Комментарии к статье

В семи белорусских лесхозах разрешили охоту на медведя

  • .
    30.06.2025
    > "Гэта звязана з тым, што колькасць мядзведзяў значна павялічылася."
    Гэта звязана з тым, што Шуневіч, былы міністр МУС, а зараз старшыня таварыства паляўнічых, даўно прабівае магчымасць забіваць мядзведзяў, зубраў, рысі і буслоў:
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/288798

    Сярод паляўнічых шмат былых і дзейных карнікаў.
    У іх такое хобі.
    Таксама могуць арганізоўваць туры для паляўнічых з Расеі.

    P.S. Рэпасты з дзяржаўных СМІ зусім пустыя, ў іх не хапае кантэксту, а часам і выпраўлення дэзінфармацыі ад прапагандыстаў (як у гэтым выпадку).
  • дуб
    01.07.2025
    ., калі вы апошні час былі ў беларускай вёсцы? У нашай мясцовасці сталі з'яўляцца размовы пра мядзведзяў, каторыя ходзяць у навакольных лясах. 10 год таму такога не было. Так што тут не толькі пра Шуневіча
  • Андрусь
    01.07.2025
    дуб, мядзведзь у лесе - гэта нармальна. А вось для чалавека мусяць быць вёскі і гарады. Лес для чалавека - чужая і неўласцівая тэрыторыя. Лес - тэрыторыя мядзведзяў, ваўкоў, рысяў, ласёў, зайцоў і іншых жыхароў планеты, акрамя чалавекаў. Гэта трэба разумець. І дзіўна, што вяскоўцы здзіўляюцца таму, што ў лесе з'явіліся мядзведзі. Аднаўленне папуляцыі мядзведзя ў лясах - гэта станоўчая з'ява. І аднаўляюцца яны там не дзеля задавальнення драпежніцкіх інстынктаў Шуневіча і ягоных калегаў.
  • .
    01.07.2025
    Пастаянна бываю, у тым ліку, ў лясах. І 20 год таму мядзведзі хадзілі не толькі на поўначы Беларусі, а і ў 40-60 кіламетрах ад Мінску.
    Калі ў лясах каля некаторых вёсак раней іх не было - то не было часова. Быў перыяд у савецкія часы, калі шмат жывёл выбілі. Калі з'явіліся, значыць, Красная кніга дасягае сваёй мэты - аднаўлення папуляцыі.
    І цынічна адразу ж выкарыстоўваць гэтыя дасягненні дзесяцігоддзяў для шкурнага хобі Шуневіча і кампаніі.
  • Андрусь
    01.07.2025
    Рэд., вы ўжо нават абгрунтоўваеце словамі лукашыстаў іхнія дзеянні дзеля легалізацыі забойстваў чырвонакніжнай жывёлы. Прычым, абачліва прыбіраеце найбольш раздражняльныя моманты з іхніх "правілаў" - напрыклад, пра тое, што дазволена забіваць мядзведзяў любога полу і ўзросту. Гэта значыць, і маленькіх мядзведзянятак і мядзведзіцаў, якія могуць даваць нашчадкаў і падтрымліваць існаванне жыццяздольнай папуляцыі. Не разумею, навошта ў гэтым пытанні ставаць на бок Шуневіча ды іншых маньякаў, якім усё адно каго збіваць ці забіваць - пратэстоўцаў на акцыях недармаедаў, ці мядзведзяў у лесе.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць