацца з імперый 7/2,

    DADAU : 4) змагацца з імперый 7/24
  • Яков
    20.03.2025
    змагацца з імперый 7/2, а если кто живет в квартире, а не в хате?
  • Передайте
    21.03.2025
    змагацца з імперый 7/2, Передайте Позняку: тут нет нации. А население говорит на русском языке. Почти все население. Его адраджэнне нации это утопия. Наравне с коммунизмом.
  • Ісьцінна лапідар
    21.03.2025
    Яков, лапідарна Мовай у кватэры таксама
  • Прошьян
    20.03.2025
    Короче, настало время размежеваться: одна сторона, это лапидарные Трамп и Пазняк, а на другой стороне все не лапидарные, или недостаточно лапидарные.
  • Woodoo Cult
    20.03.2025
    В кои то веки Джипсинков что-то отдалённо смешное написал.
  • Гг
    20.03.2025
    Зеноновцы воистину сектанты. Половина сообщений - копипасты фейсбучного лидера нации или вариации «читайте/слушайте пазьняка/пазьняк мае рацыю». Феерия!
  • Слава
    20.03.2025
    Гг, куда уж там да всяких креативных квиров!
  • Жора
    20.03.2025
    Гг, для рэакцый, падобнай вашай, увесь артыкул і цісканулі. Трэба падтрымліваць наратыў "Зянон - секта".
  • дада
    20.03.2025
    Гг, на адвентистов похожи - тоже все про второе пришествие, но адвентисты более смирные - пошлешь и сразу идут.
  • І смех і грэх
    20.03.2025
    Жора, і хто тут мае самую самую пераканаўчую аргументацыю, што купка пазьнякоўцаў - экзатычная секта?
    Сама ж секта! Не трэба анічога даказваць: яны самі ўсё зробяць.
    І трыгер просты, толькі скажы "Зянон" як пойдзе лавіна на сотні аднолькавых каментаў.
  • Нене
    21.03.2025
    дада, а гэтыя і ў морду даць могуць
  • боюсьбоюсь
    21.03.2025
    Нене, страшнее лапидаристых зверя нет!
  • Цікава
    20.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Зиновий
    20.03.2025
    Лапидарии всех стран, объединяйтесь!
  • Вучыце тэрмін незалежнасць
    21.03.2025
    Ужо добра. Хоць нейкая адукацыя для няверагодных, але дурняў вучыць няўдзячны занятак
  • Ваня
    21.03.2025
    Мае рацыю Пазняк
  • Трамп застанецца ў анналах гістопыі!
    21.03.2025
    Вы нічога не разумееце ў дзесяцігоддзях невероятные
 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць