Краўцоў - ты та тут пры чым? Санкцыі і ізаляцыя зрабілі свае - лука проста так адпускае палітвязняў. Тіханоўскі ж сказаў - Трамп загадаў луке і лука прагнуўся і пачаў лезгінку танцаваць перад ім ;)
ЎЎЎЎЎ
22.06.2025
"Русский язык – это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений."
Гэта тэкст з бабарыканскай партыі "Вместе".
Зянон
22.06.2025
ЎЎЎЎЎ, нажаль мовасрач не прадае ўжо
FF
22.06.2025
Таксама пра гэта думаў. Колькі разоў казалі, што лукашэнка палітычны труп – і? Вось убачыце, гэтая пачвара яшчэ пераабуецца, калі ленінградскі пачне прайграваць. І заходнікі праглынуць
Ёсік
22.06.2025
Усе ведаюць, што лукашэнка мазаічны псіхапат. Вызваліў людзей за нейкія абяцанкі, не выключаю, што нешта асабістае. Калі гэта дональдава заслуга, мо ён папросіць, каб лукашэнка пачаў выпускаць астатніх, хто не варты сядзець у калоніях, а на іх месца адправіць бондараву з паплечнікамі рускага сьвету, якіх-небудзь адмарожаных мусаўцаў, судьдзяў.
.
22.06.2025
Іван Краўцоў: -"Проста рады, што тое, пра што мы чатыры гады запар казалі амерыканцам і еўрапейцам, пачынаючы з лістапада 2021 года, нарэшце пачало адбывацца — і гэта вялікі крок наперад."
Иван, не баишся што Позняк вызовет на дуэль? А там ещё и Радина говорит что это она всё и казала и организовала. Да сейчас целый парад начнётся.
Сымон
22.06.2025
А ў чым Краўцоў убачыў "рукапаціскальнасць"?! У тым, што ў Менск прыехаў дарадца адміністрацыі Трампа генерал Кэлаг (як нават ня ёсць міністрам), каб зразумелай мовай растлумачыць Лукашэнку, што з ім будзе, калі сёлетнія вучэнні пачнуць ператварацца ў новы фронт? Таму на гэту сустрэчу зноў не паклікалі Рыжанкова (дарэчы, міністра замежных спраў Лукашэнкі), каб тый не паведаміў Крэмль, а штатнага перакладчыка замянілі мужам Пяткевіч, каб нічога гарантавана не выцякла. Аб афіцыйных выніках гэтай сустрэчы абодзьва яе бакі маўчаць, а вада ад дзяржпрапаганды не вартая ўвагі. Іншая справа, што зусім безвыніковы візіт Кэлага сапраўды выглядаў бы як істотная саступка Лукашэнку і параза асабіста Трампа ад дробнага заходнееўрапейскага калгаснага дыктатара. Таму Крыс Сміт загадзя падрыхтаваў даволі заўважнае вызваленне палітзняволеных, якое амерыканцы запатрабавалі ў якасці абавязковай умовы візіта Кэлага.
ПалПалыч
22.06.2025
Іван, калі б усё было так, як вы прапаноўвалі, то і санкцый бы не было. І не было б адпаведна рэсурсу для вызвалення людзей. Заставалася б толькі лізаць боты дзеду, за што вы і выступалі, але ў вачах лукі гэта не рэсурс. Менавіта стратэгія ціску і спрацавала, яна зрабіла луку згаворлівым. Прычым настолькі, што ён ужо сотні людзей выпусціў, а нічога асаблівага ўзамен не атрымаў.
Калі б дзейнічала ваша стратэгія, то лука і выпусціў бы менш людзей, і ўжо санкцый бы не меў. І той жа Ціханоўскі сядзеў бы далей.
Калі вы ўжо зразумееце, што з гопнікам трэба размаўляць толькі на мове сілы. Толькі гэтую мову ён разумее. Усё іншае для яго -- слабасць апанента, якая гопніка толькі заводзіць.
Пра што вы казалі чатыры гады таму заходнім палітыкам? Што трэба весці дыялог з Мінскам? І цяпер яны вырашылі прыслухацца і завялі дыялог? А вам не прыходзіла ў галаву, што цяперашнія кантакты мог актывізаваць менавіта лука? Што нясцерпна яму стала, бо ціск, санкцыі, залежнасць ад расіі, эканоміка пачынае кульгаць, гады ідуць, трэба транзіт праводзіць, а тут такое, і г.д.?
І, здаецца, вы перакруцілі сённяшнія словы Ціханоўскага. Ён не казаў, што Трамп мусіць пагаварыць з аграфюрэрам. Ён казаў, што ў Трампа дастаткова рэсурсу, каб прымусіць луку вызваліць усіх палітвязняў. То бок рэсурс -- гэта якраз ціск. Якраз тая мова, якую састарэлы дыктатар толькі і разумее.
Тое, што Ціханоўскі выступае менавіта за ціск, сумневаў, мяркую, ні ў каго не выклікае. І Трамп сапраўды можа так націснуць, што ў дзеда вусы адваляцца.
Куда и к чему?
22.06.2025
Наперад кроки куда? К захвату новых заложников? К новой торговле? Так Лукашенко этим занимается 30 лет. Цинизм невероятных зашкаливает.
.
22.06.2025
Яшчэ ніяк не ясна, што насамрэч было прадметам здзелкі, а ўжо знайшліся "яжэгаварылы". Ужо нават ведаюць пра "механізмы і магчымасці".
Слушная версія пра тое, што з Лукашэнкай размаўлялі пра наступныя вайсковыя вучэнні, і размаўлялі на мове сілы. Мяркую, што палітвязні - не галоўны прадмет перамоў, гэта такі паралельны суцяшальны прыз. Камусьці ў знак сустрэчы прыносяць гасцінцы, тут у знак сустрэчы выпусцілі і групу вязняў.
Tut
22.06.2025
Гэта адбылося таму што дэмсілы (не вы) напалягалі на санкцыі, і зараз гэта можна выкарыстаць каб вызваліць усіх палітвязняў. А вы былі супраць санкцый, і зараз вы б не маглі нічога прапанаваць рэжыму дзеля вызвалення палітвязняў.
Иван Кравцов: То, что мы говорили 4 года подряд американцам и европейцам, начало происходить
Санкцыі і ізаляцыя зрабілі свае - лука проста так адпускае палітвязняў. Тіханоўскі ж сказаў - Трамп загадаў луке і лука прагнуўся і пачаў лезгінку танцаваць перад ім ;)
Гэта тэкст з бабарыканскай партыі "Вместе".
Иван, не баишся што Позняк вызовет на дуэль?
А там ещё и Радина говорит что это она всё и казала и организовала.
Да сейчас целый парад начнётся.
Калі б дзейнічала ваша стратэгія, то лука і выпусціў бы менш людзей, і ўжо санкцый бы не меў. І той жа Ціханоўскі сядзеў бы далей.
Калі вы ўжо зразумееце, што з гопнікам трэба размаўляць толькі на мове сілы. Толькі гэтую мову ён разумее. Усё іншае для яго -- слабасць апанента, якая гопніка толькі заводзіць.
Пра што вы казалі чатыры гады таму заходнім палітыкам? Што трэба весці дыялог з Мінскам? І цяпер яны вырашылі прыслухацца і завялі дыялог? А вам не прыходзіла ў галаву, што цяперашнія кантакты мог актывізаваць менавіта лука? Што нясцерпна яму стала, бо ціск, санкцыі, залежнасць ад расіі, эканоміка пачынае кульгаць, гады ідуць, трэба транзіт праводзіць, а тут такое, і г.д.?
І, здаецца, вы перакруцілі сённяшнія словы Ціханоўскага. Ён не казаў, што Трамп мусіць пагаварыць з аграфюрэрам. Ён казаў, што ў Трампа дастаткова рэсурсу, каб прымусіць луку вызваліць усіх палітвязняў. То бок рэсурс -- гэта якраз ціск. Якраз тая мова, якую састарэлы дыктатар толькі і разумее.
Тое, што Ціханоўскі выступае менавіта за ціск, сумневаў, мяркую, ні ў каго не выклікае. І Трамп сапраўды можа так націснуць, што ў дзеда вусы адваляцца.
Ужо нават ведаюць пра "механізмы і магчымасці".
Слушная версія пра тое, што з Лукашэнкай размаўлялі пра наступныя вайсковыя вучэнні, і размаўлялі на мове сілы.
Мяркую, што палітвязні - не галоўны прадмет перамоў, гэта такі паралельны суцяшальны прыз. Камусьці ў знак сустрэчы прыносяць гасцінцы, тут у знак сустрэчы выпусцілі і групу вязняў.