Комментарии к статье

Белорус приютил поросенка дикого кабана, теперь они не расстаются

  • Смургонец
    12.04.2025
    Ну як можна так жахліва пісаць? "Прытуліў парася". Прытуліць да сябе можна дзіця, маці, любага чалавека. У рэшце рэшт якую хатнюю котку. А ў вас выходзяць абдыманні з парасём. Вы відаць мелі на ўвазе -даць прытулак парасяці. Дык гэта ж зусім іншае.
  • ой, нехта толькі калькі з расейскае карыстае
    13.04.2025
    Смургонец,
    прытуліць

    тлумачэнне слова:

    прытуліць, -тулю, -туліш, -туліць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прыгарнуць, прыхіліць да сябе з ласкай, пяшчотай. Маёр пасадзіў большых дзяцей насупраць жанчын, а маленькую дзяўчынку прытуліў да грудзей, няўмела гушкаючы на руках. Даніленка. Грушка развітаўся з Тамараю на вакзале, прытуліў яе апошні раз. Яна сказала: — Пішы... Пестрак. Стэпа сцішылася, прытуліла пісьмо да грудзей. Гартны. // Шчыльна прыціснуць, прыперці да каго-, чаго-н. Зазваніў тэлефон. Кавалёў зняў трубку і прытуліў яе да вуха. Чарнышэвіч. Прытуліўшы галаву да самае шыбіны, Галіна голасна, каб яе пачулі, запытала: — Ці сходу не было ў вас? Галавач.
    2. Даць прыстанішча, прытулак. Павел Іванавіч пойдзе па хатах, самымі ласкавымі словамі будзе ўпрошваць гаспадынь прытуліць будаўнікоў. Кулакоўскі. Старажытны Томск прытуліў нас, бежанцаў вайны з Беларусі. Рамановіч. // пераноснае значэнне Узяць каго-н. пад сваю апеку; прыгрэць. Сваіх дзяцей у Зосі не было, яна прытуліла дзесяцігадовага пляменніка Алёшу. Хадкевіч. Артылерысты прытулілі .. [Лёньку Лазарчыка] як сірату-бежанца. Грамовіч.
    •••
    Прытуліць галаву — знайсці прыстанішча дзе-н.
  • Янак
    13.04.2025
    "Прытуліў" гэта па руску "обнял", дакладней "прижался телом". Я б у гэтым кантэксце ужыў бы выраз: чалавек узяў дахаты парасятка.
  • Як жа крута!!!
    12.04.2025
    Нереальная гісторыя сяброўства, нажаль паміж людзьмі такое таксама бывае нячаста.
  • З-пад Менску
    12.04.2025
    Даць прытулак=прытуліць. Майму адчуванню не муляе. Нашто рабіць заўвагу? А нашто я раблю? Гэта адвечнае нашае... Каб жа ж нічога больш не было, дык можна б было б і гуляцца ў пясочак. А так жа ж ёсць. Але ж гэтая гульня - нашае ратаванне і наш праклён. І наш шлях. Не звяртаць увагі на праблемы, якія ёсць, але ад нас не залежаць, і гуляцца ў свае, хай штучныя, але зручныя. Але нешта мы прайграем з гэтым нашым шляхам. Ён сцякае ў паўночна-беларускі пясок.
  • Žvir
    12.04.2025
    Cudoŭnaja historyja. Alie ž dzičok užo nia zmoža viarnucca ŭ pryrodu da svajho dzikaha žyccia, i što daliej ? Moža nia varta bylo čapać jaho, maci znajšla b ich. A ciapier toļki kali jaki zaapark prymie...

    Jany nadzvyčaj razumnyja. Jak varyjant, pasprabavać šukać trufieli, ź jahonaj dapamohaj. Kažuć, što ŭ Bielarusi ich dačorta, alie nichto nie znachodziŭ...
  • Егерь
    12.04.2025
    Блохеру за незаконное изъятие дикого животного из природы,походу, статья ломится.
  • Хіба не бачыш?
    12.04.2025
    Егерь, гэта дзік яго ізьяў у прыроду.
    ))

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць