Комментарии к статье

Цены на недвижимость растут сумасшедшими темпами

  • Indrid Cold
    27.07.2025
    А памятайце што было з эканомікай пасля рэкорду 2007?
  • відзячы вкпб званітавала
    27.07.2025
    паперадзе паравоза трэ бегчы
  • Кола Гісторыі
    27.07.2025
    Даляр ужо ня той што ў 2007
  • .
    27.07.2025
    Відавочна, што рост кошту ў доларах часткова гэта кампенсацыя за дэвальвацыю долара. Блакітная лінія на графіку карэлюе з прыходам Трампа да ўлады і патокам яго лапідарна прымітыўных кіраўнічых ідэй.
    Калі ўзяць пікавыя значэнні курса долара, то максімальнае падзенне з 3.6 да 2.9 р. або на 24%.
    Рост кошту метра з $1406 да $1925 або на 37%.
    2/3 росту толькі з-за дэвальвацыі долара.
    Аналагічныя падлікі за апошнія два месяцы: з $1810 да $1925 або на 6.4%, долар з 3.01 да 2.90 або на 3.8%. 60% росту забірае дэвальвацыя.
    (Ясна, што ёсць і дэвальвацыя рубля, і іншыя фінансавыя фактары ў Беларусі.)
  • .
    27.07.2025
    Чаму "даляраў", а не "долараў"?
    І не толькі ў гэтым артыкуле. Недзе "даляраў", недзе "долараў".
    Ва ўсіх слоўніках "долараў", толькі ў ангельска-беларускім класічнага правапісу "даляраў".
  • Найперш не галасі!
    27.07.2025
    ., бо ад слова еўрапейскага "талер", які ў нашым арэале стасункаў - ў Скандынавіі вымаўляўся "далер".
    Напрыклад ў Даніі "daler", у Швецыі, з якой ў нашых продкаў агульных стасункаў было больш, чым мы сёння ведаем "daler" як манета і грошы ўвогуле. І пасля аж да кроны быў "riksdaler".
    Ня дзіва, што ў нас прыжыліся "далер-даляры" са звонкім пачаткам і без ўнікальнага цвёрдага "л" ды яшчэ перад "р".
    ЗША са сваім нямецка-галяндска-ангельскім "daler-dollars" ўжо крыху не наша гісторыя.
  • Найперш не галасі!
    27.07.2025
    ., ну а сёння ў нас ўсе словы іншамоўнага паходжання вымаўляюцца нібы нарадзіліся ў сучаснай ангельскай мове.
    Напрыклад, сістэма фіранак жалюзі, дзе французскае jalousie з націскам на апошні склад вымаўляецца намі на ангельскі манер - жАлюзі.

    Але мы нарадзіліся не ў ангельскай мове і датычна талераў-далераў маем свае прыгоды і гісторыю.
  • .
    27.07.2025
    Я пачуў гэтую версію. Але ў такіх пытаннях галоўнае не тое, што кожны самастойна думае пра этымалогію і "як правільна", а тая сістэма, якая існуе, якая падмацавана слоўнікамі, літаратурнай мовай, меркаваннямі мовазнаўцаў.
    Я іх і жадаў пачуць.
    Я сам не маю цвёрдага меркавання па гэтаму пытанню (таму галасаванне "мінусатараў" тут увогуле нерэлевантнае: нібыта я прапаноўваю адзін з варыянтаў, і нібыта такія пытанні вырашаюцца галасаваннямі).
    Я бачу блытаніну, адсутнасць сістэмы і пытаюся пра яе прычыны.

    Нават калі ўзяць артыкулы ў гэтым СМІ за апошні год, частка будзе з "долараў", частка з "даляраў".
    У слоўніках толькі "долараў". Толькі адзін слоўнік класічнага правапісу (тарашкевіцы) з "даляраў". У Зміцера Саўкі, які працаваў у моўнай службе Белсат, "даляр" (класічны правапіс).
    У корпусе беларускай літаратурнай мовы пераважна "долараў", ёсць адзінае "даляраў" у Змітрака Бядулі і некалькі сучасных выкарыстанняў у Якімовіча і Давідовіча.

    Выглядае так, што "даляраў" - з тарашкевіцы, але часам "мігруе" і ў наркомаўку.
    Не выключаю і простую версію, што штучны інтэлект, які выкарыстоўваецца часам пры перакладах, не разумее розніцу паміж беларускімі правапісамі, і ў тым ліку па гэтай прычыне запазычанні з класічнага правапісу ідуць ў СМІ з сучасным правапісам.
  • Belarus
    27.07.2025
    Не забываем, кто вообще развернул риэлторскую деятельность в Беларуси! Это был Лукашенко с ручной организацией "Твоя столица" , где трудилась его невестка. И вот все эти риэлторы, сайты и прочие работают на то, чтобы жилье постоянно дорожало, даже если для этого нет объективных причин. Ну, честное слово, какой нормальный человек будет вкладывать деньги в бетон на потенциальном театре военных действий? Поэтому, скорее всего, это власть имущие заказали музыку у риэлторов о якобы подорожании, чтобы скинуть свою недвижимость и укатить из страны.
  • Черный риэлтор
    27.07.2025
    Все очень просто. В сосуде во-первых есть шиза связанная с тем, что нужно иметь свое жилье. Во-вторых, в сосуде особе не разгуляешься и все привыкли бетонировать свободные бабки, что глупо ибо эта же статья показывает, насколько не стабильны цены, что в 2007 было дороже, чем теперь. Ну и еще сам курс рубля по отношению к доллару стал выгоднее, вот народ и стал думать, что бабок у них теперь больше, а значит надо брать кредит и покупать хату

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць