Ужо амаль 5 гадоў пішу пісьмы сябрам-палітвязням. Не перадалі можа толькі трэць пісем, калі не менш. Перадачу пісем абмяжоўваюць асобным людзям і толькі перыядамі. Таму наадварот пісаць трэба, людзям не хапае падтрымкі. У 2020-2021 гадах палітвязням пісала шмат незнаёмцаў, а цяпер добра, калі акрамя родных 1-2 сябры пішуць.
Што за шкодніцтва палітвязням?
07.06.2025
Рэдакцыя, вы хоць разумееце, што з-за аднаго падобнага артыкула могуць пагоршыцца ўмовы зняволення для соцен людзей. Перш, чым падобнае пісаць, варта вельмі добра разабрацца ў тэме і ні ў якім разе не выкарыстоўваць абагульненныя фармуліроўкі. Магчымыя прычыны па якіх не даходзяць пісьмы: 1) Састарэлая інфармацыя ў праваабаронцаў: людзей перыядычна пераводзяць паміж калоніямі і ў многіх на праваабарончых сайтах прапісаны старыя адрасы. Не ўсе былыя палітвязні паведамляюць аб вызваленні. Выйсце: калі гэта знаёмы, то ўдакладняць адрас у родных. Калі незнаёмы, то перыядычна спрабаваць пісаць розным людзям. 2) Змест пісьма - пісьмы ўсе праглядаюцца назіральнікамі, калі ім нешта не спадабалася па зместу, то пісьмо не будзе перададзена. Выйсце: пісаць максімальна нейтральныя рэчы, як мінімум у пачатку перапіскі. 3) Ізаляцыя палітвязняў - некаторым палітвязням пісьмы насамрэч не перадаюць, некаторым перыядамі, некаторым нармальна перадаюць. Выйсце: калі гаворка пра сябра, то спрабаваць пісаць пісьмы перыядычна, умоўна раз на пару месяцаў пакуль пісьмы не перадаюцца, у любы час іх могуць пачаць перадаваць зноў, асабліва калі чалавека некуды перавядуць ці зменяць рэжым ШЫЗА/ПКТ/калонія. Калі гаворка пра незнаёмца, то можна спрабаваць пісаць розным людзям, асабліва непублічным. 4) Фармальныя нагоды - назіральнікі могуць не перадаваць пісьмы з-за мяжы, пісьмы без зваротнага адраса і прозвішча адпраўляльніка, надрукаваныя тэксты. Тут не заўжды вядомы ўсе параметры неперадачы пісем, была б добра, каб інфармацыя пра такія выпадкі збіралася і публікавалася. Згаданыя выпадкі неперадачы пісем ад ініцыятыў могуць быць якраз з гэтым і звязаныя, адпаведна магчыма ім трэба проста змяніць арганізацыйныя моманты.
Беларус
08.06.2025
Што за шкодніцтва палітвязням?, Не вельмі люблю НН, але вы пішаце бздуру. Не ведаю куды вы там пішаце 5 гадоў. Але з 2022 лісты ад тых, хто не ўключаны у спіс блізкіх родзічаў не аддаюць. Незалежна, гучнае ў цябе імя ці не. Гэта я вам кажу як палітвязень, які быў там 4 гады. у 20-22 лісты ад іншых даходзілі. Пасля маглі трапіць толькі выпадкова, з-за "праколу" цэнзара ці опера. Тут згаджуся з нашай нівай - лепш дапамажыце сям'і палітвязня грашыма. і лепш напрамую, чым праз байсолы і іншых. А лісты - гэта сублімацыя тых, хто на воле, сваей нерашучасці і немагчымасці прыблізіць час вызвалення палітвязняў
Вадзім
07.06.2025
Што за шкодніцтва палітвязням?, адчуванне, што такі разумеюць.
Хлусня
07.06.2025
Наша Ніва, выдаліце, калі ласка, артыкул і напішыце хутчэй абвярджэнне. Пісьмы ад сяброў не перадаюць толькі асобным палітвязням.
дызлайк
07.06.2025
за мяжой не складаней, чым заставацца у РБ. не трэба хлуснi
Вадзім
07.06.2025
Ну і .... Нават ня ведаю як назваць...
Вы б хаця раз паглядзелі б на эмоцыі тых хто выйшаў, эвакуяваўся і пачытаў копіі таго што яму дасылалі, але не дайшло.. Людзям вельмі важна разумець, што ў той час пра іх хаця б памяталі, нават калі не маглі дапамагчы
Берасць
07.06.2025
Я да таго ж вываду прыйшоў яшчэ ў 2021-м. Пісаць - страта часу. Я пасылаў грашовыя пераводы: яны яшчэ да 2023-га недзе даходзілі, пасля і яны сталі вяртацца. Цяпер перадаю грошы праз знаёмых сем'ям арыштаваных ці тым, хто вызваліўся. Гэта адзінае бяспечнае і магчымае, што засталося.
Вадзім
07.06.2025
Хоць аднаго чалавека бачылі, які сказаў - нахалеры я буду дапамагаць, я ўжо ліст напісаў?? Да чаго гэта ўсё?
Алена
07.06.2025
Дзіўны артыкул: пісаць лісты і дапамагаць родным палітвязняў можна адначасова, навошта гэта супрацьпастаўляць? А да допісу "Аднак у любым разе палітвязень ніколі не ўбачыць гэтыя лісты — ні ў моманце, ні падчас вызвалення" увогуле многа пытанняў. Журналісты НН не ведаюць, што ўжо 2 гады існуе Банк лістоў на Dissidentby.com?
Алена
07.06.2025
Што за дзіўны артыкул? Чаму трэба супрацьпастаўляць лісты і дапамогу, як быццам не магчыма рабіць гэта адначасова. А да допісу: "Аднак у любым разе палітвязень ніколі не ўбачыць гэтыя лісты — ні ў моманце, ні падчас вызвалення" - многа пытанняў. НН не ведае, што існуе ініцыятыва Dissident і на іх сайце ўжо 2 гады працуе банк лістоў?
Былы палітвязень
07.06.2025
Яна напісала, Мяне падтрымала, Кароткае шчасце - І гэта нямала. За кратамі цягнецца час, Так няўдала праходзіць, Праходзіць жыццё. Але... Я выйду на Свет, Удыхну поўнай груддзю, Падстаўлю далоні дажджу І забуду ўвесь час той Маркотны і цяжкі, як сон, Дзе лісты - Нам кароткае шчасце, А лямпачка камеры гэта сігнал да шляху ў іншы партал.
Дзе можна забыць гэты рытм міргацення Тупой жаўцізны на сцяне на імгненне, І холад пад скурай, У касцях і ў жылах Жахлівай пустоты шыза...
І цягнецца час мой марудна і слізка, Аднак жа я веру - свабода так блізка, У літарах цёплых ад родных і блізкіх Надзея і Вера жыве!
Вадзім
07.06.2025
Каму гэта ўвогуле можа быць выгадна? Цэнзары ў калоніях паціху вар'яцеюць на працы і іх тэрмінова ратуюць? Ці яны крый божа начытаўшыся экстрэмістаў заразіліся? Ці начальнікі калоній тупа хочуць зэканоміць на цэнзуры? Што адбываецца?
барадзед
07.06.2025
хто вам гэта сказаў? праверце пашпарт
Даўным-даўно
07.06.2025
Палітвязні абураліся кампаніям па напісанню пісьмаў яшчэ ў 2023 годзе. На круглым стале ў Варшаве з розных калоніяй выехаўшыя за мяжу былыя палітвязні пыталіся пра тое, што вы сапраўды ня ведаеце, што лісты не даходзяць ужо нават да калоній. Публічна. Але, ішлі гранты па напісанню лістоў... Ды і зараз па каментарах бачна, што людзі жывуць у нейкай сваёй рэчаіснасці. Таму пішыце пісьма, бо столькі "аргументаў" прывялі. А не перадаюцца да палітвязняў лісты ўжо некалькі гадоў. Актуальным пісаць лісты было толькі ў 2020-22 гг. Пасля сістэма перабудавалася. Але, хто на волі засталіся ў мінулым.
Seka
07.06.2025
Даўным-даўно, можаце назваць каму давалі гранты? Проста цікава стала, каб не было простага ляляля без крыніц.
Tatiana
07.06.2025
Даўным-даўно, Вы праўда ведаеце кагосьці, хто атрымаў грант?
Вадзім
07.06.2025
Даўным-даўно, аааа, дык праблема ў грантах.... Вам іх не даюць? І вы шукаеце тых каму даюць каб перанакіраваць?
Яшчэ праўда можна было б знайсьці тых хто гэтыя гранты дае і пагаварыць зь імі, расказаць ім што ваша дзейнасьць больш важная, каб яны не лістапісацелям давалі, а вам.
Але я так разумею гэтых грантадаўцаў знайсьці цяжка (з чаго б гэта?). Таму вы вырашылі пашукаць іх там, куды яны па вашаму гэтыя гранты запіхваюць. Гэта прыкладна як шукаць не там дзе згубілася, а там дзе сьветла.
Tatiana
07.06.2025
Якая мэта артыкула? Адцягнуць ад пісання лістоў, але прапанаваць штосьці іншае. Незразумела, дзе ўзяць сям'ю палітвязня пад апеку, але вось вам спасылка на перавод грошаў Байсолу.
Вадзім
07.06.2025
Tatiana , а можна прапаноўваць тое штосьці іншае проста так, без абясцэньвання?
Маркота
07.06.2025
Цікава пабачыць дакладнае аўтарства. Хто гэта стварае такія прапановы?
Seka
07.06.2025
Зараз усе смі ў эміграцыі, добра было бы вярнуць ня толькі пісаць каментары, але яшчэ і аўтараў артыкулаў, каб адказвалі за свае словы. Даўно хацеў пра гэта напісаць, бо апошнім часам часта прыходзіцца фільтраваць інфармацыю з НН.
Нарратив лукашенко
07.06.2025
Зачем транслировать подобный бред, выгодный только тем, кто хочет как можно сильнее изолировать беларусов в заключении? Это ж буквально выглядит как методичка из Минска по противодействию солидарности и разрушению гражданского сообщества
Знайшлі дурных
08.06.2025
Нарратив лукашенко , "буквально выглядит как методичка" дык гэта яна і ёсць.
Андрусь
08.06.2025
Ды я і не пісаў ніводнага разу.
Па-першае не разумеў, што я магу напісаць незнаёмаму чалавеку. Па-другое не быў упэўнены, што ім наогул гэтыя лісты перадаюць.
Гэта ўсё безсэнсоўна ў тым выглядзе, у якім зараз супраціўленне рэжыму адбываецца ...
Не пишите письма политзаключенным в колонии, это бессмысленно
Магчымыя прычыны па якіх не даходзяць пісьмы:
1) Састарэлая інфармацыя ў праваабаронцаў: людзей перыядычна пераводзяць паміж калоніямі і ў многіх на праваабарончых сайтах прапісаны старыя адрасы. Не ўсе былыя палітвязні паведамляюць аб вызваленні. Выйсце: калі гэта знаёмы, то ўдакладняць адрас у родных. Калі незнаёмы, то перыядычна спрабаваць пісаць розным людзям.
2) Змест пісьма - пісьмы ўсе праглядаюцца назіральнікамі, калі ім нешта не спадабалася па зместу, то пісьмо не будзе перададзена. Выйсце: пісаць максімальна нейтральныя рэчы, як мінімум у пачатку перапіскі.
3) Ізаляцыя палітвязняў - некаторым палітвязням пісьмы насамрэч не перадаюць, некаторым перыядамі, некаторым нармальна перадаюць. Выйсце: калі гаворка пра сябра, то спрабаваць пісаць пісьмы перыядычна, умоўна раз на пару месяцаў пакуль пісьмы не перадаюцца, у любы час іх могуць пачаць перадаваць зноў, асабліва калі чалавека некуды перавядуць ці зменяць рэжым ШЫЗА/ПКТ/калонія. Калі гаворка пра незнаёмца, то можна спрабаваць пісаць розным людзям, асабліва непублічным.
4) Фармальныя нагоды - назіральнікі могуць не перадаваць пісьмы з-за мяжы, пісьмы без зваротнага адраса і прозвішча адпраўляльніка, надрукаваныя тэксты. Тут не заўжды вядомы ўсе параметры неперадачы пісем, была б добра, каб інфармацыя пра такія выпадкі збіралася і публікавалася. Згаданыя выпадкі неперадачы пісем ад ініцыятыў могуць быць якраз з гэтым і звязаныя, адпаведна магчыма ім трэба проста змяніць арганізацыйныя моманты.
Нават ня ведаю як назваць...
Вы б хаця раз паглядзелі б на эмоцыі тых хто выйшаў, эвакуяваўся і пачытаў копіі таго што яму дасылалі, але не дайшло.. Людзям вельмі важна разумець, што ў той час пра іх хаця б памяталі, нават калі не маглі дапамагчы
Мяне падтрымала,
Кароткае шчасце -
І гэта нямала.
За кратамі цягнецца час,
Так няўдала праходзіць, Праходзіць жыццё.
Але...
Я выйду на Свет,
Удыхну поўнай груддзю,
Падстаўлю далоні дажджу
І забуду ўвесь час той
Маркотны і цяжкі, як сон,
Дзе лісты -
Нам кароткае шчасце,
А лямпачка камеры гэта сігнал да шляху ў іншы партал.
Дзе можна забыць гэты рытм міргацення
Тупой жаўцізны на сцяне на імгненне,
І холад пад скурай,
У касцях і ў жылах
Жахлівай пустоты шыза...
І цягнецца час мой марудна і слізка,
Аднак жа я веру - свабода так блізка,
У літарах цёплых ад родных і блізкіх
Надзея і Вера жыве!
Ды і зараз па каментарах бачна, што людзі жывуць у нейкай сваёй рэчаіснасці.
Таму пішыце пісьма, бо столькі "аргументаў" прывялі.
А не перадаюцца да палітвязняў лісты ўжо некалькі гадоў. Актуальным пісаць лісты было толькі ў 2020-22 гг. Пасля сістэма перабудавалася. Але, хто на волі засталіся ў мінулым.
Яшчэ праўда можна было б знайсьці тых хто гэтыя гранты дае і пагаварыць зь імі, расказаць ім што ваша дзейнасьць больш важная, каб яны не лістапісацелям давалі, а вам.
Але я так разумею гэтых грантадаўцаў знайсьці цяжка (з чаго б гэта?).
Таму вы вырашылі пашукаць іх там, куды яны па вашаму гэтыя гранты запіхваюць. Гэта прыкладна як шукаць не там дзе згубілася, а там дзе сьветла.
Это ж буквально выглядит как методичка из Минска по противодействию солидарности и разрушению гражданского сообщества
Па-першае не разумеў, што я магу напісаць незнаёмаму чалавеку. Па-другое не быў упэўнены, што ім наогул гэтыя лісты перадаюць.
Гэта ўсё безсэнсоўна ў тым выглядзе, у якім зараз супраціўленне рэжыму адбываецца ...