Комментарии к статье

Перестал открываться сайт с именами и адресами силовиков, задействованных в репрессиях

  • Слядак
    23.10.2025
    Трэба Мельнікаву патрэсці, можа знойдуцца грошы.
  • барадзед
    23.10.2025
    1500 баксаў на месяц за статычны сайт з мінімальным бэкендам?
    якія ліцэнзіі, майскл і лінукс??
    што там рабіць 40 гадзін кожны месяц?
    я ў сябе на тэлефоне магу гэты сайт хосціць і раз на месяц заліваць новыя даныя бясплатна
  • барадзед
    24.10.2025
    барадзед, літаральна можна тэкставы файл з дадзенымі бясплатна выкласці на гітхаб і забыць
  • Т
    24.10.2025
    барадзед, на хецнере хостинг стоит в пределах $100 и это выделенный сервер. Апетиты конечно не хилые у товарищей из «подполья»
  • Андрусь
    24.10.2025
    я на сваім github pages такую ж старонку захосціў бясплатна з такой жа мапай, але для іншых мэтаў...

    Казаў жа, што кіберпартызаны - гэта проста нішто. Як зрэшты і ўся гэтая тусоўка... Капец:(
  • Трамвай
    24.10.2025
    Ён не статычны (быў).
    Пра ліцэнзіі яна хутчэй за ўсё ня ведае, што кажа.
    А вось адмін патрэбны, аплачаны і з рэпутацыяй. Усе могуць бясплатна ў тэорыі, а калі трэ будзе тэрмінова штосьці абнаўляць, тады выявіцца, што сабака нявыгуляны, жонка раджае, на працы завал і да т.п.
  • Питон
    24.10.2025
    все это должно быть на общественных началах.. партизаны в войну не за бабки воевали..
  • Ну
    23.10.2025
    Дык данаціць кіберам, каб падтрымаць існаванне сайта? Зрабілі б можа нейкі мэтавы збор?
  • Увы
    24.10.2025
    Ну, Все бабки пошли на полугодичный отлых в Гишпании здоровому фитнес-коню, которому в "депрессивном" Вильнюсе скучно стало.
  • Nemo
    23.10.2025
    Дык, а ўсе гэтыя крыпты, ну там, няўжо круцейшыя айцішнікі з круцейшымі заробкамі не могуць утрымаць сайт? І што там за запыты прыходзяць, што іх вельмі шмат? То гэта не выкрадзеныя дадзеныя з патаемных сервераў, а база, створаная па запытах чытачоў? Неяк астатнім часам згодным хорам гучыць - дайця грошай, а рабіць няма каму.
  • sfddsf
    24.10.2025
    Nemo, Пытанне не ў айцішніках. Пытанне ў арганізатарах. Айцішнік за бясплатна тут не патрэбны, бо трэба атрымаць 100 тысяч на падтрымку, 98% якіх пойдуць якраз не ў кішэню айцішнікаў. А айцішнікам перападзе ў лепшым выпадку 2%
  • даведка
    24.10.2025
    Да, там даже по некоторым сотрудникам КГБ были данные только потому, что их фамилии фигурируют в открытых источниках с обысков по политическим уголовным делам. Как заявлено, карта содержит данные на 1500 сотрудников КГБ (хотя по новой утечке заявлено 4400 новых фамилий) и 300 судей (хотя их только по штату порядка 1000, а за всё время в несколько раз больше). И как уже обращал внимание ранее, много дублей (до четырёх-пяти) на одни и те же Ф.И.О. с идентичной информацией, которые отчётливо видны прямо в списках.
    И в комментариях перед предыдущей приостановкой деятельности указанного ресурса и обнародованием сведений о взломе базы электронных обращений в КГБ мне писали, что эта чёрная карта – это исключительно личная инициатива одного человека, который якобы содержит её за свои средства. Работу сайта тогда оперативно восстановили, а сейчас пишут, что ресурс «Киберпартизан» с баснословными затратами на своё содержание в течение всего одного года.
  • Белы Легіён
    24.10.2025
    даведка, ці ёсць яшчэ такі рэсурс, у якім так якасна і поўна збірае імнфармацыю пра рэжымных супрацоўнікаў.
  • даведка
    24.10.2025
    Были в телеге каналы, но часть заблокировал Дуров по требованию СК, остальные их же перестали обновляться после пропажи Мельниковой А.
  • .
    24.10.2025
    А даныя з іх на сайт не залівалі? Хаця б часткова, да нейкай даты. Ён жа з такіх даных і зроблены.
  • даведка
    24.10.2025
    На сайте в некоторых профайлах были ссылки на телегу киберпартизан.
  • Уразацель бюджэтаў
    24.10.2025
    "проста сервер" гэта ўзяць managed cloud VPS за $600 у год і тады, паколькі ён managed, сісадмін на 0.25-0.5 стаўкі не патрэбны. Там усё ўключана, з бэкапамі.

    "ліцэнзіі" на лінуксе без патрэбы, а калі ваш сайт патрабуе ліцэнзійны софт, яго трэба перапісваць на бясплатных кампанентах.

    што да астатняе сумы на выжыванне - ну файна прыстроіліся, я таксама хачу змагацца з рэжымам на $1.5месяц, зрэдку дадаючы новых агентаў рэжыму ў базу.

    Сціплей трэба быць, таварышы.
  • dfsdffd
    24.10.2025
    Кошт завышаны як мінімум раз у 200.
    - AWS Lightsail VPS 1Gb $7 - больш за досыць для таго аб'ёму трафіку які гэты сайт атрымлівае
    - Cloudflare бясплатная DDoS абарона больш чым дастаткова
    - Якія ліцэнзіі? Усё там напісана на OpenSource
    - "Cісадмін (на 0,25-0,5 стаўкі)". Зусім з глузду з'ехалі? Сісадмін там патрэбен на палову гадзіны раз у 3 месяцы абнавіць сістэму. На 0.25 стаўкі сісадмін павінен падтрымліваць тысячу такіх сайтаў.

    Прамы аналаг такога сайта - пошук па метрычных кнігах https://shappoff.github.io/prikhody. Там таксама энтузіясты аддаюць 20 тысяч за год на падтрымку?
  • .
    24.10.2025
    Я і казаў нядаўна "вось і не хапае фінансавання на ўсе працы (частку якога, ўжо атрыманага, зняла Мельнікава ў пачатку года)".
    У 2024-м годзе КП у інтэрв'ю казалі, што каманда з 70 чалавек. Зараз, адчуванне, што рэальна 1-2, і тое мае (маюць) працу ў нейкім іншым месцы, а праекты КП робіць факультатыўна.
    Прэтэнзій тут ніякіх: каб жыць у Еўропе, патрэбны грошы і рэгулярныя. Рэдкія данаты і грант на партызанскі тэлеграм іх не даюць. Валанцёры выгараюць без падтрымкі.

    Хто пытаўся пра збор і данат: у артыкуле на "Зеркало" ёсць даныя, "НН" іх не перапосціла сюды.

    На ўсялякі выпадак: bitcoin і іншыя рэквізіты не такія, якія былі раней у КП. Новыя даныя з'явіліся толькі ў новым артыкуле, адноўлены ў апісанні канала @blackmap_belarus і на donos.blackmap.org з 2024 г.
    Гэта важныя змены і, калі чэсна, даволі падазроныя і пра якія ніхто не пісаў. Заўсёды лепш, калі такія змены празрыстыя і тлумачацца камандай па ўласнай ініцыятыве. Ці ўпэўнена Юльяна, што кантактуе з тымі ж людзьмі, што і раней?

    Пра сайт: калі яго не развіваць, а проста працягваць выкладваць, што ёсць, гэта патрабуе 1% ад запрошанай сумы: дамен + хостынг.
    А калі няма і такога жадання, можна выкласці проста апошні архіў сайта: даныя і фоты ў свабодны доступ на любы абменнік. Каму трэба, паглядзяць і так.
    Праект калектыўны, а не толькі КП, людзі ўкладалі ў яго свае высілкі, прысылалі даныя, некаторыя празмерна заплацілі шматгадовым зняволеннем. З улікам калектыўнага ўкладу проста закрыць - няправільна. Калі грошай так і не знойдуць, хаця б выкласці апошні архіў.
  • .
    24.10.2025
    Мяркую, зараз ніякай паломкі няма, максімум трэба аднавіць кампаненты сайта і/або аплаціць хостынг. Хутчэй простае: карыстаюцца многія, не плаціць ніхто, ну тады і ўсё.

    Раней здзіўляўся, чаму пры наяўнасці ўсіх даных не могуць зрабіць пошук усіх пашпартоў прыкрыцця. Вось, імаверна, па той жа прычыне. Няма рэсурсаў і матывацыі.
    Увогуле ўвесь год цяжкае адчуванне па розных "маячках" (падобнае адчуванне і "маячкі" былі і з bysol).
  • ттт
    24.10.2025
    > «20 тысяч — гэта проста сервер (софт плюс ліцэнзіі розныя) плюс сісадмін (на 0,25−0,5 стаўкі).
    Змагацца з дапамогаю цэнтралізаванага сайту з адным адмінам - гэта вялізарнае глупства. Дэцэнтралізацыя павінна быць. Асноўнае што трэба рабіць - не згубіць базу, як мага больш распаўсюджваць яе. Каб была ў тысячах экзэмпляраў. Каб ФСБ-КДБ трэба было не адзін ваш сайцік прыкрыць і не аднаму адміну ў каву навічок насыпаць, а сьцерці ногі бегаючы па ўсяму сьвету за копіямі базы і люстэркамі сайту. Перыядычна зрэз базы трэба выкладваць напрыклад праз torrent і зрабіць магчымасьць падымаць любому хто захоча сайт у сябе (ну ці прынамсі проста праглядаць базу).
  • Жэксан
    24.10.2025
    твор гэбухі
  • бтр
    24.10.2025
    Сделать вход на сайт платным.
  • Нельга рабіць уваход платным
    24.10.2025
    бтр, а людзям, якія цаной гадоў адсідкі ў турме дасылалі дадзеныя - што?
    Тысячы людзей працавалі над тым, каб было чым напоўніць гэты сайт. Многія да сіх пор за гэта ў турме.
  • Питон
    24.10.2025
    Нельга рабіць уваход платным , ну как видите бабло решает.. кто-то сидит на баланде, а кто-то на простецкий сайт просит 100к зелени..
  • политзек
    24.10.2025
    это какой-то БРЕД!!! 20к$ за сервер !!!
    вы серьезно?
    какие в баню "лицензии" ? все на веб-серверах крутится на линуксе и софте который на 99% бесплатный.
    я сильно разочарован этим бредом...
    или она лжет, или её сильно обманывают собственные сисадмины.
  • м-да
    24.10.2025
    у фондов даже на мед помощь политвязням нет, а тут такие суммы

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць