Комментарии к статье

Прошла репетиция парада. Главную надпись над трибуной сделали с ошибкой

  • Сама сыйдзеш?
    02.05.2025
    Вы б лепш пачалі слушна пісаць прозьвішча калябаранта Лукашэнкі Крутога - ён Крутой, а не Круты, філёлягі!

    Ад рэдактара. Ëн беларус, таму правільнае напісанне ягонага прозвішча — Круты, у адрозненне ад расейца Талстога. Дарэчы, пурысты настойвалі на скланення прозвішча апошняга — Талстоя.

    [Зрэдагавана]
  • Сама сыйдзеш?
    02.05.2025
    Сама сыйдзеш?, скажыце, што беларускага вы знайшлі ў гэтым чалавеку? Сымон Будны, Цішка Гартны, нават гэты ваш псеўдапакутнік Гаркавы - цалкам беларускія прозвішчы. У гэтага вычварэнца ў пашпарце напісана "Дзмітрый Крутой" - спраўдзіце ў Кіберпартызанаў! Навошта вы яго абяляеце беларускасцю?
  • .
    03.05.2025
    Калі ў пашпарце дакладна так, то трэба карыстацца. Нават калі гэта "не гучыць" або пашпартыстка або сам чалавек пераклалі/транслітавалі няправільна.
  • Пёрамога!
    02.05.2025
    Па іншаму ніяк быць і ня можа. Гэта не памылка, гэта стаўлення. Эх вы пурысты, не ацанілі супраціў.
  • Капітан Вужака
    03.05.2025
    30 гадоў такіх "памылак" паўсюль і вось ужо нават большасьць апазыцыі размаўляе "моваю сукабля", ставіць яе па змоўчаньні на сваіх інфарэсурсах і не бачыць у гэтым нічога такога... Яшчэ гадоў 10-15 і ніхто ў "РБ" нават не ўспомніць што была колісь якаясь там "беларуская". Але ж вам усё па-ранейшаму гэта не акупацыя, не наўмысны зьдзек, не наўмыснае прамываньне мазгоў, а проста "памылкі"...

    Дарэчы аб памылках. У беларускай мове няма ніякага "МАЯ". Ёсьць Сакавік - калі сок у дрэвах цячэ. Красавік - калі краскі ў палёх пачынаюць квітнець. І ёсьць ТРАВЕНЬ. Калі травою зялёнаю ўсё зацягвае. А потым чэрвень, ліпень і жнівень. Змешваць беларускую мову (з сакавіком, красавіком і г.д.) і "МАЙ" які гвалтоўна ўсунулі расейскія камунякі - бязглуздзіца. Так што самую вялізную памылку вы як раз не заўважылі.
  • Лінгвіст
    03.05.2025
    Капітан Вужака, Вы бы пацікавіліся, калі ў старабеларускай мове з'явілася слова "май". 1383 год. Можаце пераправерыць у Гістарычным слоўніку беларускай мовы. Для агульнага развіцця яшчэ зірніце "генваръ", "фебруарий" і г.д.
    А вось "травень" у літаратурным стандарце амаль выцесніў "май" акурат пры бальшавіках, падчас беларусізацыі 1920-х.
  • Ёсік
    03.05.2025
    Лінгвіст, памятаю, у 1992 раніцай па радыё - Добрай раніцы, спадарства. Сёньня 12 траўня... Ці ўвечары - Дабранач, панове. А ў 20:15 ці Барткевіч, ці Данчык сьпявалі дзеткам "Баю-баю, люлі-люлі, гэта песенька матулі..."
  • .
    03.05.2025
    Так і "добрай раніцы" - русізм.
  • 3% днем пер'я многа
    03.05.2025
    На дзве кропачкі над "ё" фарбы не хапіла?! У кагосьці паказуха зламалася.))
  • М
    03.05.2025
    Маскалі пісалі. Беларусы заўсёды пішуць "ё"
  • дочка Максима Дизайнера
    03.05.2025
    дзве кропачкі... тры кропачкі... увогуле не тая літара. мусіла быць "о" - 3 дном

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць