Комментарии к статье

Можно ли строить Беларусь за пределами Беларуси? Дискутировали Егоров, Горбацкий, Югася Коляда

  • Сымон
    12.07.2025
    Ягораў пад час кіраўніцтва яшчэ неабранай КР паспяхова ўсё праваліў, а калі пад час першых выбараў праляцеў як фанера над Парыжам - пачаў размову пра каргакульт, бо прапанаваць у яго нічога няма. Кожны выбаршчык з 7 тысяч прагаласаваўшых у КР ва ўмовах тэрору - гэта герой. А вось тым сябрам КР, хто сапраўды працуе - у іх проста няма калі разважаць пра каргакульты. І Ціханоўскай з яе камандай - таксама.
  • .
    12.07.2025
    Ягораў: «Калі мы разважаем у тэрмінах палітыкі і паліталогіі, то Беларусь, сённяшняя Беларусь, якая рэальна існуе ў рэальным свеце, ёсць нацыянальнай дзяржавай. Таму што ў свеце больш ніякіх формаў не існуе.»

    У межах таго, што павінна быць нацыянальнай дзяржавай, робіцца невядома што.
    І па сутнасці, бо дзяржава не працуе нармальна на беларусаў, не падтрымлівае іх культуру, мову (пра што сам і згадзіўся).
    І як вынік, і па форме, бо з пустой сутнасцю дзяржава ператвараецца ў нейкую тэрыторыю, дзе ўлада дзеля ўлады.
    І з-за гэтага паступова губляе рысы дзяржавы і суверэнітэт. Ператвараецца ў дзяржаву-сатэліт (васальную), а можа і стаць няўдалай дзяржавай (failed state).

    Паўтарае пра каргакульт. Нібыта гэта не відавочна, што рада, офіс, кабінет па-за межамі ўласнай дзяржавы - гэта па азначэнню не сапраўдныя поўнавартасныя парламент, прэзідэнт, урад. І ніхто не спадзяваўся, што яны "сапраўдныя", з усімі магчымасцямі.

    Не разумею такі паток банальнасцей і вады, і толькі адну прапанову пра "думаць Беларусь".
  • Імя
    12.07.2025
    Менавіта так: нацыя яшчэ ствараецца. І верагоднасць поспеху я ацэньваю ў 25%.

    Бо 20% - гэта доля нацыянальна свядомых людзей сярод насельніцтва, і 5% накіну таму, што нейкая фармальная дзяржаўнасць ужо/пакуль існуе.
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    Імя, дзяржавацэнтрычных грамадзянаў Беларусі даўно працэнтаў 80 і больш. Сёння дакладна мала што вядома.
    Тут ў нас абсалютна здаровая тыповая еўрапейская прапорцыя, з гэтым клінікі няма.
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    Ягораву варта "сустрэцца з Пазьняком", агульнага ворага яны маюць.))
    Выбачайце, але... актывісты самі напрасіліся, мем што адзін, што другі. Яшчэ стэндапераў Пракоп'ева і Краўцова сюды))
    І усе разам на падментоўскі "сход нягеглікаў": там можна дружна павярнуцца задам і так выказаць недавер.
  • Імя
    13.07.2025
    Найперш не галасі! , запытайце гэтыя "80 адсоткаў", чым ёсць для іх расея. Будзеце моцна здзіўлены.
  • Мх
    13.07.2025
    Толькі беларусы могуць падтрымліваць дыскусію на тэму: "А ці патрэбная нам гэтая калгасная беларуская мова?". і "Ці можна пабудаваць новую Беларусь так, каб заставацца беларусамі, але без беларускай мовы?". 30 гадоў ўжо адны дыскусіі, семінары, сустрэчы... Рэцэпт вырашэння гэтага пытання вельмі просты: аб'яднанне ўсіх прабеларускіх сіл у адну суполку. А так у нас атрымліваецца, што кожнае новае пакаленне стварае нейкія свае "дыскусійныя клубы" дзе пастаянна мусіруюцца адны і тыя ж пытанні. Быў шанец умацаваць нацыянальную дзяржаву ў 1994 годзе, але "люзям трэба было вырашаць свае надзённыя пытанні". У выніку абралі неадукаванага рускамірца. "Затое гэтай мовай голаву людзям не дурыць, а вырашае надзённыя пытанні". Таму і такі вынік, бо людзі знаходзяцца пад уплывам расейскай мовы, і як вынік расейскай прапаганды. Адносна Ціханоўскай - урад-не ўрад (у выгнанні), проста нейкі "Офіс". Апазіцыя "новай хвалі" проста жадае існаваць "тут і зараз" на ўзроўні не ніжэй за сярэднееўрапейскі. Зараз дайшлі ўжо да пытання "А ці не стварыць нам недзе Новую Беларусь"?
  • .
    13.07.2025
    Тут зусім не гэтыя пытанні абмяркоўваліся. Вы не чыталі.
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    Мх, не галасі.
    Аматару "вельмі простых рэцэптаў" раю не выпісваць іншым свае "вельмі простыя рэцэпты", а штосьці зрабіць самому паводле сваіх жа рэцэптаў.

    А то якойсьці "пазьнякоўшчынай" патыхае: і тое бяда, і там вы не так... а я такі святы сяжу на прызбе і ныю на цэлы свет.

    Можа зайздрасць,
    што яны могуць а я не?
  • Мх
    13.07.2025
    ., Спецыяльна для вас: "Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда
    У рамках фестывалю «Тутака» абмеркавалі магчымасці беларусаў замежжа захоўваць беларускую культуры і сувязі з радзімай. Але не толькі гэта. Перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі казаў, што для яго радзіма — гэта беларуская мова, а Андрэй Ягораў заявіў пра спрэчны статус Офіса Ціханоўскай.". Ды і гэтыя "дэмакратычныя кангрэсы" рознага калібру яшчэ з 1996 года "звяргаюць рэжым". У выніку ператвараюца ва ўтульныя канторкі.
  • .
    13.07.2025
    Дзе тут тое, пра што Вы пісалі вышэй:
    "А ці патрэбная нам гэтая калгасная беларуская мова?"
    "Ці можна пабудаваць новую Беларусь так, каб заставацца беларусамі, але без беларускай мовы?"
    "Затое гэтай мовай голаву людзям не дурыць, а вырашае надзённыя пытанні"
    Ці гучалі гэтыя пытанні і меркванні там?

    Вы абвінавачваеце ""дыскусійныя клубы" дзе пастаянна мусіруюцца адны і тыя ж пытанні" пра "ці патрэбна беларуская мова", калі гэтае пытанне зараз увогуле не падымалася.
  • Мх
    13.07.2025
    Найперш не галасі! , Ды дастаў ты сам ўжо галасіць! Ідзі галасіць у сваю Расею.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць