Позняк говорит о скорых переменах в Беларуси: Надеюсь, я в этом поучаствую
-
12.04.2025%, Пазняк піша што сёння швейцаркі варыянт падыходзіць нам , ЗША і ўсходнім драпежнікам . З чым вы не згодны 1,2,3,4 ....
-
12.04.2025швейцаркі варыянт падыходзіць нам , ЗША і ўсходнім драпежнікам , пазьняк любой бред скажет, а его фанатики хором скажу «правда!». Расскажи, братишка, сколько у Швейцарии военных объектов сша? 0! Расскажи, браток, не Пазьняк ли топил буквально недавно, чтобы располагать военный контингент сша в Беларуси? Пазьняк. Ну и о каком он швейцарском варианте топит?
-
12.04.2025Гг, хлусня
-
12.04.2025Гг, цябе цяжка на Бел. Мове напісаць 10 словаў, A крытыкуеш ТАГО хто заснаваў БНФ, нам падараваў Незалежнасць ў 1991. Самому не смешна ?
-
12.04.2025Гг, "братішка", "браток" - мы вам маскалям не "братья". І "США" з вялікай літары пішацца.
-
12.04.2025крытыкуеш ТАГО хто заснаваў БНФ, нам падараваў Незалежнасць ў 1991, хто нам падараваў незалежнасць?))) Можа спадар раскажа, як ягоны ідал прынес нам падарунак у якасці незалежнасці? Ну, і год свайго нараджэння азвуча)
-
13.04.2025Мне б хапіла раздаць лайкі слушным каментарам, але ж не стрымалася. Пад кожным артыкулам пра Пазняка здараецца небывалы прырост лайкаў (звычайна, антылайкаў). Калі бачу якіясь групавыя фота з Пазняком, то побач дзеці 18-25 гадоў. Гэта людзі, якія нарадзіліся, калі дзед ужо ўцек з краіны. Я не ведаю, што ен гэтым дзецям прапаведуе ў сваей секце, але ж дзеці маглі б і сваімі мазгамі пашавяліць. Пазняк з'явіўся дзесь у канцы 80-х, тады можна было гаварыць, аб чым хочаш. Нібыта выехаў на тэме Курапатаў (як быццам ен адзіны ведаў, хто там пахаронены) А потым абы было якое ўзвышша, з якога можна было б пі... нешта прамаўляць. Канкрэтнае пытанне ( салапетам і ботам - дабранач): што ен зробіў для беларусаў? Што ен зробіў супраць сістэмы? Бітую морду не ўзгадвайце, бо гэта не барацьба нават у параўноўванні з сеннішнімі катаваннямі ў палоне. Гэты дзед, ікона для тупых малалетак, уцек з краіны праз ДВА гады пасля пройгрышу на выбарах. Ні воднага разу не быў затрыманы. Амаль 30 гадоў не быў у Беларусі. Што можа гэты дзед ведаць пра Беларусь? Пра тую моладзь, якая вырасла годнай, нават у тых умовах, да якіх і дзед таксама давеў? Яшчэ раз, не для фермы дзеда, для людзей, якія ўмеюць мысліць: мне гадоў ... у 1994 на выбарах галасавала. Супраць лукі і супраць Пазняка. Не лезла ні ў якія партыі і што там ў іх яшчэ есць. Я проста хацела жыць. Я проста хацела пражыць свае жыцце годна. Не атрымалася: то 90-я, то лука, то пазняк. Людзі, а можам мы, у канцы канцоў, даць пад ср.ку ўсей гэтай навалачы і пачаць будаваць сваю краіну, у якой хочацца жыць?
-
13.04.2025Галя з Камароўкі, jakaja ž vy tu*aja. :) Vam dyk dakladna, ni Paźniak, nicho inšy, ničoha nie zrabiŭ i nie zrobić. Heta klin...
-
13.04.2025Яніна , расскажи где приобрела детектор москаля? Если по существу написанного выше мною сказать нечего, то хоть для недалеких попытаюсь связаться с производителями твоего детектора, объясню, что работу плохо делают, благо генеалогическое дерево хорошо известно, есть чем крыть, тётя.
-
12.04.2025Трызьніць зноў як пра геніяльных Трампа, які падзяліць Украіну хоча як Польшчу, і зіганана Маска і ілжывую Левіт і гаранта незалежнасьці - кіраўніка каланіяльнай адміністрацыі Лукашэнку.
Ніводнаму слову верыць нельга. Бо альбо агульныя заявы альбо перакручвае на свой капыл рэальнасьць.
Ен хоць тэатральную пастанову грошы назьбіраў? Ці зноў пшык? -
12.04.2025Я хачу адарваць Лукашэнку ад Расіі, бо ён сам не можа. Так зянонікі? Гэта ж не сам Лукашэнка зрабіў Беларусь калоніяй Расіі? Ўсе бачаць, што ён і толькі я, Пазняк, нясу лухту, што не.
-
12.04.2025Набор глупства і пустога трызнення ад Пазняка. Як заўсёды.
-
13.04.2025Ха, тое самае неверагодные казалі 30 гадоў таму, калі напрыклад Пазьняк папярэджваў пра вайну рашкі з суседнімі краінамі
-
12.04.2025То, что Трамп может действовать в интересах США, так это может быть. Нам-то какая от этого выгода?
-
12.04.2025Поцык, хутчэй у інтарэсах 0.01% насельніцтва ЗША
-
12.04.2025Дзякуй, Зянон Станіслававіч, вельмі неабходны аптімізм зараз!
-
12.04.2025Рыгор, наколькі вам яшчэ необходна "аптымізму", хоць неабходна прымяняць іншы тэрмін, на 30 альбо адразу яшчэ на 250 рокаў беларушчыны, каб нарэшце ўсвядоміць, што нічога добрага вы не дачаканцеся?
-
12.04.2025Трамп идёт как наглый фраер, а наглый фраер хуже танка. Это надо умудриться обложить пошлинами пингвинов и не заметить этого косяка.
-
12.04.2025Наступная, 100500 казка ад старога баягуза,які збег з Радзімы ў 1996 годзе, паказаўшы ганебны прыклад іншым бело-руссам. Герантафілам спадабаецца.
-
12.04.2025Літвін , сам та чаму не ў акопе?
-
12.04.2025Як заўсёды Пазняк мае рацыю
-
12.04.2025[Рэд. выдалена]
-
12.04.20251. "Кансерватыўная рэвалюцыя". Таксама заўважыў выкарыстанне Пазняком гэтага тэрміна (8:18). У арыгінале нямецкі неакансерватыўны рух 1918-33 гг.
Ізноў ажыў пасля вайны сярод ультраправых 1960-70-х. У Расеі традыцыяналізм і кансерватыўную рэвалюцыю прасоўваў Дугін, пачынаючы з 1990-х. Нават кнігу пісаў з такой назвай.
Рэнэ Генон, Юліус Эвола - іконы для гэтай публікі.
Кантэкст вельмі таксічны. Ці ведаў пра яго Зянон Пазняк, калі выкарыстоўваў гэты тэрмін?
Мяркую, так. Агульны напрамак эвалюцыі палітычных поглядаў супадае. Мабыць, публіцы пакуль не даюць цалкам усю карціну, каб занадта не шакаваць.
2. "Клімат [размова пра "змены клімату"] гэта ўсё прыдуманыя левацкія неіснуючыя з'явы" (29:30).
Пазняк паўтарае наратывы праграмы дэзінфармацыі, першапачаткова запушчанай нафтавымі кампаніямі (якія самі першымі і рабілі даследаванні па клімату) ў ХХ ст., а ў апошнія гады падхопленыя Расеяй, як пастаўшчыком нафты і газа.
Адна з сучасных папулярных тэорый змоў.
3. "Трамп гэта практык, чалавек, які некалькі разоў банкроцтва цярпеў, чалавек, які ведае эканоміку, ведае бізнес" (28:23).
Дзіўны крытэрый паспяховага бізнесу. Калі ў Трампа банкруцтвы былі або пройгрышамі, або інструментам да поспеху, як і сістэматычнае кіданне падрадчыкаў.
4. "Вось гэта і ёсць нармальная глабалізацыя, а не тая левацкая глабалізацыя, якая дайшла да карупцыі неверагоднай, стварэння ўсякіх сінекур і падаўлення чалавечай волі, чалавечай свядомасці, дыктат. То, што хоча знішчыць Трамп" (32:23).
Хто разумее, пра якое дакладна падаўленне чалавечай волі, свядомасці і дыктат ён тут кажа? Прыклады, каб зразумець.
5. У вядучага (Яўген Валошын) даволі дзіўны падбор экспертаў: акрамя Пазняка ў праграме двойчы разважае Балкунец (4:34, 21:08). Эксперт, які доўгі час выступаў з прарасейскіх пазіцый. -
12.04.20251. Свядома ці несвядома блогер мяняе паняцці: паводле Пазьняка Беларусь і Лукашэнка адно і тое ж.
2. "Трэбя цягнуць Беларусь ў Еўропу, бо маскоўскі "сабачка сам не можа"".
Дык калі сабачка ў пуцінскім ашыйніку, то хто зможа?
Але так карціць пуцінскага сабачку легалізаваць ў Еўропе, напляваўшы на элементарнае права і закон, што не працуе.
Пазьняк робіць выгляд, што не разумее гэтага, яму важна легалізаваць "сабачку ў ашыйніку" без права і закону.
3. Спробы легалізаваць ў Еўропе і ачалавечыць яшчэ легітымны беларускі рэжым рабіліся шматкроць. Адно "Усходняе партнёрства чаго вартае", а яшчэ незлічоная колькасць іншых міжнародных праграмаў.
Дапамагло?
Вылез сабачка з ашыйніка?
Пазьняк, як і астатнія прапагандысты, не згадвае тыя спробы, нават наадварот: да іх лютая нянавісць ў прапаганды Крамля і узурпатара - гранты, грантасмокі і да тп лаянка.
4. Пазьняк ізноў дзяўбе і дзяўбе, што "Беларусь аддалі Расіі", "на Западе нас никто не ждёт!"... "пацаны, расходимся"....
І як альтэрнатыва "рэвалюцыя-кроў", іншага для вас няма, сядзіце ціха, байкот наша ўсё.
Старая жвачка імперыялістычнай прапаганды з Крамля. -
12.04.2025Найперш не галасі! , усё роўна ён ужо 30 гадоў мае рацыю. ён вялікі нацыянальны лідэр. дзякуй яму за незалежнасць. вы Маскаль! усе агенты. чаму офісы кабінеты яго не сушаюць?
-
12.04.2025Найперш не галасі! , Іншым часам сапраўды лепш не галасіць. Зянон хоча прадухіліць такую сітуацыю, калі б Захад дамаўляўся пра лёс Беларусі не пытаючыся ў самой Беларусі і беларусаў. Нават калі Беларусь будзе прадстаўлена цяперашнім урадам і Лукашэнкам. Нажаль такі сцэнарый зараз вельмі верагодны. Успомнім, як Лапідарны Геній першапачкова хацеў дамаўляцца аб Украіне напрамую з Пуціным, а Зяленскаму ягоныя памагатыя прапаноўвалі бяспечны самалёт да Парыжа, і каб не замінаў дзяліць тэрыторыі Украіны паміж "вялікімі дзяржавамі". Ды і зараз праскокваюць нейкія інсайты маўляў давайце падзелім Украіну на сферы ўплыву і ўсё. Захад так ці інакш дагэтуль шукае кантактаў з Расеяй, напыклад палякі як закупалі агучвалі і выдавалі на сваім ютубе расейскія мульцікі так і робяць гэта. Я ўжо не кажу пра грузы. І гэта Украіна, пра якую на Зямлі відаць усе ўжо ведаюць. Калі Беларусь у такім рэчышчы будзе праігнараваная - яе могуць проста "адпісаць" расейцам як "бонус", што "задаволіць" і расейцаў, і палякаў і летувісаў. Трэба не дапусціць такога сцэнару.
-
12.04.2025Мх, Зенек першы і ахрысьціў Трампа геніем. У вас падваеньне асобы? Ці вы прызнаеце толькі часткова геніяльнасьць?
-
12.04.2025Мх, а каму цікава што святы "Зянон хоча" акрамя ягонай секты?
Не задумваліся? -
12.04.2025[Рэд. выдалена]
-
12.04.2025Зянону трэба перастаць называць сябе палітыкам і стаць рэлігійным, сакральным лідарам. Вось на гэтай сцяжыне ён будзе выглядаць арганічна: не трэба канкрэтыкі, аргументаў і ўсяго гэтага інтэлектуальнага лявацкага кантэнту. Толькі вера, шурм і націск!
-
12.04.2025Абу, гані агульнымі фразамі а веруючыя самі хай інтэпрэтуюць. Сапраўды. Сакральны лідэр. Толькі кіраўніка каланіяльнай адміністрацыі гарантам незалежнасьці назваць - так саральнаму лідару не можна
-
12.04.2025Абу, дык св.Зянон ужо даўно ператварыўся ў нейкага сэнсэя, які ніколі не памыляецца, а ягоныя прыхільнікі - у секту. Мікра-MAGA. Трамп ніякі не танк, а слон у посудовай лаўцы. І тое, што ён нарадзіўся са срэбнай лыжкай у роце, атрымаўшы ад таты Фрэда белы білет і 400 мільёнаў баксаў, спусціў усё ў унітаз, 6 раз банкрутаваў і кідаў інвестараў, нарэшце быў асуджаны за нахабны падман донараў, але пазбег турмы (праз абранне пасля насычанай папулізмам і хлуснёй прэзідэнцкай кампаніі) - гэта прыкмета таленавітага папуліста і махляра, але ніяк не бізнэсмэна. Пакуль што ён імкліва разбурае давер да эканамічнай палітыкі Амерыкі, пагаршаючы бізнэс-клімат і жаданне інвеставаць у Амерыку. А у вонкавай палітыцы капіюё свайго куміра Пуціна. Незразумела, чаго станоўчага ад яго чакае Пазняк, які дарэчы таксама не любіць Еўропу.
-
12.04.2025Короче, дедушка готов сдать лапидарному все ресурсы для свержения власти. Очень показательно!
-
12.04.2025як гаворка зайшла пра "кансэрватыўную рэвалюцыю", варта адзначыць наступнае.
Францыя: Rassemblement National мае каля 100,000 чальцоў
Італія: Fratelli d'Italia каля 205,000 чальцоў
Нямеччына: АfD каля 50,000 чальцоў
Вялікабрытанія: Reform UK каля 132,000 чальцоў
ПА САМЫХ АПТЫМІСТЫЧНЫХ ПАДЛІКАХ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ МАЕ НЯ БОЛЕЙ ЗА 300 ЧАЛЬЦОЎ. таму калі нават заўтра рэжым падзе, максымум на што можа разьлічваць Зянон гэта месца ў Сэнаце альбо пасаду кіраўніка Інстытута народнай памяці.
а цяпер пытаньне пазьнякістам: як так склалася, што пры высокім запыце на кансэрватызм у беларускім грамадстве такі мудрэц і празорлівец ня здолеў стварыць масавы рух? кепскаму танцору Лубянка перашкаджае? -
12.04.2025апошні інспэктар, членства ў Зенека ўжо 20 год немажлівае каб прадухіліь інфільтрацыю агентурай
-
12.04.2025[Рэд. выдалена]
-
12.04.2025Пазьнякоўцы сення падрыхтаваныя прыйшлi, замiнусiлi усiх нязгодных з айцом нацыi.
-
12.04.2025Alex , сапраўды, за вельмі кароткі пэрыяд часу суадносіны плюсоў і мінусаў вельмі зьмяніліся ў карысьць Станіслававіча
-
12.04.2025Alex , задызлайкалі ўсіх крытыкаў. Гэта катастрофа Зенек
-
12.04.2025Прыкладна каля 18-19 гадзін прыходзіла каманда "7 лайкаў". Адпрацавала, недзе -35, недзе менш, недзе больш. І сышла на адпачынак.
Працуюць толькі па адчувальных да З.П. тэмах. Даўно заўважыў, тут пісаў пра тое. -
12.04.2025[Рэд. выдалена]
-
12.04.2025Чарговае бязглуздае балабольства, якое не мае ніякага дачыненьня да рэальнасьці.
-
12.04.2025Valadzimir, зараз наляцяць з секты Пазняка ды наставяць мінусаў. Гэтае іх барацьба. Які лідар, такія й паслядоўнікі. Потым задаволеныя сваёй працаю будуць сядзець ды чакаць перамен. А калі Пазняк памрэ, яны знойдуць сябе іншага дзеда, каб слухаць ягоныя байкі- абяцанкі. Такі яны народзец.
-
12.04.2025Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , ну, па-першае, давайце пажадаем дзядзьке Зянону здароў'я і доўгага шчасьлівага жыцьця; па-другое, згодны з Вамі - сумна і даволі абсурдна, што і зараз для многіх спадар Пазьняк кумір, а ўсё што ён кажа яны лічаць абсалютнай ісьцінай, пры тым што, на маю думку, відавочна, што зараз ён ужо зусім адарваўся ад рэальнасьці. Пры гэтым я лічу, што і ўдзельнікі "секты Пазьняка", і "секты Ціханоўскай", і "секты паклоньнікаў Захаду" аднолькавыя у адным - у няздольнасьці цяміць уласнай галавой, гэта значыцца адсутнасьцю грамадзка-палітычнай суб'ектнасьці, - з-за чаго ўся сёняшняя нацыянальная і дэмакратычная апазіцыя знаходзіцца там, дзе знаходзіцца - у грамадзка-палітычнай dupe. Ну і па-трэцяе - можа Вы, мяркуючы па вашаму пафасаму ніку, адкажаце на маё пакуль безадказнае пытаньне: ЛІТВА - ГЭТА ХТО ( у сэнсе племя, народ)?
-
13.04.2025Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , іншы троху маладзейшы, можа і дажыць. Ці вы не таго мелі на ўвазе?)))
-
12.04.2025«Лукашэнка залежны ад Пуціна, ад газу і ад нафты, і ад крэдытаў. І калі ён нешта робіць не так, яму пра гэта нагадваюць. А яму больш няма куды дзявацца. (…) Лукашэнка — сабачка, якога трымаюць за ашыйнік. Таму ў гэтай сітуацыі, калі ён першы будзе праяўляць нейкую актыўнасць з Захадам, яму тут жа паківаюць пальцам — ён вінаваты, яго ініцыятыва.
Вы только посмотрите как Позняк проталкивает пролукашенковские наративы!
Лукашенко зависим от Москвы тк убил колхозным руководством экономику страны. Мы закредитованы, а гос.экон. система не эффективна как в ссср. Что в первую очередь надо делать чтобы стать экономически независимыми? Как минимум идти по пути Китая по отношению к бизнесу и частной инициативе. Но Позняк призывает чтобы европа политически шла навстречу и делала первые шаги к Лукашенко. А это совсем не спасает от аннексии страны -
12.04.2025Прапаную сілу палітыкаў Беларусі і саюзнай дзяржавы вымяраць у палках.
Можаш кінуць хоць адну палку - аднапалчанін. Ужо не можаш, толькі гладзіш - гладыятар.
Прэзідэнт суседняй дзяржавы Зяленскі паказаў што можа і больш, гнідай яго абазваў самазванец. -
12.04.2025Гэта яшчэ Пазьняк - ці ўжо Ленін? Рэвалюцый захацелася. Вось чалавек з СССР выйшаў, а СССР у чалавеку застаўся.
-
12.04.2025Аптымізм Пазняка звязаны з рамантычнымі ўяўленнямі аб нацыі, народзе. (Цытаты ўсе ёсць у артыкуле).
Такое, ад ранніх нацыяналістаў. Мабыць, захаваў з маладосці.
Мяркую, што пры гэтым канкрэтных людзей ён ацэніць горш за той ідэальны вобраз "народа".
Калі лічыць па яго прыхільніках тут у каментарыях або ў іншых месцах у інтэрнэце, аднадумцаў па гэтаму пытанню ў яго засталося не шмат.
Многія раздзяляюць толькі яго нянавісць (да "левакоў", палітычных ворагаў - "агентуры", "неверагодных", мігрантаў, ЛГБТ+), а наконт народа прытрымліваюцца супрацьлеглых поглядаў: "народзец".
На мой погляд, ісціны няма у гэтых крайнасцях. Людзі розныя, "сярэдзіна" не ідэальная, але і не безнадзейная.
Абставіны дрэнныя. Калі жорстка наказваюць пажылых кабет, якія 10-15 рублёў адсылалі зняволеным, гэта проста паказальнае знішчэнне ўсіх добрых чалавечых якасцей. І гэта будзе мець наступствы, ў наступных пакаленнях таксама.
Такое ўжо было ў гісторыі. Хворы "савецкі чалавек" - вынік такіх жа сацыяльных эксперыментаў. А што робяць з чачэнцамі... Таму няма гарантыі, што "цудоўнае" самазахаванне беларусаў у цяжкія часы так і будзе працягвацца. -
12.04.2025., я гляджу зусім не рамантычна на пісаніну Пазьняка.
Рамантыкі там не бачу ні на каліва.
Усё напісанае ад імя Пазьняка гучыць у адпаведнасці з бягучымі тэмамі маскоўскай прапаганды са спазненнем на тыдзень-два.
Сёння ўжо відавочна, дурню зразумела, што рэжыму не ўдалося дамовіцца з беларусамі. Зразумела, што "как раньше уже не будет", і таму першая задача рэжыму задушыць любую актыўнасць беларусаў дома і за мяжой.
Нечаканае абяцанне аптымізму ад Пазьняка - спроба дабавіць "разынку" ў старую збрыдзеўшую ўсім тэму канапнага байкоту: вось сядзіце ціха, без крыві і рэвалюцыі, геніяльны Трамп яе сам зробіць, а вам навошта тая рэвалюцыя-кроў! -
13.04.2025Яго разважанні тыпа "Проста трэба ведаць, як пабудавана жыццё. Народ вечны. А чалавек абмежаваны сваім лёсам." і г.д. - не ягоныя ўласныя, а з рамантычнага нацыяналізму.
"Рамантызм" тут ужываю не ў сучасным шаблонным сэнсе як нешта тыпа прыемнае і добрае, а ў гістарычным, як назва мастацкага (і не толькі) руху. Рамантызм і нацыяналізм як ідэі развіваліся паралельна, з канца XVIII ст.
І гэтыя ўяўленні ён захаваў і сумяшчае з больш сучаснымі ад "правых". Як і іх сучасныя надзеі на Трампа.
Плюс даволі агульнае месца (не ведаю, ад каго пайшло) пра тое, што беларусы цудам захоўваюць сабе ў цяжкія часы і адраджаюцца.
Рэлігійнае з хрысціянства пра ахвяры і пакуты (як Курапаты), якія не проста так, а павінны мець вынікі-"ўзнагароду", робяць народ "святым". І г.д.
Вось у гэтых уяўленнях і ёсць ягоны аптымізм.
А што рабіць, ён не ведае. (Адтуль і адвечны "байкот"). Або ведае і нешта прапаноўвае, але ніколі не арганізуе тое сам. -
13.04.2025Найперш не галасі! , Спадар Зянон Станиславич гэта икона, не рауня сегодняшним з рыбьими вачами, у которых прападаюць грошы, не гаворачы ужо пра идэи.
-
13.04.2025Ната , Asabliva vočy vieļmi važny momant. Vočy - usjamu halava ! :)))
-
13.04.2025гароды сохнуць са студнямі апошнімі гадамі, а той усё плявузгае, што змены клімата яму левакі прыдумалі, што за адарваны-то ад зямлі чалавек
У астатнім усе сказана слушна.