Комментарии к статье

Охрана и десятки людей в команде: за что живет Офис Тихановской в Вильнюсе?

  • экс-палітвязень
    16.07.2025
    Давайце паразважаем, хто аплочвае ...надцаць рэзідэнцый лукі, тысячы ахоўнікаў ягонай тушкі, банкеты-фуршэты, сотні тысячы карнікаў? ХТО спансуе яму жыццё-маліну 31 год?

    [Зрэдагавана]
  • Тут усё ясна
    16.07.2025
    экс-палітвязень, Расея.
  • Уключаем галаву
    16.07.2025
    экс-палітвязень, яго жыццё 30 год падтрымлівае Захад, гандлюючы бессаромна на касцях нашых людзей. Яны цалкам карумпавалі апазіцыю, зараз з тварам Ціханоўскіх, кідаюць ім тры капейкі, а ўласны бізнэс з дыктатарскай пачварай ідзе на міл'ярды. Падыміце гандлёвую сатыстыку, паглядзіце на маштабы кантрабанды, успомніце ўсе гэтыя Яры і Кока-колы. Пакуль Ціханоўская выконвае цалкам іх павестку па "барацьбе", усё так і застанецца: дыктатарскі гаманец не апусцее.
  • Антак
    16.07.2025
    экс-палітвязень, аплочвае беларускі народ, а пракляты лукашенко ды ягоны вывадак 32 года п'е кроу́ народа, жыве за кошт беларускага народа. Нават навадзел-хату у́ вёсцы Александрыя Валет Шклоу́скі за народныя грошы пабудавау́
  • Барадзед
    16.07.2025
    экс-палітвязень, БелАЗ.
  • Ваш кэп
    16.07.2025
    экс-палітвязень, народ
  • Жора
    16.07.2025
    экс-палітвязень, стандартны механізм пераводу ўвагі. Давайце абмяркуем Лукашэнку пад асобным артыкулам, а пакуль што Офіс хай адсправаздачыцца.

    Лукашэнка засакрэціў ладную частку бюджэту і свой "прэзідэнцкі" фонд даўным-даўно. Вы, офіснікі, па ідэі, мусілі б быць лепей за яго - але не, таксама чорныя фонды, таксама непразрыстасць. За што змагаецеся?
  • Вернёмся к теме
    17.07.2025
    экс-палітвязень, перевод стрелок засчитан.
  • І вам народ вінаваты
    16.07.2025
    Ваш кэп, у вас заўсёды ва ўсім вінаваты народ.
  • Тут усё ясна
    16.07.2025
    І вам народ вінаваты, ім галоўнае ролю Расеі не ўпамінаць, якая прывяла Лукашэнку да ўлады, выратавала ад імпічменту ў 1996м і дапамагае заставацца ва ўладзе да сіх пор.
  • .
    16.07.2025
    Жора, не буду замінаць Вам патрабаваць тут раскрыць усе падрабязнасці працы Офіса.
    Але ўсё ж пры гэтым папрашу даць прыклад такой справаздачнасці, якая Вас задаволіць. Мабыць, нейкая іншая апазіцыйная структура ў свеце, якая змагаецца са сваім дыктатарам.

    І ўвогуле, як я разумею Вашы погляды, Вы лічыце ўсіх, акрамя Зянона Пазняка і яго Вольнай Беларусі структурамі, якія змагаюцца "няправільна" або ўвогуле "агентура". Верагодна, Вы лічыце справядлівым, каб тыя грошы, якія ідуць зараз на Офіс, СМІ, праваабаронцам, шлі Зянону Пазняку і Вольнай Беларусі.
    Тады падкажыце, ці раскрываюць яны сваё фінансаванне. Хай пакажуць справаздачу.
  • 1
    16.07.2025
    Адзiная магчымасць пазбегнуць тут чутак i крыватолкаў - поўная празрыстасць. Усім зразумела, што на жыццё і тым больш дзейнасць неабходныя грошы, і што іх на гэтым этапе могуць толькі даць фундатары ці партнёры. Гэта так не толькі ў офісе Ціханоўскай, але і ва ўсіх рэдакцыях беларускіх навін, ва ўсіх фондах падтрымкі беларусаў, ва ўсіх праваабарончых арганізацыях.

    Але адначасова з гэтым неабходна дзейнічаць у інтарэсах Беларусі і беларускага народа, а не тых, хто фінансуе ўласную дзейнасць. Таму, каб выключыць нават сумневы, неабходная поўная празрыстасць. І тое, як Офіс камунікуе гэтую тэму, на жаль, зусім не дадае ім даверу.
  • Чаканне
    16.07.2025
    1, чакаем на вашыя прапановы датычна "празрыстасьці" ва ўмовах вайны, якую ладзіць рэжым
  • .
    16.07.2025
    1. Празрыстасць неабходна фундатарам, калі тое патрабуюць фундатары.

    2. Толькі мэты "каб пазбегнуць чутак i крыватолкаў", "каб выключыць нават сумневы" звычайна недастаткова.
    (Ну вось я жадаю "выключыць нават сумневы", што пішу зараз не супрацоўніку. І што? Рэдакцыя павінна зрабіць усе каментарыі празрыстымі, пасля рэгістрацыі праз пашпарт? І не толькі для сябе, а і для ўсіх?)
    Наадварот, ва ўмовах вайны ёсць такое паняцце "туман вайны". Не ўсё трэба расказваць і ведаць.

    3. Вядома, што частка працы карнікаў: "выявіць мэты арганізацыі, склад удзельнікаў, крыніцы фінансавання і абставіны выкарыстання фінансаў".
    Па ўсіх структурах апазіцыі, Вы іх пералічылі: "не толькі ў офісе Ціханоўскай, але і ва ўсіх рэдакцыях беларускіх навін, ва ўсіх фондах падтрымкі беларусаў, ва ўсіх праваабарончых арганізацыях".
    Далей яны будуць працаваць (тэрарызаваць) па кожнаму фундатару і працаўніку гэтых структур.

    Калі Вы не ўлічваеце гэты фактар, або Вы наіўны, або свядома хлусіце, накідваеце гэбэшную ідэю для дурных.
    У любым выпадку, такі падыход не аб'ектыўны. І калі разважаць пра справядлівасць усёй сістэмы фундацыі беларусаў, то абавязкова з улікам гэтага фактару.
  • Жора
    16.07.2025
    Чаканне, па-першае, "офіснікі" не на вайне. Гэта звычайныя еўрабюракраты, якія ваяжуюць да робяць заявы. На вайне ПКК, а гэтыя зброю ў руках не трымаюць. Па-другое, іх імёны і так усім вядомыя, рэжым і так пераследуе і іх саміх, і іх сваякоў - чым можа нашкодзіць у такое сітуацыі публікацыя інфармацыі аб тым, што канкрэтны супрацоўнік офіса атрымаў пэўную суму еўра? А калі хаваюць інфармацыю, значыць, ёсць што хаваць.
  • 1
    16.07.2025
    Чаканне, Запраста.

    Варыянт 1. Прыцягнуць камерцыйную замежную кампанію з рэпутацыяй, кшталту ЕЫ, для таго каб яна зрабіла аўдыт выдаткаў. Гэта дазволіць не скаціцца да дыскусій аб тым, хто колькі зарабляе, а проста падзвердзіць, што ўсё ок.
    Варыянт 2. Выбраць некалькі ўсімі паважаемых людзей, якія б згадзіліся быць назіральнікамі за фінансавымі выдаткамі.
    Варыянт Н: Насамрэч, ёсць шмат варыянтаў, якія шмат дзе і шмат як выкарыстоўваліся ў падобнай сітуацыі. Беларусь далёка не першая ў гісторыі таталітарная дзяржава, што выціснула нязгодных за мяжу. Бало б толькі жаданне. Але мы ж ведаем, што яго няма. Ніхто не хоча дзейнічаць пад кантролем. Лепш прыдумляць адмазкі пра дарагі гадзіннік, што падарылі невядомыя, і выстаўляць на аукцыён без тэсту яго на аўтэнтычнасць.
  • Бусел
    16.07.2025
    Жора, глупства вы кажаце. Чаму нехта павінен вам расказаць, колькі ён зарабляе? Ніхто не пойдзе працаваць у офіс ці любыя іншыя апазіцыйныя структуры, калі трэба будзе публічна свяціцца. Гэта шлях да спынення любой дзейнасці. І далёка не пра ўсіх вядома, што яны працуюць у структурах апазіцыі. Не бачу ніякага сэнсу зліваць такую інфу. І ўсё адно, потым знойдуцца тыя, што будуць крычаць, што гэта не ўсё, ці што гэтага занадта мала, каб быць праўдай ці занадта шмат, бо ў Беларусі зарабляюць меньш. Карацей такой адкрытасцю нічога не зменіш. А крытыка заўсёды будзе, нармалёвыя палітыкі гэта разумеюць.
  • Жора
    16.07.2025
    Бусел, добра, ці можна для пачатку даведацца, колькі зарабілі ў офісе Ціханоўская, Вячорка, Дабравольскі, Лябедзька, Кучынскі і дзясяткі іншых, драбнейшых супрацоўнікаў, якія ЎЖО засвечаны ў прэсе як дарадцы і супрацоўнікі "Офіса"? Што хаваць? Ад каго хаваць? Чаму - таму што яны будуюць дэмакратычнае грамадства, выступаючы ў ролі звычайных чыноўнікаў. А жыць па стандартах дэмакратычных краін не жадаюць. Мы ведаем, напрыклад, колькі зарабіў на пасадзе прэзідэнта Наўседа ці Наўроцкі (заробіць). І нават Лукашэнка (фармальна). А Ціханоўская? Якая нагода гэта хаваць?
  • Жора
    16.07.2025
    Бусел, а яшчэ Аляхновіч, Ворыхава, Мілінкевіч, Марозаў, Шлык, Шчытцова, Красуліна, Рыхтэр, Педэрсен, Малчанаў, Шыянок. Вы можаце проста зараз адкрыць сайт tsikhanouskaya.org і прачытаць гэтыя прозвішчы ў спісе дарадцаў і каманды. Гэта не зліццё інфы, прозвішчы ў вольным доступе.

    Вядома, мераць адносна беларускіх заробкаў некарэктна, бо кошт жыцця ў розных краінах розны. Але мераць адносна кошту жыцця і сярэдніх заробкаў у Летуве-Польшчы можна і трэба. Бо гэта пытанні эфектыўнасці і этыкі. Няможна выдаткоўваць на 1 супрацоўніка ў 2 разы болей, чым ён каштуе на рынку працы. Лепей тады наняць 2 супрацоўнікаў. Няможна плаціць зашмат, калі палітвязні выходзяць і вымушаныя ладзіць зборы на байсоле, бо кошт вашых высокіх заробкаў тое, што іх не хапае ў іншым месцы. Элементарныя рэчы. Усё гэта вырашаецца толькі канкурэнцыяй і галоснасцю, а не хаваннем канцоў у цемры.
  • фывфвфвфывфв
    16.07.2025
    Жора, это так по беларуски, считать не свои деньги))))
  • Жора
    17.07.2025
    фывфвфвфывфв, от ён няхітры трук - калі грошы выдзяляюць урады ЕЗ і ЗША, гэта грошы на падтрымку беларускага грамадства. А калі грошы асядаюць у офісных структурах, на рахунках дарадцаў і партнэраў - гэта ўжо "чужыя грошы".
    Фокус-покус!
  • Гад печаны
    16.07.2025
    .,
    1. акрамя спонсараў, празрыстасць патрэбна беларускаму грамадству. Грашовыя сродкі - неабходная ўмова змагання, змаганне павінна быць эфектыўным, таму эфектыўнасць выкарыстоўвання грашовых сродках - неабходная перадумова эфектыўнай барацьбы. Як вы забяспечыце эфектыўнасць без празрыстасці? Няма іншых шляхоў. Быў ужо адзін такі з вусамі, які вырашыў, што ён вышэй грамадства і будзе эфектыўна вырашаць усё сам. Офіс таксама сябе так паставіў? Ці ўсё ж яны будуюць дэмакратычнае грамадства, з моцнай грамадзянскай супольнасцю?

    2. некарэктнае параўнанне. Ананімны каментатар выдаткоўвае свой час і адказвае за сябе. Офіс Ціханоўскай, у тэорыі, змагаецца за ўсё грамадства, гаворыць ад імя грамадства, і выдаткоўвае сродкі, якія мусяць ісці на карысць усяму грамадству. Гаворыш ад імя грамадства - будзь гатовы перад грамадствам справаздачыцца. Што не так? Не падабаецца адказнасць?

    Што да "туману вайны", Офіс просяць расказаць пра ўжо выдаткаваныя грошы, а не пра тое, як яны будуць наносіць удары і дзе. Прычым выдатканыя год ці два ці тры таму. Калі Офіс не можа расказаць, куды яны выдаткаваны і хавае інфармацыю - выбачайце, але гэта не выглядае добра; гэта выглядае не на туман вайны, а на туман махлярства.

    3. мэта карнікаў - празрыстасць з мэтай вынішчэння. Мэта грамадства - празрыстасць з мэтай эфектыўнасці, гл. пункт 1 вышэй. Праз тое, што гэтыя мэты супадаюць, грамадства павінна адмовіцца ад сваіх мэтаў (сваіх інтарэсаў)? Чорты з два. Гітлер таксама штаны насіў, як казаў Быкаў. І не трэба распавядаць пра абарону супрацоўнікаў. Усе гэтыя людзі і так свецяцца на публіцы, карнікі дагэтуль не завялі персанальную папачку і не працуюць па кожным з іх і іх сваяках? Ха. Гэтая адмазка працавала гадоў 3-5 назад.. цяпер жа людзі дакладна ведаюць, з кім змагаюцца і якія рызыкі прымаюць, калі робяцца публічнымі апазіцыйнымі фігурамі.

    Дык што рыхтуйце справаздачнасць на кожны выдаткавы еўрацэнт. Рана ці позна спатрэбіцца. І калі такую справаздачнасць прадаставіць не зможаце - вас не будзе ў беларускай палітыцы.
  • .
    16.07.2025
    Вады налілі. Пры гэтым самі выдатна разумееце, дзе схлусілі, дзе тое, што трэба даказваць, выказваецца як аксіёма.

    1. Гэты пункт быў пра тое, што не існуе прававых механізмаў, каб каму заўгодна правяраць траты грошай.
    Правяраць можа ўласнік грошай (фундатар), у дэмакратычнай дзяржаве - падаткаплацельшчык. Вось грамадства з падаткаплацельшчыкаў і можа фарміраваць механізмы праверкі ва ўласнай дзяржаве.
    А проста "грамадства" - дзе яно? Усе, хто жадаюць? Усе ананімы тут у каментарыях?


    Далей пра Вашыя аргументы. Раскажыце пра прыклады "эфектыўнай празрыстай барацьбы" ў гісторыі.

    Барацьба - працэс узаемадзеяння з ворагам. Калі адзін празрысты, а другі сакрэтны, гэта дае фору "сакрэтнаму", і змяншае эфектыўнасць "празрыстага".

    Выкарыстоўванне грошай без аўдытаў і іншых метадаў зваротнай сувязі сапраўды можа быць не максімальна эфектыўным.
    Але не факт, што празрыстасць ва ўмовах барацьбы дадасць той эфектыўнасці. Можа наадварот знішчыць структуру і людзей, як вынік эфектыўнасць будзе нулявой.

    Калі ВСУ зробяць празрыстымі ўсе траты на вайну, гэта, мабыць, і павысіць веды ўкраінскага грамадства пра фінансаванне, можа і часткова прыбраць карупцыю.
    Але гэта сыграе і на карысць ворагу - Расеі. Ён будзе ведаць, хто, колькі і як працуе на ВСУ, што і дзе вырабляецца і г.д.


    2. Нармальнае параўнанне з празрыстасцю каментатараў. Вашай жа логікай, камунікацыя ў каментарыях не можа быць максімальна эфектыўнай, пакуль мы не ведаем дакладна, з кім размаўляем: сапраўдным аматарам адкрытага грамадства, хэйтэрам-пазнякоўцам, спецслужбоўцам з нахабна-тупой распрацоўкай або проста тролем.
    Трэба дадаць празрыстасці. Знікне ананімнасць, будзе небяспечна пісаць, але ж Вас у выпадку з патрабаваннямі празрыстасці для СМІ, палітвязняў гэта ж не бянтэжыла.

    Веды пра "ўжо выдаткаваныя грошы" могуць даць інфармацыю і пра тое, куды яны працягваюць расходавацца зараз.


    3. Вы не расказалі, як бяспечна сумясціць інтарэсы (цікавасць) грамадства і супрацьдзеянне інтарэсам (на знішчэнне) карнікаў.
    Кожны аратар на гэтую тэму павінен пачынаць з гэтага пытання, а не заплявузгіваць пра нешта іншае.

    Не ўсе супрацоўнікі публічныя фігуры. У тым ліку, наколькі памятаю, у Офісе.
    А калі далей ідзе размова пра СМІ, дапамогу палітвязням, там увогуле нельга адкрываць усіх атрымальнікаў дапамогі. Шмат з іх можа яшчэ быць у Беларусі.


    > Дык што рыхтуйце справаздачнасць ...
    > І калі такую справаздачнасць прадаставіць не зможаце ...

    Гэта Вы з кім зараз размаўляеце?
    Ад пафасу і размахвання рукамі ўжо зусім згубілі арыентацыю ў прасторы?
  • Дзякуй
    17.07.2025
    Гад печаны, дзякуй, што расклалі па палічках маніпуляцыі гэтага штатнага маніпулятара з нікам Кропка.
    Я яго нават не чытаю.
  • .
    17.07.2025
    Ён не "раскладваў" чужое, а дадаў новых сваіх уласных фантазій.
    Калі Вы не чыталі, Ваш узровень падтрымкі падобны на падтрымку сабакі, якая рэагуе на спрэчку свайго гаспадара з іншымі людзьмі, толькі па яго інтанацыі, не разумеючы сэнс гутаркі.

    Галоўнае пытанне да кожнага каментатара тут: чаму вы не разглядаеце (самі, без падказак), што "празрыстасць" дзейнасці апазіцыйных структур дапамагае карнікам, не шукаеце рашэнняў або кампрамісаў, каб сумясціць свае жаданні "празрыстасці" з рызыкамі, не прыдумваеце, як пры гэтым не дапамагчы рэжыму. Гэта першае базавае пытанне.
    Або вы свядома яго ігнаруеце (значыць, самі карнікі), або "не падумалі" (значыць, "карысныя ідыёты", якія дзейнічаюць, паўтараючы наратывы карнікаў).
  • Берасць
    16.07.2025
    І дзякуй Літве, што дала Ціханоўскай ахову. Інакш немагчыма, калі маеш справу з Лукашэнкам і Пуціным.
  • У Ціханоўскага аховы няма
    16.07.2025
    Берасць, Ціханоўскаму ахову Літва не дала. Інакш немагчыма, калі маеш справу з Лукашэнкам і Пуціным. Ці магчыма?
    Нешта я заблытаўся.
  • Пытанне
    16.07.2025
    Берасць, Ціханоўская мае справу з Лукашэнкам і Пуціным, таму ёй далі ахову? А Ціханоўскі значыць не мае справы з Лукашэнкам і Пуціным, раз яму не далі ахову? Так па-вашай логіцы атрымліваецца.
  • Беларус
    16.07.2025
    Абраная прэзідэнтка - гэта аніякая не "беларуская апазіцыя". Бо апазіцыя - гэта ўсё ж неабраная меньшасьць. Таму беларускай апазіцыяй можна назваць хіба што Пазьняка з Усавым, але дакладна ня Офіс Прэзідэнткі. Ды і сам тэрмін перасоўвае паблему у нейкую палітычную роўніцу, што зусім не адпавядае рэчаіснасьці: хунта захапіла ўладу ўзброеным шляхам і з'яўляецца фактычна акупацыйнай адміністрацыяй. Таму рэжым лукашэнкі таксама аніякі не "Мінск", акупант ня можа легітымна прадстаўляць захоплены горад.
  • Жора
    17.07.2025
    Беларус, для абрання ці неабрання патрэбныя выбары. Выбараў у Беларусі няма з 1995/96 года, таму ўсе словазлучэнні, якія ўключаюць у сябе словы "абраная", "прагаласавалі", "элект" датычна Ціханоўскай - звычайны газлайтынг і офісная прапаганда, якая не мае нічога агульнага з аб'ектыўнай рэальнасцю.
  • Беларус
    18.07.2025
    Жора, Пад акупацыяй ня можа быць выбараў. Але паколькі на так званых лукашэнкаўскіх "выбарах" у 2020-м грамадству ўсё ж атрымалася матэматычна падлічыць вынік з дапамогай незалежнай ад лукашыстаў сістэмы падліку (вядома, што атрымаўся верагоднасны "відэлец", а не абсалютная лічба) - то прэзідэнтка менавіта абраная. Так. Выбараў, у класічным разуменьні няма (бо гэта людажэрская дыктатура), але абраць прадстаўніка, нават у гэтых умовах, на шчасьце атрымалася. І гэта рэчаіснасьць, якая даказаная матэматычна.
  • Жыхарок
    16.07.2025
    Што мы даведаліся:
    1. Гадамі беларусы пісалі: за што жыве офіс - усе незалежныя медыя ігнаравалі тыя пытанні, і зараз на іх спрабуе адказаць замежнае медыя. Дзякуй нашым незалежным.
    2. За 23 год даход юр ліца склаў - 123к эўра, але сярэдні зарабок у месяц 2к і іх там такіх 30-40 чалавек)
    3. Празрыстасці фінансавання мы так і не пабачылі: хто і колькі, на якіх дамовах.

    Карацей, адказаў нармалёвых мы зноў не пабачылі.
    Цырк шапіто.
  • Калькулятар
    16.07.2025
    Жыхарок, За 23 год даход юр ліца склаў - 123к эўра, але сярэдні зарабок у месяц 2к і іх там такіх 30-40 чалавек)

    30×2=60
    123-60=63
  • .
    16.07.2025
    Жыхарок,
    Калі ты Беларус, то маешь права ведаць:
    1. Колькі грошай ідзе на утрыманне лукі і яго банды;
    2. Які прыбытак атрымала сямейка за 31 год кіравання у Беларусі;
    3. Маеш права патрабаваць празрыстасці іх фінансавання.
    Карацей, пішы Эйсмант або у цырк шапіто, табе як грамадзяніну Беларусі павінны адказваць.
  • Валодзька
    16.07.2025
    Жыхарок, заробкі супрацоўнікаў - гэта кошты (расход), а не даход.
  • Жора
    16.07.2025
    Калькулятар , вы на 12 месяцаў забылі перамножыць. Ужо не сходзіцца.
  • Калькулятар
    16.07.2025
    Жора, дзякуй за заўвагу.
    30 працаўнікоў×2к эўра заробак×12 месяцаў = 720 к эўра;
    даход юр ліца склаў - 123к эўра,

    Не сыходзіцца.
    Значыць 123к эўра гэта не заробак нанятых 30 працаўнікоў офіса.
    123:12=10.25 у эўра ў месяц
    А хто юрліцо? На каго аформлены офіс?
  • Жора
    16.07.2025
    ., ізноў стандартны механізм пераводу ўвагі ад тэмы абмеркавання. Тое, што Лукашэнка так робіць і што яму ўсе чорныя фонды сыходзяць з рук - не значыць, што так можна рабіць вам. Вы ж белыя і пухнатыя, правільныя і за праўду, будуеце дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць. Ну дык во яны, грамадзянская супольнасць. Пытаннечкі задае.. адказвайце! Толькі адказвайце не такім бла-бла-бла, як спрабуе аддзелацца Кучынскі вышэй, а па сутнасці. З лічбамі і бухгальтэрыяй.
  • Дызлайк
    17.07.2025
    ., табе дызлайк за адцягванне ўвагі ад тэмы артыкула.
  • Лявон
    16.07.2025
    Ну дык колькі??
  • Ясь
    16.07.2025
    Дзякуй Літве, еўрапейцам і амерыканцам, што даюць грошы на нашу палітычную апазіцыю. Беларусы самі не здольныя, нажаль, за гэта плаціць. Празрыстасць фінансаў у сёняшніх умовах вайны і змагання рэжыма са сваімі апанентамі проста не магчыма. Гэта пытанні і бяспекі і стабільнасці. Але ж тэма грошай заўсёды лёгкая для маніпуляцый і шмат хто грае ў гэтую гульню. Упэўнены, адэквартныя беларусы разумеюць, што раз мы не ўтрымліваем офіс і іншыя структуры, то не маем ніякага права патрабаваць ад іх фінансавую справаздачу і тым болей поўную празрыстасць. Даю 100%, што донары ўсё патрабуюць і атрымліваюць і ўсё там у парадку. Іначай бы ніхто грошы не даваў удоўгую.
  • Эмігранты
    16.07.2025
    Ясь, як гэта не ўтрымліваем? Жывем, працуем у ЕЗ, плацім падаткі. Маем права ведаць!
    "Празрыстасць фінансаў у сёняшніх умовах вайны і змагання рэжыма са сваімі апанентамі проста не магчыма. Гэта пытанні і бяспекі і стабільнасці."- увогуле дзіўна. Дзе сувязь? Не маглі б вы падрабязнасцей распісаць вашу логіку?
  • Члонкiня Задунайская
    16.07.2025
    Ясь, Дай ка я тебе обьясню как это работает. Доноры это те кто тоже кормиться с финансирования. Им все равно куда оно идет. Чем больше расxодов тем больше перепадает донорам. Это же не частная контора а обычные чиновники.
  • Інтарэсы беларусаў прадстаўляе ПКК
    17.07.2025
    Ясь, ну тады яны не маюць права казаць ад імя народа.
    Беларусы абралі фінансаваць не усялякія офісы, а Полк Каліноўскага. Значыць Полк Каліноўскага прадстаўляе нашы інтарэсы.
  • Краткий пересказ статьи
    16.07.2025
    Литовцы обвиняют Литву в финансировании офиса Тихановской. Мы, журналисты, обратились к офису Тихановской за ответом, и там сказали, что Литва не финансирует офис. Занавес.
  • Члонкiня Задунайская
    16.07.2025
    Краткий пересказ статьи, Ситуация такая что евросоюз перечисляет летуве деньги а те уже дают их офису.
  • Мои финансы не романсы
    16.07.2025
    1. Я ее не финансирую.
    2. Мне все равно сколько финансов дают ЕС и США.
    3. Все идёт к тому, что эмигранты никогда не вернутся домой. Потому что то, что они делают, никак не приближает победу.
  • Вока
    16.07.2025
    Пакуль не было Сяргея, была інтрыга, што Ціханаўская сіла і Прэзідэнт Беларусі.
    Як толькі з'явіўся Сяргей, стала ўсё зразумела, нават Зянон афігеў.
  • Жора
    16.07.2025
    Кучынскі: "Працоўныя дагаворы ёсць толькі ў невялікай часткі супрацоўнікаў, астатнія працуюць па дагаворах індывідуальнай занятасці."

    - у Беларусі і Польшчы падатковыя з такім актыўна змагаюцца, гэта ўход ад падаткаў, калі людзі, якія фактычна працуюць на поўны дзень, аформленыя фрылансерамі, каб не плаціць ФСАН/ZUS. У Летуве па-іншаму?
  • Лит
    17.07.2025
    Жора, живу в Литве, могу тут пояснить. В Литве есть такая ерунда, как individuali veikla - и такое часто делают работодатели, чтобы не платить налоги за сотрудников. В этом случае из своего заработка сотрудник сам должен платить все налоги (отчисления в пенсионный фонд, соцстрахование и еще какие-то, я точно не знаю). Но фишка в том, что по этой individuali veikla первый год можно работать, не платя пенсионное отчисление (но тогда и стажа у тебя не будет). А если нет стажа, ты не сможешь получать пособие по болезни, например. Или, если станешь инвалидом, не сможешь получать пенсию по инвалидности. А если тебя турнут из офиса и надо будет идти на биржу труда в Литве, то не будешь получать пособие по безработице (потому что нет стажа). Об этом никто не задумывается, но есть уже те, кто попался в эту ловушку.
  • Бруклінскі дзед
    16.07.2025
    Дзякуй Літве і Святлане. Офіс каштуе грошай. Дзіўна каб было іначай
  • 1234
    17.07.2025
    Класная газэтка, у які раз бачу, як мае камжнты не прапускаюць
  • Жора
    17.07.2025
    1234, я завёў сабе эксэль-файлік, і паралельна з адсылкай каментара запісваю урл, назву артыкула, бягучую дату-час, і ўласна сам каментар. Да суду па справе палітычнае цэнзуры і офіснае прапаганды ў НН у якасці сведкі гатовы, чаго і Вам зычу.
  • .
    17.07.2025
    Чалавек, які ў Беларусі, ўдзельнічаў у пратэстах і не супрацоўнічае з карнікамі (а Вы казалі, што Вы нібыта такі), не рызыкаваў бы так.
    Гэта збор кампрамату на сябе за ўдзел у працы "экстрэмістаў-тэрарыстаў", на выпадак затрымання, ад якога ніхто не застрахаваны.

    Пра юрыдычны бок: звычайна ўсе сацсеткі, форумы і сэрвісы каментавання абараняюць сябе правіламі, ў якіх сфармуляваны магчымасці цэнзуры за розныя парушэнні, а таксама часта проста так, без тлумачэння прычын.
    Якраз на такія выпадкі "пайду ў суд", каб не спрачацца пра інтэрпрэтацыю правілаў.
  • І смех і грэх
    17.07.2025
    Жора, тихо шифером шурша крыша едет не спеша.
    Жора з работы выгналі што часу багата на глупства?
    Ці службовыя абавязкі?
  • Жора
    18.07.2025
    ., файлік не ў Беларусі, не на дэкстопе і не ў тэлефоне, якім я карыстаюся. У тое, месца, дзе ён ляжыць, магу атрымаць доступ толькі я і толькі з паролем у маёй галаве, не пакідаючы слядоў на маім працоўным дэсктопе. Астатнія тэхдэталі выкладаць не буду, выбачайце.
  • Жора
    18.07.2025
    І смех і грэх, не ўсім трэба працаваць па 8 гадзін на заводзе. Вы тут і цяпер упадабляецеся лукашыстам, якія абавязкова хочуць усіх праўладкаваць - абы чалавек круціў гайкі і не цікавіўся нічым, акрамя памеру наступнага заробку.
  • даведка
    17.07.2025
    Количество работников Офиса Тихановской соответствует количеству дизлайков у комментариев под статьями, где критикуются деятельность её самой и её Офиса.
  • .
    17.07.2025
    Ну я Вам паставіў дызлайк, на Офіс не працую. За глыбокую аналітыку і трапны свежы гумар.
    (Тым самым і абверг каментарый).
  • Дед
    17.07.2025
    А зачем что-то говорить когда по лицам иногда лучше видно?У Тихоновской и ее команды уже давно буржуа-фейсы.У них все хорошо.
  • .
    17.07.2025
    Рускія людзі дагэтуль не могуць стрымацца ад выпраўлення натуральнага для беларускай мовы акання на оканне. "ТихОновской".
  • Serge
    18.07.2025
    Лука даляравы мульціміліярдэр за наш кошт. А офіс Ціханоўскай мае мізэрныя грошы ад "Захаду".
  • Жора
    18.07.2025
    Serge, наколькі мізэрныя, падкажыце, калі ласка?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць