Адукацыя хітра названая "без беларусізацыі" гэта аўтаматычна адукацыя з русіфікацыяй. Усё як з літаратурай. Калі аўтар піша па-беларуску, калі выкладчык выкладае па-беларуску ён вас не "беларусізуе" ён выкладае ці піша на вашай роднай мове. Вось калі б выкладчык у рускую школу прыйшоў і там па-беларуску выкладаў бы без альтэрнатывы для дзяцей, то гэта была б "беларусіфікацыя". Нельга беларусізаваць беларусаў, мы і так беларусы. Можна толькі русіфікаваць. Вельмі хітрая падмена паняццяў.
.
31.07.2025
Ён жа кажа пра сітуацыю ў Варшаве. Таму якая русіфікацыя? Мяркую, дзіцё ў польскай школе і аўтар разважае пра дадатковую беларускую або беларускую наўзамен. Чамусьці каментатары выказваюцца пра сітуацыю ў школах РБ з іх перавагай расейскай мовы і літаратуры, калі яўна напісана "якімі павінны быць беларускія школы за мяжой".
на імперскай мове магчыма толькі ГУЛАГ пабудаваць ,тое што мы маем сёння
31.07.2025
Перавярнуў дагары нагамі,
"Адукацыя хітра названая "без беларусізацыі" гэта аўтаматычна адукацыя з русіфікацыяй. " Tak, на імперскай мове магчыма толькі ГУЛАГ пабудаваць (тое што мы маем сёння ), мой шведскі сваяк ў 70 год за 2 гады Суахаілі вывучыў , а ў Беларусі кожны ведае мову , чаму не размаўляем як цыганы ў хаце , не ведаю , стакгольмскі сіндром ?
І так і гэтак не выходзіць
31.07.2025
., дык у чым проблема ў Варшаве? Аддаеш дзіця ў польскую школу і парадак - на выхадзе маеш паляка. Навошта русіфікаваць/паланізаваць/___ваць беларускія школы?
.
31.07.2025
Мабыць, артыкул трэба пачытаць? Русіфікацыя там увогуле не да чаго. Не ў стартавых умовах, не ў прапановах.
Indrid Cold
31.07.2025
Усё проста - трэба вывучаць расейсую мову і культуру - як замежныя. На роўных з Польскай, Украінскай, Літоўскай, Латвійскай і іншымі. Дарэчы мне падаецца што вывучаць Польскую/Літоўскія мовы было б больш зручна чым ардынскую - больш шансаў знайсці добрую працу, менш шансаў трапіць у рабства да Чачэнцаў/Дагестанцаў
Эд
31.07.2025
"Ад адукацыі я хачу ..." - вы сам дарослы, так вазьміце і зрабіце.
Рад
31.07.2025
Indrid Cold , маскалёвую мову ўвогуле ня трэба вывучаць, нават у выглядзе замежнай.
Ф
31.07.2025
Ён што, "Обычное утро" з Красуліным паглядзеў?
Van Der Graaf
31.07.2025
Ну-ну, як толькі свой дзіцёнак, то адразу зрабілся зразумела, што няма чаго так рана ў школу тую падымацца і цэлы год пра чарвякоў вучыць. А паболей фізкультуры, на свежым паветры, не сушыць галаву той матэм... ой, прабачце, беларускай мовай, якая ў жыцці ніколі не спатрэбіцца. Ды яшчэ і ў эміграцыі.
Сапраўдны амерыканец той, хто 4 ліпеня смажыць барбекю? А беларус - хто 3 сенцябра паёт Шуфіка. С++ лепей за беларускую, спору нетъ.
Язэп
31.07.2025
Van Der Graaf, так, беларуская мова ў жыцці ніколі не спатрэбіцца. Маеце рацыю.
Мудрота
31.07.2025
Як той казаў, дурань думкай багацее. Усе ранейшыя ідэі пана былі відавочна правальнымі і паспяхова ўрэшце праваліліся.
Беларушчына - аблудны шлях нашае нацыі
31.07.2025
"Школа Расійскай імперыі не зрабіла да канца з беларусаў рускіх"..- як не зрабіла,калі сёння, замест сваёй саманазвы"літвіны й русіны", як запісана ў Літоўскім Статуце, вы завецеся "белымі русскімі".
Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
31.07.2025
"Каб быць беларусам, беларус мусіць ведаць сваю гісторыю. Гэта несумненна." Атрымліваецца, што вашая гісторыя пачынаецца з 1918 году. А што было раней, ведаць нельга, бо міт аб "едином русском народе: великороссах, белорусссов и малороссах" будзе разбураны.
12345
31.07.2025
Гандлёвая ўгода, галоўны прынцып 90% "палітэмігрантаў" ахвотнікаў звароту ў 94й.
Ідэнтычнасць
31.07.2025
Дык ідзі і рабі сваю адукацыю без беларусізацыі. Хто не дае.
колькі з нас адвялі сваіх дзяцей ў Беларускія класы 8 % ?
31.07.2025
Ідэнтычнасць, так браця, пры гэтым колькі з нас адвялі сваіх дзяцей ў Беларускія класы 8 % ? Пакуль Беларусь на Маскоўскай мове на Маскоўскіх - Азіяцкіх наратывах , не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа. Сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт
Banowi z Serakòjca
31.07.2025
"Усё вельмі проста - у казцы адказ" Спадар Цімох, маё шанаваньне Калі гэты ўкід Нашае Нядолі чытаеце дык скажу адное: беларускую мову трэба разьвіваць у навукова-тэхналягічным кірунку. Вы дасведчаны і мусіце самі зразумець. Кніжкі перакладаў ці свая літаратура - гэта не галіна экспарту.
Мх
31.07.2025
На пачатак 20 ст. русіфікаваць беларусаў да канца не атрымалаася якраз праз тое, што большасць жыла ў вёсках. Але зараз, калі іх "глабалізавалі" ў савецкім маштабе (з дамінуючыай расейскай мовай) у 50-70 гады, ды і зараз з (94-га і далей), беларуская мова пачала асацыявацца з занядбанасцю, "цёмным часам", а расейская падавалаася як "мова навукі, светлае будучыні". Зараз, калі вялікая частка эміграцыі па сутнасці нашчадкі таго пакалення 50-70 гадоў "жадае быць Ольгамі і а не Волгамі", сітуацыя падаецца трывожнай. Ціханоўскія, з якімі носяцца з 2020 года, дагэтуль не беларусіфікавалі нават назвы сваіх каналаў "Страна для жізні" "Светлана Тіхановская".
.
31.07.2025
Не хапае кароткіх тэзісаў. Як зразумеў, яны такія: 1. Лепш вучыць дзяцей працаваць з ведамі, а не проста даваць ім веды (у даным выпадку па нацыянальнай гісторыі, літаратуры). Прыклады: “курс па працы з гістарычнымі крыніцамі”, “курс па гістарычнаму фактчэкінгу”, “літаратурна-тэатральная майстэрня”, “курсы мастацкага пісьма”. 2. Карысць пазашкольных нефармальных актыўнасцей. Яны лепш аб'ядноўваюць і матывуюць.
Сам дадам і абагульню п.1: гэта павінны быць логіка, псіхалогія, этыка, навуковая метадалогія, сучасныя інструменты (у т.л. камп'ютар і ШІ).
Гэта ўсё справядліва, але, на мой погляд, гэта наступны ўзровень над базавай адукацыяй (якую Цімох слушна крытыкуе). Калі базавая ёсць, могуць з'явіцца і выдатныя асобы, якія робяць лепш па напрамках 1 і 2. Пакуль што падобна на мары: ў нас няма неабходнага ў сучаснасці, але мы адразу зробім лепшую будучыню. Ці хопіць рэсурсаў на развіццё, калі няма неабходнага?
.
31.07.2025
Яшчэ дадам. Беларусізацыя ў адукацыі - гэта не толькі вывучэнне беларускай гісторыі і літаратуры. Гэта беларуская мова: яе правілы, начытанасць тэкстамі, ўменне фармуляваць складаныя думкі на ёй. Развіццю моўных навыкаў дапамагае не толькі вывучэнне самой мовы, але і вывучэнне іншых прадметаў на ёй (тыя ж літаратура, гісторыя, фізіка, хімія і г.д). І як з гэтым быць? Калі такога не будзе, то развіццё ў напрамках 1 і 2 - без неабходнага падмурку.
Romuald Traugutt
31.07.2025
Цяпер параўнайце роздумы Акудовічаў і іншых беларускіх інтэлектуалаў на фоне заяў розных новапалітычных дзеячаў тыпу Краўцоўва, іншых бабарыканцаў, Мартынавай, Крыновіча, Балкунца і іншых падобных, якія рэгулярна бароняць расейскае ды нават часам атакуюць беларускае, або здзекліва да яго ставяцца.
Тру
31.07.2025
Цімоху, папусціся з патрыятызмам і ідэнтычнасцю: ты даўно гадуеш малых палякаў, якія ў лепшым выпадку будуць атаясамляць сабе з беларускай этнічнай меньшасцю Польшчы.
Hryb
31.07.2025
Napisana pryhoža, ale chto heta budzie rabić?
Тым часам
31.07.2025
"Русский язык – это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений"
Фрагмент са старонкі бабарыканскай партыі "Вместе".
Сергей.
31.07.2025
Развивает международная культура и наука и технологии а не местное в себе закрытое. Национальное для части души, а части общественной жизни, образования, да. И И еще, и наука с высшим образованеием и лучшая экономика на основе протестантской морали, христианские, а не направленость поесть и поиметь и на этом "авторитетом" стать.
Еще один пшек учит беларусов жить
31.07.2025
Кому в Польше его бел история нужна?Как и мова.
Michael
31.07.2025
Что за бред эта "идентичность беларусов"? Есть хорошая поговорка: When in Rome, do as the Romans do.
послушай
01.08.2025
Можно в украинские класы если есть. Ничем хуже. Вот.
«Нужно разделить образование и белорусизацию». Неожиданное предложение историка Тимоха Акудовича
Чамусьці каментатары выказваюцца пра сітуацыю ў школах РБ з іх перавагай расейскай мовы і літаратуры, калі яўна напісана "якімі павінны быць беларускія школы за мяжой".
"Адукацыя хітра названая "без беларусізацыі" гэта аўтаматычна адукацыя з русіфікацыяй. " Tak, на імперскай мове магчыма толькі ГУЛАГ пабудаваць (тое што мы маем сёння ), мой шведскі сваяк ў 70 год за 2 гады Суахаілі вывучыў , а ў Беларусі кожны ведае мову , чаму не размаўляем як цыганы ў хаце , не ведаю , стакгольмскі сіндром ?
Русіфікацыя там увогуле не да чаго. Не ў стартавых умовах, не ў прапановах.
Дарэчы мне падаецца што вывучаць Польскую/Літоўскія мовы было б больш зручна чым ардынскую - больш шансаў знайсці добрую працу, менш шансаў трапіць у рабства да Чачэнцаў/Дагестанцаў
Сапраўдны амерыканец той, хто 4 ліпеня смажыць барбекю? А беларус - хто 3 сенцябра паёт Шуфіка. С++ лепей за беларускую, спору нетъ.
Атрымліваецца, што вашая гісторыя пачынаецца з 1918 году. А што было раней, ведаць нельга, бо міт аб "едином русском народе: великороссах, белорусссов и малороссах" будзе разбураны.
Спадар Цімох, маё шанаваньне
Калі гэты ўкід Нашае Нядолі чытаеце дык скажу адное: беларускую мову трэба разьвіваць у навукова-тэхналягічным кірунку. Вы дасведчаны і мусіце самі зразумець. Кніжкі перакладаў ці свая літаратура - гэта не галіна экспарту.
Як зразумеў, яны такія:
1. Лепш вучыць дзяцей працаваць з ведамі, а не проста даваць ім веды (у даным выпадку па нацыянальнай гісторыі, літаратуры).
Прыклады: “курс па працы з гістарычнымі крыніцамі”, “курс па гістарычнаму фактчэкінгу”, “літаратурна-тэатральная майстэрня”, “курсы мастацкага пісьма”.
2. Карысць пазашкольных нефармальных актыўнасцей. Яны лепш аб'ядноўваюць і матывуюць.
Сам дадам і абагульню п.1: гэта павінны быць логіка, псіхалогія, этыка, навуковая метадалогія, сучасныя інструменты (у т.л. камп'ютар і ШІ).
Гэта ўсё справядліва, але, на мой погляд, гэта наступны ўзровень над базавай адукацыяй (якую Цімох слушна крытыкуе). Калі базавая ёсць, могуць з'явіцца і выдатныя асобы, якія робяць лепш па напрамках 1 і 2.
Пакуль што падобна на мары: ў нас няма неабходнага ў сучаснасці, але мы адразу зробім лепшую будучыню.
Ці хопіць рэсурсаў на развіццё, калі няма неабходнага?
Беларусізацыя ў адукацыі - гэта не толькі вывучэнне беларускай гісторыі і літаратуры. Гэта беларуская мова: яе правілы, начытанасць тэкстамі, ўменне фармуляваць складаныя думкі на ёй.
Развіццю моўных навыкаў дапамагае не толькі вывучэнне самой мовы, але і вывучэнне іншых прадметаў на ёй (тыя ж літаратура, гісторыя, фізіка, хімія і г.д).
І як з гэтым быць? Калі такога не будзе, то развіццё ў напрамках 1 і 2 - без неабходнага падмурку.
Фрагмент са старонкі бабарыканскай партыі "Вместе".
поесть и поиметь и на этом "авторитетом" стать.