Комментарии к статье

Тамара Эйдельман: Пример Беларуси — это надежда на будущее

  • бабруйчанін
    03.05.2025
    Прыемнае інтэрвью Пабачыл ні штучную цікавасць да Беларусі беларусаў...
    Аб надзеі на Беларусь беларусаў трапна Але " па рускі" чуецца ні тое ....і па іньшаму гучыць калі перекласць у сябе у галаве .
  • Коллективная ответственность
    03.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Чацік
    03.05.2025
    Шмат ежы для разважаньняў? Хм.
  • .
    03.05.2025
    1. "Сіла Беларусі шмат у чым заключаецца ў тым, што многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху лічылі слабасцю, — тое, што нацыянальны рух не вельмі моцна развіты.
    Беларусь заўсёды была на скрыжаванні розных культур, розных уплываў, розных моў, розных вер. І мне здаецца, што ў гэтым яе вялізная сіла."
    (Перад тым яна ў відэа казала пра недахопы моцнага нацыянальнага руху ў выглядзе шавінізму і інш.)

    Тут рэшткі савецкай ідэалогіі, у якой нацыяналізм - гэта абавязкова дрэнна і вядзе ў сваім развіцці толькі да горшага: шавінізму, войнаў.
    Аднак ведаем, што да войнаў вядзе і "савецкі інтэрнацыяналізм" (які не быў этнічна рускім у вузкім сэнсе), туды могуць завесці нават і амерыканцаў, якія ёсць "плавільны кацёл" з эмігрантаў.
    Значыць, пытанне не да нацыянальнай ідэалогіі самой па сабе, а да нягоднікаў ва ўладзе, якія злепяць войны з чаго заўгодна.

    Ідэя пра пошук сілы ў досведзе існавання "на скрыжаваннях" вядомая.
    Аднак чалавек з адчуваннем свайго роднага на тых скрыжаваннях культур - лепш за "сірату" з пустой, ніякай або рухомай самаідэнтыфікацыяй на тых жа скрыжаваннях.
    Іншымі словамі, лепш калі ты "нехта", а не "ніхто". Калі ты "нехта", то можаш успрыняць карыснае ў чужым. Калі ты "ніхто", табой гуляюць.
    Таму адно другому - сіла нацыянальнага руху і існаванне на скрыжаванні культур - не замінаюць, гэта не супрацьлеглыя паняцці.

    2. "І калі мы гаворым аб адным народзе, гэта не тое, што сёння маецца на ўвазе пад народам."

    Так не трэба і казаць пра "адзін народ" нават з агаворкамі "тады народам лічылася не тое, што зараз".
    Што ў той старажытнасці "народ"? (Крывічы? Так тое толькі частка Беларусі + Смаленшчына і Пскоўшчына ў сучаснай Расеі і іх не было там, дзе Украіна.)
    Трэба ўжо цалкам выкінуць тую састарэлую штучную канцэпцыю "аднаго народу", не чапляцца за яе.

    Карацей, ёсць сэнс яшчэ папрацаваць над стэрэатыпамі, спадарыня Эйдэльман.
  • а
    04.05.2025
    Не ўжыла яна тэрмін “талерантнасць”. Можа не чула Шушкевіча ніколі, а хоча зразумець беларусаў?
  • 12345
    03.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Astalavista
    04.05.2025
    Ещё один парфённов
  • Злы
    04.05.2025
    Кац таксама хайпаваў на беларускай тэме, пакуль гэта было трэндам
  • Алесь
    04.05.2025
    І так, замацаванне матэрыялу.
    На пячатцы Вітаўта напісана 1407: лац. *Sigillum Allexandri alias Wytowdi magnis ducis Lithwanie domini Russie et cetera* (Пячатка Аляксандра, або Вітаўта, вялікага князя Літоўскага, гаспадара Русі і іншых).

    Русі як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі не існавала, значыць, гаворка ідзе пра народы. Літвы, Русі і іншых — што гэта за «іншыя» народы, можна даведацца па выявах гербаў на пячатцы. Там, акрамя гербаў Літвы і Русі, ёсць гербы Тракайскага княства (аукштайтаў) і Жамойці. Значыць, ВКЛ насялялі чатыры народы: літвіны, русіны, жамойты і народ Тракайскага княства (аукштайты).

    Застаецца адкрытым пытанне: ці магла Літва асіміляваць народ Тракайскага княства (аукштайтаў) і жамойтаў, перадаючы ім сваю культуру і мову? Мне здаецца — не, бо Літва сама асімілявалася ў русінаў, а адначасова асіміляваць іншыя народы і быць самoй асіміляванай немагчыма — гэта два ўзаемавыключальныя працэсы. Гэтае меркаванне пацвярджае і тое, што пасля з’яўлення літоўска-аукштайцкай пісьменнасці ў 1503 годзе літоўска-аукштайцкая мова не стала дзяржаўнай у ВКЛ.

    Што да імёнаў вялікіх князёў літоўскіх, то іх проста ліетувізуюць — літоўскія гісторыкі. Напрыклад, на пячатцы Вітаўта напісана: 1407: лац. *Sigillum Allexandri alias Wytowdi magnis ducis Lithwanie domini Russie et cetera* (Пячатка Аляксандра, або Вітаўта, вялікага князя Літоўскага, гаспадара Русі і іншых). Пячатка яго, імя Аляксандр на лаціні напісана правільна (праверыў, пераклаў на некалькі моў), таму імя *Wytowdi* трэба лічыць правільным, а яно моцна адрозніваецца ад *Vitautas* у аукштайцка-літоўскай версіі.

    Вось вам доказ, што імёны вялікіх князёў літоўскіх «аукштайцілі» — ліетувізавалі.
    Вось выявы той знакамітай пячаткі Вітаўта:

    wikipedia.org

    [Зрэдагавана]
  • Отец Засандалий
    04.05.2025
    "Расійскі гісторык Тамара Эйдэльман" - вы это серьёзно?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць