Комментарии к статье

Как на самом деле собирали некоторых людей на тайную инаугурацию в 2020-м? Рассказывает Лойко

  • балабольства
    20.07.2025
    А, ну і губазікаўцы не самі людзей катавалі - ім далі загад. Цудоўная прычына чаму Машэнскі не вінаваты. Ён як Кіркораў проста апрануўся і не ў тыя дзьверы зайшоў, так? А тое што ён апрануты ў гарнітур - гэта ён так заўсёды ходзіць :)
  • Ваш кэп
    20.07.2025
    Лойка лічыць, што арганізатары інаўгурацыі пабаяліся, што людзі паспрабуюць знайсці прычыну не прыйсці — ці можа ўлады не былі упэўнены ў сваіх давераных асобах.
    Можа, Нехта бы зліў інфармацыю ў незалежныя СМІ ці расказаў пратэстнай суполцы.
  • .
    20.07.2025
    На нараду можна, на інаўгурацыю не?
    А дзе ж тады мяжа, за якой заканчваецца супрацоўніцтва?
    Гучыць так, што ў той момант тыя людзі разглядалі 2 варыянты падзей і перад "народам" мелі апраўданне "нам было непрыемна, нас падманулі".
    Мяркую, што людзі таго ўзроўню "не першы раз замужам" і перажылі шмат падманаў і маніпуляцый, у многіх удзельнічалі самі.

    А служба бяспекі дзейнічала так верагодна не таму, што "лідар непапулярны, людзі не прыйдуць", а з-за бяспекі. Каб у тыя непрадказальныя дні цалкам мінімізаваць рызыкі.
  • Мочклкин блюз
    20.07.2025
    Сёстры груздевы думали, что их как обычно везут в баню, но день прошёл вхолостую.
  • Chowmain
    21.07.2025
    Набарака Машэнскі, ўзялі яго засунулі ў аўтобус і прымусілі хлопаць на інаўгурацыі. З кім не здараецца? А ён усяго толькі ішоў прыхарошаны на ранішнік у "околокопрофильное министерство"
  • балабольства
    21.07.2025
    Chowmain, ну, ён думаў што паездзе на профільную нараду ў міністэрства дзе будзе абмяркоўваць як абыходзіць санкцыі і дапамагаць Расеі рыхтавацца да напалу на Украіну, а яго супраць волі прывялі на інаўгурацыю і даверанай асобай ён у 2010 таксама быў супраць волі запісаны.
  • Ёсік
    21.07.2025
    У дзень той ганьбы лукашэнкаўскай а шостай раніцы сабралі жаўнераў на пляцу роты ганаровай варты і яны мерзлі, бо ўжо не так цёпла раніцай, перыядычна гучала клянёмся, клянёмся, клянёмся. Сябру сказаў ды адаслаў некалькі фотачак, каб той у сеткі ськінуў. А калі перакрылі ля футбольных палёў на пераможцаў рух на 40 хвілін (хаця ехаў ён праз незалежнасьці), здагадаўся, што пацук сёньня пакладзе руку на канстытуцыю, на якую даўно паклаў не руку.
  • адказнасць
    21.07.2025
    Лойка хыба не баіцца адказнасці за прасоўванне інтарэсаў непажаданай асобы ў Польшчы. Больш за тое - актыўна падважае дэцызію ABW адносна Машэнскага.
    Вольга, хочаце каб вас таксама як Машэнскага з ЕС выкінулі? Можа не трэба яго прасоўваць? Ці вы думаеце што вас законы і адказнасць не датычыць?
  • Ягор
    21.07.2025
    Лойка ўжо настолькі моцна бараніць Машэнскага, што складаецца ўражанне, нібыта яна працуе на пасадзе ягонай прэс-сакратаркі. Маўляў, нацыянальны бізнэс і ўсё такое.

    Але ёсць два прамыя факты, якія надзвычайна цяжка лічыць незвязанымі:
    1.Санта штучна знаходзіцца ў СЭЗ Брэст, праз што мае істотныя падатковыя ільготы прынамсі па падатку на прыбытак. У выніку яна плаціць ў 4.5 разы меней за свайго найбліжэйшага канкурэнта Лэор.
    2.Машэнскі плаціць "ўнёскі" ў ПСК Дзмітрыя Лукашэнкі - афшор, які Лукашэнка за прыгожыя вочкі вызваліў ад падаткаў у 2006.
    Фактычна, карупцыйная схема ляжыць на стале, але ніводны з абаронцаў Машэнскага яе "не заўважае".

    Ну і шэраг сукосных фактаў:
    1.Машэнскі лётае на бізнэс-джэтах з сям'ёй Дзмітрыя Лукашэнкі.
    2.Машэнскі ня мае праблем з дазволамі на імпарт рыбы і морапрадуктаў - галіной, што заўсёды моцна адміністравалася дзяржавай, каб не ствараць канкурэнтаў ГУСаўскай Белрыбе.
    3.Машэнскі штотыднёва ездзіць ў Польшчу на дыпламатычным транспарце Лукашэнак, што само па сабе сведчыць аб шчыльных сувязях Машэнскага з сям'ёй Лукашэнак.
    4.Машэнскі ў абыход конкурсных працэдур атрымаў шэраг малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, таксама як у свой час іншы "таленавіты айчынны прадпрымальнік" Шакуцін. Нагадаю, што харчовая перапрацоўка ў сістэме Лукашэнкі заўсёды выконвала задачу канцэнтрацыі прыбытку за кошт рабавання сяльгасвытворцаў заніжанымі закупнымі цэнамі і забаронамі прадаваць харчовую сыравіну ў абыход прызначаных вертыкаллю перапрацоўшчыкаў.
  • даведка
    21.07.2025
    Мошенский отправил в банкроты упомянутую Белрыбу, а перед нею Виталюр.
    И благодаря этому взвинтил в 1,5-2 раза цены на рыбку в своей сети «Санта».
  • Ягор
    22.07.2025
    даведка, лічу, што Белрыба збанкрутавала з-за "таленавітага" дзяржменэджменту і структуры маёмасці, што перашкодзіла стварыць канкурэнтаздольны бізнэс ва ўмовах частковай лібералізацыі рыбнага рынку і санкцыйнага ціску. Что тычыцца Віталюра, то было шмат інфармацыі, што яго згубіла занадта агрэсіўная экспансія, кропку ў якой паставіў кавід. Але нікуды не знікла пытанне, на якіх умовах Машэнскі атрымаў імперыю Віталюр.
  • даведка
    21.07.2025
    Среди почётных випов на той тайной инаугурации, т.е. в кругу избранных оказался и гендиректор Берёзовского мясоконсервного комбината Владимир Жукович, а после его назовут взяточником и отправят в СИЗО.

    [Зрэдагавана]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць