Комментарии к статье

Белорусы снимают в Польше сериал о свингерах

  • Моцны ўдар
    30.07.2025
    Па дыктатуры
  • Jan Hustler
    30.07.2025
    Моцны ўдар, Starring-Angela Miller and her friends.
  • Вадзім
    30.07.2025
    На беларускай? Дзе паглядзець тую першую серыю?
  • Як дзеці
    30.07.2025
    Людзі не разумеюць дзе знаходзяцца. Нагадваю. Белсат не Беларусь
  • Беларус
    30.07.2025
    "Паводле слоў Кашперскага, ідэя «Свінгераў» узнікла яшчэ ў 2021-м."

    А якія думкі былі ў вас у 2021-м, калі яшчэ здараліся час ад часу дваравыя маршы?

    І сапраўды, якая нацыянальная трагедыя ды акупацыя? Праграмы па падтрымцы рэпрэсаваных працуюць як трэба, грошай хапае, вызвольная армія назапашвае рэсурсы ды ўсе ўсе разумеюць: у якім стане апынулася Беларусь і што варта рабіць кожнаму. Кожная прафесія ды занятак дае адкаы на гэтыя пытаньні, таму зрынаньне рэжыму і вызваленьне - пытаньне часу. Таму можна заняцца трохі іншымі тэмамі: каб адцягнуць увагу ад трагічнай рэчаіснасьці ды трохі адпачыць... Але ж не.

    Таму нічога дзіўнага ў бягучым стане. Гэтым людзям не патрэбна свая Краіна. 240 гадоў акупацыі, падобна, зрабілі сваю справу і цалкам выразалі орган, што адказвае за самасьвядомасьць ды нацыянальную годнасць. Таму, замест рэфлексіі і пошукаў выйсця, глядзіце цяпер кіно пра свінгераў, зьнятае ў вольным сьвеце падчас акупацыі. Хлопцы сапраўды фармуюць "залаты фонд" і накіроўваюць грошы на сапраўды патрэбныя падчас вайны рэчы. Як жа гэта ўсё брыдка.
  • Дзякуй
    30.07.2025
    Беларус, дзякуй за ваш каментар. Вы дакладна сфармулявалі ўсе мае думкі.
  • .
    30.07.2025
    Мясцовыя акцыі яшчэ праводзіліся ў самым пачатку 2021 г.

    Што робіце зараз Вы акрамя маралізатарства, часам абсурднага? Абстрактныя размовы пра "зрынаньне рэжыму і вызваленьне" не ёсць само "зрынаньне рэжыму і вызваленьне".

    Мінісерыял "Працэсы" быў даволі трапным выказваннем у кіно пра час рэпрэсій. У тым жанры, ў якім зрабіць нешта даволі складана: або ўжо неактуальна, або занадта цяжка глядзець, або жыццё больш актуальна за мастацтва.

    > "апалітычнай гісторыі пра дарослых людзей, якія заўжды спрабуюць пра нешта дамовіцца ў адным пакоі, але ў іх не атрымліваецца"
    - Гучыць не так ужо і апалітычна. Хто зразумеў, той зразумеў.
  • Someone
    30.07.2025
    Беларус, я так разумею, ніхто акрамы прафесійных палітыкаў-рэвалюцыянераў нам не патрэбны, і ў вольны час мусім так сама займацца вайной ды рэвалюцыяй? Ці як вы там правільна рэфлексуеце, навучыце, таварышч невядомы баец.
  • Беларус
    30.07.2025
    ., Мясцовыя акцыі праводзіліся і ўлетку, і ўвосень 2021-а (гаворка аб маршах). І, нават, у 2022-м, пасля маштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, часам можна было заўважаць антываенныя надпісы на будынках ды вынікі іншых акцый.

    Грамадства ж дзеляца на две катэгорыі: тых, хто перанарнуў старонку і тых, для каго гэта не прымальна. Тых, хто можа жыць далей, быццам бы нічога не адбылося і тых, хто ня можа. Тых, для каго афіцыйны Менск месціцца ў акупаваным геаграфічным Менску і тых, для каго ён з 2020-а ў Вільні ды Варшаве.

    Спачатку праблема фармуецца ў думках, потым вярбальна (на ўзроўні "абсурднага маралізатарства"), і толькі потым, пасля гэтага, з'яўляецца інструментарый вырашэньня ды рэсурсы. А калі няма адпаведнага вярбальнага стаўленьня да праблемы - няма і ейнага вырашэньня. Няма разуменьня акупацыі - няма войска і дэакупацыі.

    Зараз няма праэкту вырашэньня праблемы нумар адзін менавіта дзякуючы адсутнасьці дакладнай маральнай пазіцыі і салідарнасьці з падзеямі. Таму захоп не завецца "захопам", а вораг - "ворагам" (а завецца "афіцыйным Менскам" і "беларускім бокам"). Але ж яны існуюць як з'явы (ужо пісаў вам: калі ёсьць сумнеў у сапраўднасьці захопу і антыбеларускасьці - прыязджайце ў Беларусь і атрымлівайце ўласны досьвед). Калі не называць вайну "вайной" - перамагчы не атрымаецца. Таму ў юягучых варунках ўсе астатнія формы актывізму (акрамя "абсурднага маралізатарства") бессэнсоўныя (по адсутнічае сістэмнасьць ды сінэргія розных прафесій). А вось рызыка наадварот - вельмі вялікая.

    А цяпер адкажыце, калі ласка: а які плён ад серыялу "працэсы" ў кантэксце зрынаньня рэжыму і адсутнасьці вызвольнага войска? Бо падчас акупацыі і нацыянальнай трагедыі грамадзянскі абавязак для кожнай прафесіі - працаваць у накірунку вырашэньня праблемы нумар адзін. Словам, кінастужкай, вершам юрыдычна, палітычна, адукацыяй, данатамі, рэкламай, хакерствам і г.д. Гэтыя ўзгаданыя вамі праэкы, яны штобы што?
  • Кропке
    31.07.2025
    ., якая табе справа да таго, што зараз робіць чалавек? Хочаш губазіку стукануць?
  • .
    30.07.2025
    "Працэсы" - расказ пра сутнасць тэрору і таталітарнай дзяржавы. То-бок, той жа ўзровень прапаганды (ў добрым сэнсе) пра стан рэчаў у Беларусі, на якім і Вы, па Вашаму ўяўленню дзейнічаеце.
    Толькі Вы сабе дазваляеце такую дзейнасць, а аналагічную несправядліва і нахабна лічыце лухтой і нават здрадай.
    Пры гэтым тое кіно - больш эфектыўны, на мой погляд, падыход, бо яго паглядзелі больш людзей, чым тыя, хто прачытаў Вашыя каментарыі. Да таго ж, Вашыя каментарыі часткова і адрынаюць людзей, бо там і няма нармальнага шляху да перамогі (прэтэнзіі без канструктыву), і шмат папрокаў тыпа "пакуль не перамаглі, нельга радавацца, дыхаць, жыць", і вось такія неразумныя кпіны сваіх жа беларусаў.

    Які Ваш план, не ясна.
    1. "Праблема фармуецца ў думках" (правільна называць рэчы).
    2..8. ???
    9. Зрынаньне рэжыму і вызваленьне.

    Што 2..8?
    Выглядае як звышкаштоўная ідэя: спачатку трэба да людзей данесці Ісціну, а пасля, маўляў, яно неяк само, не мая праблема. Не, ветхазаветнай веры ў Слова недастаткова, сучасным людзям патрэбны і план і ўласны прыклад.

    Наконт "прыязджайце ў Беларусь і даведайцеся" - гэта што даказвае? Людзі ў Беларусі больш блізкія да ісціны? На мой досвед, не. Таксама шмат хто не ўсведамляе становішча Беларусі.
    І мы неаднойчы ўжо размаўлялі, што не трэба казаць пра тое, чаго дакладна не ведаеш. Не ведаеце? Не плявузгайце. А калі няма разумення такіх простых рэчаў як адказнасць за свае словы, то і не здзіўляйцеся, што і ў іншых пытаннях не будзеце маральным аўтарытэтам.
  • Беларус
    30.07.2025
    ., Пакуль у нас з рэабілітацыяй палітвязьняў праблемы, з нармальнай юрыдычнай дапамогай ды адаптацыяй у замежжы, у гэты час здымаць серыялы выключна пра "поржать" на тэму рэпрэсій - ну такое сабе, мякка кажучы. Людзі, што трапілі пад рэпрэсіі, адчувалі абразу і моцнае неразумене пасля прагляду. Таму гэта прапаганда хіба што глупства ды недарэчнасьці. І, вядома, марнаваньне каштоўнога рэсурсу падчас вайны (бо адказу "што рабіць?" праэкт не дае). Атрымліваецца "кому война, а кому мать родна" (туды ж і Курэйчык са свім "народным серыялам"). Ну добра, паглядзела шмат людзей. А які вынік? Калі не пераканала рэчаіснасьць, лёс сяброў/сваякоў, рэпрэсіі на асабістай скуры - серыялы пра "поржать з рэжыму" не пераканаюць і пагатоў (нават, калі яны таленавіта зроблены).


    Пасля п.1 "прызнаньне праблемы і назва рэчаў сваімі імёнамі" адкрываюцца ўсе астатнія крокі. 2-8 - гэта фармаваньне нацыянальнага генштабу, стварэньне нацыянальнай скарбніцы і падатковай сістэмы (тут магчымы розныя варыянты ўзаемадзеяння з урадамі іншых краін)... то бок стварэньне паўнавартаснай дзяржавы па-за межамі. Паколькі, згодна п.1, ужо ўсім зразумела, дзе сапраўдны беларускі бок - лукашня прызнанецца тэрарыстычнай групоўкай і акупацыйнай адміністрацыяй, сапчатку на нацыянальным, а потым і на міжнародным узроўнях (гэта, дарэчы, вырашае шмат побытавых праблем у эміграцыі, бо ніхто не адважыцца патрабаваць сертыфікат ЦТ ці даведку з міліцыі ад умоўнай хезбалы). І таму аднаго падозрання ў датычнасьці да хунты ўжо дастаткова для арышту мярзоты (а не вос гэта вось усё "у нас няма падставаў... а яны нічога не зьдзейсьнілі..." - дзеячы алькайды ці хамас ня мусяць свабодна перасоўваюцца на закупы ці адпачынак). Хунты выціснута з усіх міжнародных структур - бо не прадстаўнік краіны, а арышт лукашыстаў і чальцоў сям'і - тэхнічная задача. Тыя ж краіны, што пакінулі сабе лукашэнкаўскіх амбасадараў, адчуваюць гэткі ж адмоўны палітычны профіт, як і ад утрыманьня амбасады талібан. Потым падпісваюцца міжурадавыя пагадненьні аб вайсковай супрацы з краінамі-суседкамі ды НАТА. Ствараецца нацыянальнае вызвольнае войска і, вядома, антылукашэнкаўская кааліцыя з войскамі краін-суседак ды ўсімі ахвочымі. Ствараюцца спецслужбы па ўзору Масада (так, з Ізраілем таксама лепей наладзіць шчыльны абмен досьведам), рыхтуюцца адмыслоўцы і сетка пераследу хунты як звонку, гэтак і ўнутры: з лукашыстамі сапраўды пачынаюць адбывацца прыгоды ды "дзіўныя рэчы" паўсюль. Аб'яўляецца мабілізацыя (і гэта не спартовы клуб "Паспалітае рушаньне", пры ўсёй павазе да спадара Кедышкі). Да нацыянальнага войска і мэтаў абсалютны давер. Назапашваюцца рэсурсы, тэхніка. Урэшце ставіцца ўльтыматум хунце... Далей ідзе ваш п.9.

    Але без п.1, калі вораг завецца "афіцыйным беларускім бокам" - ўсе гэта, як вы кажаце, пустое "плявузганьне". Бо вызвольны паход ад нападу па-сутнасьці адрозніваецца толькі назвай. Толькі з першым вам дапамогуць, а з другім будуць замінаць.
  • .
    31.07.2025
    Бачыць там толькі "поржать" можа рыгідны дагматык-сектант.
    Як савецкія камуністы выкарыстоўвалі квазірэлігійны падыход, так і сучасныя аматары-прарокі звышкаштоўных ідэй. Гэта сектанцтва - калі пачынаецца таталітарная забарона розных аспектаў нармальнага жыцця, толькі за тое, што яны не спрыяюць адзінай мэце.
    Свет ляжыць ва зле, ёсць моцны вораг, трэба аб'яднацца з адзінаверцамі, жыць у дысцыпліне. Пажадана прадаць усю лішнюю маёмасць і пусціць грошы на галоўнае. - Вы ж і да гэтай ідэі ўжо блізкія.

    > "2-8 - гэта фармаваньне нацыянальнага генштабу, стварэньне нацыянальнай скарбніцы і падатковай сістэмы (тут магчымы розныя варыянты ўзаемадзеяння з урадамі іншых краін)... то бок стварэньне паўнавартаснай дзяржавы па-за межамі"

    Я думаў, план увогуле не прагучыць. Добра, што хоць нешта ёсць.

    Вы жадаеце стварыць квазідзяржаву без тэрыторыі. На тэрыторыі іншых дзяржаў.
    1. Іншыя дзяржавы на гэта не пойдуць, бо любое моцнае аб'яднанне, а яшчэ і з войскам і фінансамі - гэта пагроза іхняй дзяржаўнасці. Нават калі вораг зараз агульны (лукашэнкаўская РБ, Расея), перспектывы існавання такой сілы ўнутры дзяржавы непрадказальныя. Калі перамога ў Беларусі не атрымаецца, такія сілы могуць пажадаць аўтаноміі або ўплыву на выбары і палітыку.
    2. Тыя механізмы, якія існуюць або могуць існаваць: % ад падаткаў у Польшчы і Літве, тэарэтычна магчымыя нацыянальныя корпусы ў дзяржаўным войску ў некаторыя часы гісторыі - часткі сістэмы той дзяржавы, дзе яны ствараюцца. Ім не дадуць вырасці да чагосьці большага і самастойнага.
    3. Крыніца моцы дзяржавы - ў эканоміцы, у падатках. Беларускія бізнесы за мяжою не змогуць здаваць такія ж падаткі на агульную справу, як маглі бы ва ўласнай дзяржаве. Іншая дзяржава не аддасць свае падаткі нейкай недзяржаўнай структуры. Таму ўсё фінансаванне, у тым ліку на армію і зброю, пад вялікім пытаннем. І як вынік, уся ідэя.
    4. Войска, спецслужбы, мабілізацыя ў іншай дзяржаве не магчымыя і без прававых механізмаў. Як гэта сабе прадстаўляеце? Дзеці эмігрантаў маюць у іншай дзяржаве асобы статус і таму калі ў той дзяржаве абвяшчаецца "беларуская мабілізацыя", яны павінны прыбыць у нейкія беларускія ваенкаматы?

    > "таму аднаго падозрання ў датычнасьці да хунты ўжо дастаткова для арышту мярзоты (а не вос гэта вось усё "у нас няма падставаў... а яны нічога не зьдзейсьнілі...")
    Калі не будзе прававых механізмаў: "за што можна затрымліваць", "як можна абскардзіць", - будуць магчымыя памылкі як з Верамейчыкам. Умоўна: падазрэнне ёсць (бо служыў у РБ калісьці), ну значыць вінаваты, арышт і кара без суда.

    > "антылукашэнкаўская кааліцыя з войскамі краін-суседак ды ўсімі ахвочымі"
    Якая цікавасць у суседзяў нападаць на лукашэнкаўскую Беларусь разам з "нацыянальным вызвольным войскам"? Ім дастаткова абараняць свае межы (што і робяць зараз). А дзеля справядлівасці (нашай) ніхто не будзе наносіць прэвентыўныя ўдары. Гэта ўжо будзе падобна на маскоўскую "абарону братоў". Што бы не тварылася ўнутры Беларусі, напад, агрэсія на яе будуць парушэннем міжнароднага права. І іншыя дзяржавы не будуць класці жыццё сваіх грамадзян за мэты беларусаў.
  • Someone
    31.07.2025
    Беларус, я спадзяюся вы падлетак-максімаліст. Інакш вам лепш звярнуцца па прафесійную дапамогу.

    Ваш план не толькі нежыццяздольны, але ўтрымлівае прыкметы скажонага ўспрыяцця рээльнасці і ігнараванне агульнавядомых ісцін. Так сама як і нянавісць. Ваша “дастаткова падазорання” разам з “пачынаюцца дзіўныя рэчы” гэта заклік да пазасудовых забойстваў у выкананні квазідзяржаўнага ўтварэння, нешта накшталт Ісламскай Дзяржавы.

    Таму можаце далей марыць або з сябрамі (калі яны ёсць) ствараць генштаб. Але калі да вас завітаюць спецыяльныя службы дзяржавы вашага пражывання, наўрад ці іх мэтай будзе наладжванне супрацы.
  • Беларус
    02.08.2025
    Someone, Адказ абодвум.

    Скажоная рэчаіснасьць - гэта калі ў вас захоплена краіна ўзброеным шляхам, а вы называеце захопніка не "акупантам", а "афіцыйным прадстаўніком дзяржавы" (ня кажучы пра тое, што гэта цалкам супярэчыць выбару грамадства).

    Калі вы ставіцеся да тэрарыстычнай групоўкі, як да афіцыйнай дзяржавы і выкарыстоўваеце адраведны дыпламатычны інструментарый стасункаў з ёю - гэта ніколі не прывядзе да станоўчага выніку. Чаму? Таму што гэта злачынцы. І дыпламатычная міждзяржаўная мова стасункаў не пасуе: тэрарысты не выконваюць аніякіх абавязальніцтваў, не прытрымліваюцца аніякіх правілаў, а проста ладзяць тэрор ды пагражаюць суседзям шантажом, з мэтай адхапіць штосьці для сваёй хунты. Таму ўсё як у школьнай фізіцы: правільнае разуменьне варункаў задачы - ужо палова ейнага вырашэньня. Менавіта пра гэта мой папярэдні мэсадж, а не пра нейкія "канкрэтныя план дзеяньняў". Калі вы не разумееце прыроду зла, з якім сутыкнуліся - любы "план дзеянняў" ды інстументарый будуць памылковымі, бо мае памылковы падмурак. І калі вашая праблема мае складнік узброенага захопу - то і ключавы элемент ейнага вырашэньня хутчэй за ўсё таксама месьціцца ў гэтай жа роўніцы (хаця калі шчыра - луку можна было скруціць толькі эканамічна-палітычныі сродкамі, бо ён прыкладна гэткі ж тэрарыст, як і гісторык).

    Адна з самых эфектыўных краін сьвету ў стасунках з тэрарыстамі - гэта дзяржава Ізраіль. А вы чамусьці назывеце ейныя падыходы "нешта накшталт Ісламскай Дзяржавы". Можа вучыцца ў найлепшых, хто мае тысячагоддзі досьведу. А можна і не вучыцца. І з сур'ёзным тварам думаць, што ўатое вы дакладна не "падлетак-максімаліст" ці "рыгідны дагматык-сектант". Зноў ж - ваш выбар.

    А для аматара "плявузгаць языком" магу дадаць, што зьнішчэньне фашыстоўскага тэрарыстычнага рэжыму на сваіх межах - гэта абсалютны нацыянальны інтэрнэс для ўсіх нашых суседзяў.

    Але так. Пакуль хунта, дзякуючы менавіта беларусам, будзе успрымаецца як "Беларуская дзяржава" (хоць 2020-ы даў усе падставы і магчымасьці зьмяніць гэтае памылковае стаўленьне) - гэта будзе лічыцца нападам ды будзе парушаць заходнюю парадыгму паводзінаў. А вызвольны паход - ня будзе. Мессадж у тым, што менавіта беларуская першакрыніца вырашае, як гэта называць - мы носьбіты стаўленьне да нашых падзей і аб саміх сябе. Не нашыя суседзі.
  • .
    31.07.2025
    Па-першае (і ізноў), не тыкаем. Ментоўскія манеры. Або супрацоўнік. А калі не, то чалавек, які ў стрэсавых умовах (канфлікт па светапогляду) пачынае браць прыклад з таго, што ведае: з карнікаў. Такія перацягнуць гвалтоўны рускі свет у любую "новую Беларусь".
    Па-другое, ніхто не пытаецца ў "Беларуса" персанальныя даныя і адрас. Ёсць сумненні, што ён нешта рабіў або робіць, акрамя прапаганды сваёй звышкаштоўнай ідэі і нянавісці да тых, хто яе не разумее.
  • Табе ўсё яшчэ трэба тлумачыць?
    30.07.2025
    Someone, ідзі свінгераў глядзі
  • Беларус
    30.07.2025
    Someone, Адказаў вышэй.

    Усе прафесіі патрэбныя. Але падчас вайны і нацыянальнай трагедыі кожная з іх павінна (менавіта павінна, бо гэта грамадзянскі абавязак) працаваць на паразуменьне стану і перамогу над ворагам. Напрыклад, выбітны рэжысёр Фрэнк Капра (па замове ўрада ЗША, вядома) з 1942-1945 зньняў цэлы цыкл фільмаў ("Why We Fight"), якія тлумачылі амерыканцам, што Другая Сусветная - таксама і іх вайна. Бо амерыканцы (як і зараз) не разумелі, навошта ім ваяваць у нейкай там Еўропе.

    Іншымі словамі, бардэлі падчас вайны таксама патрэбныя і неабходныя. Бо там адпачываюць жаўнеры паміж баямі. А значыцца, адпачнуўшы, будуць лепш выконваць сваю справу. А калі ў вас няма ані войска, ані жаўнераў падчас вайны (як і ўвогуле разуменьня наяўнасьці вайны), то якім тады чынам бардэлі спрыяюць вырашэньню праблемы?
  • Someone
    30.07.2025
    Беларус,
    Кола зацятых перакананых актывістаў, каторыя гатовы жыць выключна рэвалюцыяй і вайной, не такая і вялікая. І цягнуць у гэткі лад жыцця тых, хто вас падтрымлівае, але, з вашага радыкальнага меркавання, недастаткова, асабліва з дапамогай пропаведзяў і абстрактнага маралізатарства -- не проста непрадуктыўна, але можа адштурхнуць людзей. Узяць хаця б свежы антыпрыклад Ціханоўскага.

    Можа нешта такое спрацуе, але выключна канкрэтныя дзеянні, асабісты прыклад. Беларусы наеліся ўжо агульных заклікаў. Арганізуйце што можаце і тыя хто гатовыя, будуць да вас далучацца. Але досыць ужо гэтых парадаў і virtue signalling.
  • Усё проста
    31.07.2025
    Беларус, у іх няма мазгоў і сумлення, каб асэнсаваць нацыянальную трагедыю. І няма грамадзянскай пазіцыі, каб прызнаць акупацыю і падтрымаць стварэнне нацыянальнага вызваленчага войска. І няма жадання нешта рабіць, каб вызваліць Беларусь, таму не звяртаюцца да іншых краін па дапамогу ў дэакупацыі.
    Яны знайшлі сваю нішу - піліць бабло на брыдотных серыялах.
  • Беларус
    30.07.2025
    Someone, 75% украінцаў таксама думалі, што лука файны. Але штосьці пайшло ня так і кола "перакананых актывістаў" там рэзка пашырылася (прычым сярод абсалютна ўсіх прафесій). Вы з той катэгорыі людзей, якім звычайна ўсё тлумачаць толькі ракеты над уласнай галавой (і тое не дакладна). Але то - ваш выбар, як і адказнасьць.
  • Someone
    31.07.2025
    Беларус, Вы з той катэгорыі людзей каторыя ігнаруюць рэальнасць. Вы з інтэрнэту выходзіце? Нават калі не, тут ёсць розныя сайты і людзі. З іх вы можаце даведацца, што нават украінцы да гэтага часу жывуць уласным жыццём. Прычым не 75% а 95%, калі ўлічваць увесь народ. З астатніх 5% задзейнічаных у вайне на фронце і ў тыле, актывістаў і энтузіястаў — меньшасць. Украінцы ва Ўкраіне здымаюць забаўляльны кантэнт, працуюць бары і клубы ў якіх поўна народу. Дарэчы, жаўнеры глядзяць забаўляльны кантэнт і наведваюць бары. Я ўжо не кажу пра тых хто за мяжой. Сярод іх многія чуць не жадаюць пра вайну. І гэта не таму што яны кепскія. Гэта прырода чалавека, ігнараваць яе могуць або недалёкія людзі або фанатыкі-псіхапаты.

    Але дзякуй што прызналі за мной права выбару і адказнасць за ўласнае жыццё.
  • Zenon Sobakiewicz
    30.07.2025
    И будет ли в сериале развиваться тема дикпиков в белорусских оппозиционных организациях?
  • Гарри
    30.07.2025
    Новости, которые мы заслужили.
  • Эхма
    30.07.2025
    Как говорится, у кого что болит, тот о том и говорит. Не забудьте позвать Стрижака, он, думаю, впишется в будущие сюжеты идеально. А вобще эти провинциальные ребята отстали годков на 20, а может и больше.
  • Мистер х
    30.07.2025
    Давно хотел попробовать ...но пока не судьба
  • Пик Дика
    30.07.2025
    Наконец то приобщимся к европейским ценностям! Это вам не ордынские ценности!
  • Неўтаймаваны чэлес
    30.07.2025
    Стрыжаку, спадзяюся, дастанецца адна з галоўных роляў?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць