"Палатно" ізноў стварае псеўда-ўнікальны кантэнт. Бярэ мапы з «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (ёсць у інтэрнэце) і апісвае іх словамі. Яно б і добра, таксама папулярызацыя, але чаму не паказаць саму мапу для нагляднасці? Не кожны хутка ўявіць на словах, што за "тэрыторыі ад Кармы, Чачэрска, Жлобіна і Рагачова". Ёсць і памылкі ў такіх пераказах. Нарэшце, дзе павага да навукоўцаў, якія збіралі і стваралі той Атлас? Першакрыніцы ізноў не ўказаны. Атлас вялікі, пад 1800 ілюстрацый, можна яшчэ шмат артыкулаў "стварыць". Сорам.
Яно б і добра, таксама папулярызацыя, але чаму не паказаць саму мапу для нагляднасці? Не кожны хутка ўявіць на словах, што за "тэрыторыі ад Кармы, Чачэрска, Жлобіна і Рагачова". Ёсць і памылкі ў такіх пераказах.
Нарэшце, дзе павага да навукоўцаў, якія збіралі і стваралі той Атлас? Першакрыніцы ізноў не ўказаны. Атлас вялікі, пад 1800 ілюстрацый, можна яшчэ шмат артыкулаў "стварыць".
Сорам.