Комментарии к статье

Оштрафовали за то, что накопал песка

  • feafania
    20.10.2025
    Згодна з лясгасам. Глебу пашкодзіў - на фота гэта відавочна, прыродзе нанесена шкода. Калі кожны будзе такія ямы ў лесе рыць - што ад леса застанецца. І хто-небудзь туды яшчэ і заваліцца можа.
  • .
    20.10.2025
    І пясок танны. Тым больш па параўнанню з агульнымі сумамі на будаўніцтва.
    Чалавек шмат сіл патраціў на здабычу і толькі таму што "халява".

    P.S. Факт устаноўкі фотапастак у лесе (пра яго ёсць у першакрыніцы) не радуе. Паўсюдна адсочванне.
  • грыб
    20.10.2025
    Ён недарагі пакуль маеш маеш стабільны прыбытак. А для людзей, у якіх усе грошы - гэта пэнсія (а ў Беларусі такіх нямала), усё ня так. Рыдлёўкай зямлю калупаць прасьцей, чым капейкі аддаваць, бо потым на лекі ня хопіць.
  • 453543
    20.10.2025
    ., 1984 Поунае, стоадсоткавае супадзенне. Там таксама у лесе камеры стаялi.
  • .
    20.10.2025
    Наступны крок з такой логікай: смецце ад будаўніцтва не за грошы вывезці, а ў лес, можна ў тую ж яміну.
  • Не абараняйце злодзеяў
    20.10.2025
    "А цяпер і пяску на будоўлю накапаць нельга." - пясок даўным даўно на будоўлю купляюць. Больш таго нават зямлю для пасадкі кветак купляюць.
    Можна была б яшчэ паспрачацца ці нармальна накапаць пару лапат пяску для дзіцячай пясочніцы, але ж не машыну пяску на будоўлю.
  • Маркела
    20.10.2025
    я не апраўдваю чалавека які набраў пяску, але вы паглядзіце колькі каштуе дастаўка пяску. Асабліва калі будоўля далека ад кар'еру пясок будзе каштаваць шалёныя грошы
  • .
    20.10.2025
    Так ён сам возіць на машыне. Калі так разважаць, то давязе сам і з будаўнічай крамы, ў мяхах.
  • БЕРАСЦЬ
    20.10.2025
    Ужо і ў лясах відэакамеры. Хутка і ў туалеты відэакамер наставяць.
  • Ёсік
    20.10.2025
    Намесьнік дырэктара па ідэялагічнай працы. А ці ёсьць шчэ-небудзь, акрамя ПК, расеі ды некалькіх дзяржаў з дыктатарамі на чале, такія пасады? І якая ў нас ідэялогія? Чарка-шкварка, ці Не да законаў, ці беражыце тлусты азадак? Самае сьмешнае, што яны самі не адкажуць.
  • Ефрейтор Капштык
    20.10.2025
    А всего лишь стоило закрыть брезентом/тканью/чем угодно свой тарантас…

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць