Комментарии к статье

В Беларуси открыли первую часовню в рамках акции ветеранов ФСБ — на малой родине Алеся Пушкина

  • Ёсік
    11.10.2025
    Колькі ж шчэ часу беларускія ды расейскія кадэбэшнікі будуць з той вайной насіцца? Супакойцеся, няма ўжо нікога. Гэта не сьвята, а смутак.
  • "партызаны" (бандыты) расстралялі сям’ю сястры маёй бабулі
    11.10.2025
    Ёсік, Падчас вайны "партызаны" (бандыты) расстралялі сям’ю сястры маёй бабулі толькі за тое, што ў іх была цяпліца і яны вырошчвалі раннія агуркі, а немцы куплялі. У той час гэта было вялікай рэдкасцю. Муж бабулі сядзеў у турме за савецкую ўладу, і пасля вызвалення ў вёсцы яго ўсе называлі чэкістам. Менавіта ў турме ён гэтаму і навучыўся. Уначы, калі ўсе спалі, уварваліся партызаны і расстралялі ўсіх: мужа бабулі, бабулю Феклу, іх дачку Марыю, якой было 18 гадоў, сына Паўла — 16 гадоў, і бабуліну свякроў — 80 гадоў. Маці расказвала, што людзі даведаліся, хто гэта зрабіў, і пасля вайны ўсе ўдзельнікі гэтага забойства памерлі не сваёй смерцю: нехта ад п’янства, кагосьці знайшлі пад плотам. На жаль, маці ўжо няма з намі, але яна казала, што ў вёсцы больш баяліся партызанаў, чым немцаў. На шчасце, праз іх вёску не праходзілі карнікі, а звычайныя немцы, якіх прызвалі на вайну і прымусілі ваяваць.
  • Ну-ну
    11.10.2025
    Слухайце, а я вось усё ніяк не зразумею, калі бачу падобныя навіны. Чаму ляпідарна геніяльны лукашоначка ня можа гэтага ўзяць і забараніць? Ён жа нібыта таемны нацыяналіст, таемна марыць «выцягнуць Беларусь з-пад расеі» і «вядзе перамовы з Трампам»? Патлумачце хто можа.
  • эти уроды
    11.10.2025
    Как собаки метят территорию.
  • Брыдота й дурнота
    11.10.2025
    Гэтая безгустоўная пачвара ёсьць блюзьнерства перад Богам і брыдкі расейскі каляніяльны вугор на твары нашае прыгожае Беларусі.
  • власовскія псы
    11.10.2025
    власовскія псы, цікава што мясцовыя камуністы кажуць на конт гэтага? ці яны ужо з власовым ?
  • брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, расстраляны ў Катыні
    11.10.2025
    власовскія псы, +1. Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма… Гарадзенскае ваяводзтва ⚪🔴⚪
  • неразберыха
    11.10.2025
    камсамольцы-камуністы-смерш. пры чым там капліца з праваслаўнымі іконамі?
  • раптоўна
    12.10.2025
    неразберыха, пры там што крываслаўе "маскоўскага патрыярхата" як раз маскальскаму ФСБ/КДБ і служыць. Спытайце ў фсбшніка Гундзяева калі не верыце.
  • што мясцовыя камуністы кажуць на конт гэтага?
    12.10.2025
    неразберыха, цікава што мясцовыя камуністы кажуць на конт гэтага?
  • н-да
    11.10.2025
    Безбожники, атеисты и богоборцы увлеклись часовнями и Богом ???
    Поже на метки котов, которые метят свою территорию.......
  • Вольга
    11.10.2025
    Сялітра колькасцю болей літра.
  • Фу
    11.10.2025
    🤮🤮🤮
  • Как псины
    12.10.2025
    Шелудивые метят территорию. Чтоб тут рфией воняло. И тоже думают,что это навечно.
    Когда своих русских дурацких ленинских истуканов понаставили—тоже думали ,навечно.
    А оно вона как вышло.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць