Не разумею… 60 гадоў таму на прымітыўнейшай ракеце з бартавым камп’ютарам памяць якога была меньшаю за 20 гадовай даўніны самы танны калькулятар, што каштаваў $1 , яны маглі заляцець на месяц, прылуніцца на трохногай каракаціцы, паскакаць на месяцы і затым на каракаціцы заляцець на арбітальную тую капсулу, прыстыкавацца і вярнуцца назад на зямлю…. і гэта ж не адзін раз… а зарас з сучаснымі вар’яцкімі тэхналогіямі і камп’ютарамі гэта праблема….
Проста жыхар
28.09.2025
Як?.., проста тыя старыя тэхналогіі страчаныя. Але не ў сэнсе, што страчаныя веды пра тое, як іх будаваць, а тагачасная касмічная вытворчасць, фабрыкі, абсталяванне. Таму для новай місіі ўсё абсталяванне давялося распрацоўваць і будаваць наноў. І таксама варта адзначыць, што тагачасная праграма палёту на Месяц — Gemini — каштавала далёка не 1$, як вы пішаце, і нават бартавы камп'ютар ракеты ніколі не каштаваў так танна, а нашмат даражэй.
Тлумачу як дзіцю
28.09.2025
Як?.., ты яшчэ спытайся, чаму зараз не будуюць замкаў з камянёў і вапны з яйкамі. Ці пірамід кшталту егіпецкіх. Сэнс не паўтарыць палёт на Месяц. Сэнс - выпрацаваць НОВЫЯ тэхналогіі. Эфектыўныя, сучасныя, з новымі матэрыяламі, рухавікамі, электронікай, камунікацыямі, што з’явіліся за гэтыя 60 год.
дзівак
28.09.2025
Як?.., тыя тэхналогіі былі занадта простыя, у тым іх перавага. У цяперашніх з-за ўскладнення ўсяго павялічылася колькасць памылак, якія трэба выключыць перад палётам
НАСА отправит астронавтов в самый дальний космический полет в истории