Цікава было б знаць, а якія пагадненні гатовы падпісаць Зяленскі? Месца тут не прынцыпова.
Жвір
21.08.2025
Filipp, пагадненьні не гатовы, пра іх няма размовы, ёсьць узаемныя патрабаваньні для абмеркаваньня, у тым ліку прапанова Трампа аб спыненьні баявых дзеяньняў. Дзеля такога дыялогу й разглядаецца магчымасьць сустрэчы, што ў выніку (у ідэале) можа стварыць глебу для далейшых кантактаў і дамовы.
не тый узровень
21.08.2025
прэзідэнты не збіраюцца проста на чай. калі яны збіраюцца, то нешта падпісваюць
Filipp
21.08.2025
Жвір, Можа вы не заўважылі, але Трамп пакінуў размовы пра спыненне агню, а пачаў размову пра мірныя пагадненні.
Жвір
21.08.2025
не тый узровень, падпісваюць, напрыклад пратакол аб намерах разгледзець прапановы бакоў, з перспектывай (або без) стварэньня дзеля гэтага нейкай экспертнай групы. А покі - мардабой, без абмежаваньня правіламі й часам... І што ?
Ботам
21.08.2025
не тый узровень, Расійскі бот філіп, а навошта ты тут з новым нікам цытуеш пуцуінскую метадычку?
[Зрэдагавана]
Жвір
21.08.2025
Filipp, заўвпжыў, што Трамп пачынае размовы, і пакідае размовы, пачынае новыя размовы, але зьмяняе іх не закончыўшы, каб пачаць новыя і спыніць іх, узяўшыся за старыя, і абмеркаваць іх, як новыя, покі новыя яшчэ не састарэлі, а старыя не панавелі, і не пачаўся новы дзень, які прынясе новыя пачынаньні Трампа, пра якія ўчора ён сам яшчэ не падазраваў, а сёньня ўжо забыў на іх, бо 24 гадзіны ўжо прайшлі, а 100 дзён яшчэ наперадзе... Ну, вы зразумелі...
а чаму не Гаага?
21.08.2025
не паляціць пуцін у Еўропу. а вось Турцыя магчыма
Паўпінты прастаквашы
21.08.2025
Ведаючы бальшавіцкія выкрутасы, можна з упэўненасьцю казаць, што Пуцін не адмовіцца ад сваіх захопніцкіх мэтаў, у яго няма ніякай матывацыі спыняцца. Яго не спынілі шалёныя страты расейскага войска, сытуацыю ўнутры краіны ён кантралюе ўпэўнена, яму камфортна. Прымусіць яго да замірэньня няма чым, заходнія санкцыі для яго, што надакучлівыя мухі, хадзе не замінаюць. У дадатак, ён разумее, што захад ня мае рэсурсаў, каб нечым замінаць яму, ціск на яго ўжо прайшоў свой максымум.
Уся тая трампаўская мітусьня толькі пацьвярджае гэта. Рашучыя, сур'ёзныя дзеяньні, якія маглі б спыніць Пуціна, запатрабуюць сур'ёзных пераменаў у эканоміцы й палітыцы краінаў NATO, уключна з абмежаваньнямі гарантаваных правой грамадзтва, якія патрабуе ваенны час. Ніводная дзяржава на захадзе не гатова пайсьці на такое. Нездарма Трамп гэтак дзіўна сябе паводзіць, бо захад у слабай пазыцыі, з тым арсэналям дзеяньняў, якімі саюзьнікі згодны дапамагаць Украіне, захопнікаў не спыніць. Застаецца зьліваць Украіну, але захаваўшы твар, маўляў, гэта не параза, гэта прага міру й дзеля міру, і па згодзе бакоў... Аднак, у такім разе трэба разумець, што ўльтыматумы Крэмль не адмяняў, і Расея вернецца да пытаньня "NATO на межы 1997".
Вось такая для саюзьнікаў атрымліваецца вілка. Выбар няпросты, і выбіраць ім, альбо зьліць Украіну і з часам, адпаведна "сабраўшы манаткі"(як той патрабаваў), зваліць на межы 1997, альбо перайсьці да балючых для сябе, але ўрэшце рашучых дзеяньняў, і зьняць пытаньні агрэсіі Расеі назаўжды...
Як з паводзінаў Трампа, дык я бачу, што цяпер акучваецца менавіта першы варыянт, і чакаць на другі не даводзіцца...
Зеленский прокомментировал возможное место встречи с Путиным
[Зрэдагавана]
Уся тая трампаўская мітусьня толькі пацьвярджае гэта. Рашучыя, сур'ёзныя дзеяньні, якія маглі б спыніць Пуціна, запатрабуюць сур'ёзных пераменаў у эканоміцы й палітыцы краінаў NATO, уключна з абмежаваньнямі гарантаваных правой грамадзтва, якія патрабуе ваенны час. Ніводная дзяржава на захадзе не гатова пайсьці на такое. Нездарма Трамп гэтак дзіўна сябе паводзіць, бо захад у слабай пазыцыі, з тым арсэналям дзеяньняў, якімі саюзьнікі згодны дапамагаць Украіне, захопнікаў не спыніць.
Застаецца зьліваць Украіну, але захаваўшы твар, маўляў, гэта не параза, гэта прага міру й дзеля міру, і па згодзе бакоў...
Аднак, у такім разе трэба разумець, што ўльтыматумы Крэмль не адмяняў, і Расея вернецца да пытаньня "NATO на межы 1997".
Вось такая для саюзьнікаў атрымліваецца вілка. Выбар няпросты, і выбіраць ім, альбо зьліць Украіну і з часам, адпаведна "сабраўшы манаткі"(як той патрабаваў), зваліць на межы 1997, альбо перайсьці да балючых для сябе, але ўрэшце рашучых дзеяньняў, і зьняць пытаньні агрэсіі Расеі назаўжды...
Як з паводзінаў Трампа, дык я бачу, што цяпер акучваецца менавіта першы варыянт, і чакаць на другі не даводзіцца...