Взломанный аккаунт «Линии Сталина» начал публиковать сводки о сотнях сбитых над Россией беспилотников — никто не заметил подвоха
-
07.09.2025Лінія Сталіна - гэта фантом ніколі не існуючай лініі абароны. А комплекс "Лінія Сталіна" - гэта напампаваная чырвона-зялёнай прапагандай абсалютна бессістэмная экспазіцыя старой вайсковай тэхнікі ў стане металалому, якая ня мае нічога супольнага з гістарычным музеям. Карацей кажучы - сметнік з вайсковай тэхнікі. Гэта ўжо не кажучы аб тым, што Сталін - гэта крывавы тыран-людажэр, асабіста адказны за масавыя перадваенныя рэпрэсіі (у т.л. і ў войску), каласальныя паразы і адпаведныя чалавечыя страты насельніцтва савецкай імперыі пад час другой сусветнай вайны. Тактыка вайны адзіным для перманентна адсталай Расеійскай імперыі рэсурсам - чалавечым мясам і надзвычайна марозная зіма 1941-1942, дазволілі Сталіну спыніць ягонага былога хаўрусніка Гітлера пад Масквой, але працяг ваенных катастроф пад час амаль што ўсяго 1942 падцвердзіў, што без істотнага павялічэння комплекснай вонкавай дапамогі і пашырэння ваеннай актыўнасці антыгітлераўскай кааліцыі пераламіць сітуацыю СССР няздольны.
-
07.09.2025Існавала, але не як лінія, а як асобныя ўмацаваныя раёны. Сваёй ролі ў вайне амаль не выканалі па розных прычынах.
Гэта прызнавалі савецкія ваенныя спецыялісты, як аўтар артыкула ў "Ваенна-гістарычным часопісе" 1961 г. № 9.
Ён жа кажа і пра тое, што назва не была ўласнай савецкай, яе дала нямецкая прапаганда па аналогіі з еўрапейскімі лініямі абароны.
Постсавецкія ідэолагі ўзялі і няправільную назву, і перабольшылі ролю ўмацаванняў у вайне, то-бок зрабілі якраз тое, што крытыкавалася нават пры савецкай уладзе.
Такі ідэалагічны фарс і фальсіфікацыя гістарычнай памяці.
Наконт новага акаунта "Лініі Сталіна" ў ВК: а неабавязкова было публікаваць яго новую назву, дапамагаць карыстальнікам адшукаць яго.
Вось вам рэальнасьць. Рэальна прапагандысцкія праекты нікому не цікавыя. Начальства, ідэолагі прымушаюць людзей падпісвацца, але людзі не чытаюць, не заходзяць, не глядзяць.
У новы канал з 6710 падпісчыкаў перайшло толькі 11 чалавек - самі ўласнікі канала, і трохі ідэолагаў.
Астатнім па барабану гэта ўсё.
І так паўсюль. Калі прымусова пад пагрозай звальнення, пагрозай розных непрыемнасцяў кудысьці заганяюць, прыходзіцца ісці, уступаць, падпісвацца, але людзі робяць гэта фармальна і пад прымусам. Самім ім гэта ўсё не патрэбна. Не будзе прымуса - адразу ўсе адпішуцца, а ўсе прапагандысцкія мерапрыемствы застануцца без удзельнікаў.