Комментарии к статье

Юрий Зенкович рассказал про свое освобождение и путь в США

  • Жыве!
    07.05.2025
    Слушна Зянковіч кажа: трэба ствараць аб'ядноўчы суб'ект, які зможа сапраўды вырашаць пытанні і з якім банда Лукашэнкі будзе лічыцца.
    Ціханоўская сышла ў гісторыю, Латушка абсалютна не цягне, усялякія Стасі і Брахуны проста смеху вартыя.
    Верым-можам-пераможам!
  • Anatol Starkou
    07.05.2025
    Жыве!, "Слушна Зянковіч кажа: трэба ствараць аб'ядноўчы суб'ект..."

    Жыве, жыла і будзе жыць без твайго бчб закліка.

    Некалі, каля ста гадоў таму, я пісаў на гэтым форуме, што мы нацыя, якая ніколі ні пры якіх абставінах не аб'ядноўваецца. Азірніціся чытачы НН вакол свайго жыцця і знайдзіце памылку ў тым маім сказе. Гэта наша НОРМА быцця - не аб'ядноўвацца, якая датычыцца толькі нас беларусаў.

    Дык вось, гэты амерыканец і гэты Жыве! ні халеры не рубяць у нашым менталітэце.
  • Янка
    07.05.2025
    Жыве!, дык а чаго, няўжо Зянковічу нешта замінае? Няхай стварае - гэта ж проста як два пальца аб асфальт. Можа і вас туды запросіць. Будзеце там Кісінджэрам.
  • местич
    07.05.2025
    Жыве!, США освобождают своих граждан в обмен на молчание по поводу "выборов" 2025 и им плевать на беларусов. Им глубоко плевать на всю Беларусь, в частности Трампу. Если Путин аннексирует Беларусь в обмен на вывод войск из какой-нибудь Херсонской области, то так и будет.
  • У першыню!
    07.05.2025
    Віншую, Старкоў, сколькі вас чытаю, нарэшце вы сказалі праўду так, як я бы сам не сказаў.
  • Папраўка
    07.05.2025
    Праўда Старкоў, акрамя апошняга абзацу. Я ўпэўнены, што яны гэта рубяць лепей за нас, бо Зянковіч дае інтэрв'ю, а не Старкоў. Прыкра, але гэта праўда.
  • Найперш не галасі!
    08.05.2025
    Anatol Starkou, ёсць памылка і нават дзьве, а то і тры.
    1) Аб'ядноўваюцца беларусы між сабою ў досыць вялікія групы на агульную справу. Нават у мове ёсць адпаведныя словы - талака, паспаліты рух. 2020 год таму свежым прыкладам. Яшчэ прыкладам ковідная і гуманітарная салідарнасці. Беларусы тут здольныя да салідарнасці ці не больш за іншых.

    2) памылка таксама чакаць нейкай незразумелай казачнай тэарэтычнай 100% аднастайнасці ад 9 мільёнаў чалавек, каб былі "голас ў голас, волас у волас".
    Пакажыце мне дзе маецца такі казарменны ідэал суперарыйцаў, да якога нам варта імкнуцца.

    3) бальшыня народаў свету ваюе і ваявала сама з сабою значна часцей і больш жорстка, чым гэта ўласціва беларусам на працягу ўсёй гісторыі.
    Беларусам якраз ўласцівыя талерантнасць і павага да свайго суседа і ягоных перакананняў. На Беларусі ўжо даўно, ад веку вякоў, не дзеляць свет толькі на 2 перакананні - "маё асабістае і варожае".

    І гэты сфармаваны раней наш культурны код людскасці, калі хочаце назавіце нашая ментальнасць, вылучае нас і ратуе ад паглынання ўсходняй ардой, таму нават з дзржаўнасцю рускай мовы праз 3 пакаленні рускімі мы ніяк не становімся, па ранейшаму аб'ядноўваемся вакол Беларусі, застаёмся беларусацэнтрычнымі.
  • Anatol Starkou
    08.05.2025
    Найперш не галасі! , Прыгожа написана. Я б толькі замяніў зварот да Anatol Starkou на Зянон Пазьняк. И вернулся бы Зянон на Беларусь, 1988мы і яго адраджэнне нацыі.

    Чаму ў нас ніколі не было беларускай дзяржавы? А што такое беларуская дзяржава? Гэта беларуская ўлада. Калі яна была, хто-небудзь памятае?
    Адзін я памятаю: яна з'явілася ў 1990м годзе пасродках абрання беларускім народам дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання, і гэтыя дэпутаты прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Вось тады 27 ліпеня 1990 года ў нас беларусаў з'явілася беларуская дзяржавая і адначасова з ёй беларуская ўлада.
    Не ўсе, праўда, абараныя беларускім народам дэпутаты галасілі за векавую мару нашага народа мець сваю дзяржаву. Особо одоренные бчб дэпутаты дэманстатыўны выйшлі з залыв ВС і не галасавалі. Сярод іх геній адраджэння нацыі дэпутат Зянон Пазьняк. Дарэчы ён у сваім творы пісаў, што дзяржаўнасці нашай тысяча гадоў. У 2004м пісаў. У Нью Ёрку. Адсюль усё бачыцца лепей, а ў зале ВС у 1990га тая тысячагадовая дзяржаўнасць Белапрусі ім не разглядалася.

    Не было ў нас дзяржавы ні на зямлі - ад гэтага стаўба да гэтага і ад гэтага балота да гэтага. Таму і не было дзяржаўнасці ў галаве. Дый сёння праз 2025-1990 = 35 гадоў дзяржаўнасці ў нашай галаве пакуль што няма. Бо за дзяржаву трэба біцца = аб'ядноўвацца. А калі мы за яе і з кім біліся?
    Сто гадоў таму Польшча прыбрала сённяшнюю заходнюю палову РБ і толькі ў 1939 яе да БССР прыляпіў таварыш Сталін. Чуеце? Не мы воссоединили Заходнюю Беларусь, а Глава Российской империи прилепил к БССР земли Российской империи к БССР. Врубились почему в РБ недавно появился Орешник? Он защищает земли Российской империи и в частности западную половину сегодняшней Республики Беларусь. Орешник защищает, а не мы белорусы. Мы в Польше. Разам з ЕўрарадыёFM, Хартыяй97 і NEXTA дапамагаем панам вярнуць ім Западную Беларусь Польшчы.
    ###
    Найперш не галасі! 1) "талака, паспаліты рух. 2020 год таму свежым прыкладам"

    Я памятаю, як NEXTA вадзіў зомбі па Мінску і прывёў у Серабранку і Ракасоўскага павярнуў іх на Малініна направа. А там жа тупік. Я ў тым раёне 100500 разоў у сябра быў у хаце і ведаю, што там тупік. Вось куды вёў суродічаў NEXTA беларускі люд у 2020м.

    2) "голас ў голас, волас у волас". Пакажыце мне дзе маецца такі казарменны ідэал суперарыйцаў, да якога нам варта імкнуцца."

    Бельгія, напрыклад. Малая па плошчы - крыху болей занашу Мінскую вобласць, а па колькасці жыхароў, як Беларусь. Неяк жа яна білася з усімі сваімі сённяшнімі сябрамі-суседзямі і адстаяла дзяржаву. А мы з кім біліся талакой цвярозымі?

    3) "бальшыня народаў свету ваюе і ваявала сама з сабою значна часцей і больш жорстка, чым гэта ўласціва беларусам на працягу ўсёй гісторыі."

    Ну дык і я ж пра гэта. У нас Свабьды в Малиновке не было. Што праз дзень улада змянялася з адной на другую. Я ж пра гэта ж. Мы не аб'ядноўваемся ні пры якіх абставінах. Ментальна мы іншыя за іншых.

    "нашая ментальнасць, вылучае нас і ратуе ад паглынання ўсходняй ардой"

    Павадзіў нас АГЛ - наш Майсей-многавектарны, і прывёў да ваенна-палітычнага Саюзу РБ і РФ, адкуль мы й за тысячу гадоў не сыйдзем. Значыць знайшлі прыстанішча.
  • Найперш не галасі!
    08.05.2025
    Янка, яму замінае Ціханоўская, Латушка і "усякія Стасі і Брахуны".
    Таму і галосіць. )))
    "А давайце вы раптам ўсё кінеце і будзеце ствараць нешта новае немаведама што" - пад рознымі соўсамі спарахнелы рэфрэн прапаганды.
  • vik
    08.05.2025
    местич , А должно быть по другому?
  • Тожа
    07.05.2025
    мне нюсмэйкер
  • DW
    08.05.2025
    Паважанае спадарства, DW не выданне і ніколі ім не было, а медыя-кампанія
  • Гном
    08.05.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць