Комментарии к статье

В китайских ресторанах вместо баранины и говядины могут подавать мясо енотов и лис

  • купляйце бараніну з кітая
    20.03.2025
    у нас сабак могуць прадаваць пад выглядам бараніны... а там сабачак пакідаюць пэўна сабе?
  • Алесь
    21.03.2025
    Навина карысная, але як веган павинен адзначыць, што не бачу розницу памиж янотам ци лясой и бараниной ци курацинай ци сабакам. Усе жывелы павинны жыць на воли и людзи будуць здаравейшыми. Таксама китайская кухня нашмат больш вегетырыяская у параунанни з астатним светам.
  • I'm vegan!
    21.03.2025
    Как вычислить вегана среди людей? Никак, он сам обязательно об этом всем расскажет.
  • Жвір
    21.03.2025
    Алесь, тыгры й ваўкі, напрыклад, жывуць збольшага на волі і на здароўе не скардзяцца. Шкада, што яны нічога ня ведаюць пра вегетарыянства, інакш былі б шчэ больш здаровымі...
  • гром-пярун
    21.03.2025
    I'm vegan!, вось вы напісалі, здаецца, абы ляпнуць. Гэта ж не на вуліцы вам нейкі чэл крычыць, што ён веган, а проста чытач каментуе артыкул, і ў кантэксце каментара і самога артыкула Алесю мае сэнс згадаць, што ён веган і якіх поглядаў прытрымліваецца. Чым гэта адрозніваецца, напрыклад, ад выказвання палітычных поглядаў пад адпаведнымі артыкуламі?
  • гром-пярун
    21.03.2025
    Жвір, тыгры і ваўкі палююць на дзікіх звяроў, што не мае нічога агульнага з сучаснай масавай жывёлагадоўляй. Не кажучы ўжо аб тым, што гэта патрэбна драпежнікам, каб выжыць, а чалавеку у сучасным цывілізаваным свеце, асабліва ў развітых краінах, — не.
  • Жвір
    21.03.2025
    гром-пярун, сьвет людзей розны, нейдзе і палююць, а нейдзе гадуюць, нейдзе вудзяць, а нейдзе вырошчваюць у садках. У ва ўсіх выпадках мэта адна. Калі ваш лад жыцьця, і рэгіён існаваньня, дазваляе вам трымацца веганства, вы можаце зь ім эксперыментаваць, у шматлікіх іншых варунках чалавеку патрабуецца жывёльная ежа. Тут стандартаў і нормаў няма, то бок, не вумнічайце, папрацуйце ў шахце за палярным колам, альбо на лесапавале, ці каменаломне якой, ва ўмовах тундры, вагоны з цэментам паразгружайце, мяхі з бульбай пацягайце, два тыдні, больш ня трэба, гэта дапаможа вам шырэй разумець пытаньне й пазбавіцца катэгарычнасьці меркаваньняў...
    Перадайце маю прапанову ўсяму калектыву вашага офіса, усім карысна будзе...
  • гром-пярун
    22.03.2025
    Жвір,
    я пра тое і кажу, што калі ежа жывёльнага паходжання патрэбна, каб выжыць, то гэта нармальна і апраўдана. Напрыклад, як вы кажаце, у тундры, дзе больш нічога няма, ці недзе ў Афрыцы, дзе шмат каму няма розніцы, што, або было б наогул што з’есці. Там насамрэч у большасці сваёй жывёл гадуюць самі ці палююць, і няхай сабе гэта робяць — я у гэтым з вамі цалкам пагаджаюся.
    Але я маю на ўвазе перш за ўсё цывілізаванае грамадства, дзе скаціну ўжо сам амаль ніхто не трымае, дзе ў чалавека ёсць выбар, што есці, і магчымасць і час, каб пісаць каментары.
    І наконт цяжкай працы — усё ж чалавеку для сіл і здароўя патрэбныя перш за ўсё макра- і мікранутрыенты ў адпаведнай колькасці, то бок, бялкі, тлушчы, вугляводы, а таксама вітаміны і г.д. І для энэргіі для той самай працы патрэбныя калорыі. І ўсё гэта ёсць і ў рэчах расліннага паходжання і па неабходнасці ў вітамінных прэпаратах. Я рабіў больш за 9 год цяжкую фізічную працу (чыгунка), пры гэтым застаючыся веганам, таму я веру свайму доктару, што абсалютнай большасці людзей з любой працай падыходзіць такая мадэль харчавання, калі адказна да гэтага падысці. А офіса ў мяне няма, выбачайце! Навошта вы нешта дадумваеце — уласна з гэтага ў мяне пукан і падгарэў.
  • Тамтэйшы
    21.03.2025
    А ў нас баранаў падаюць пад выглядам міліцыянтаў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць