Комментарии к статье

Ученый раскрыл тайну древнего жертвенного камня в Минском районе

  • Літвін
    28.10.2025
    Усё тутэйшыя, вы балты. Гэтае высветліў адзін бела- русскі навуковец па камяню, бо камяні яшчэ ёсць у Летуве ды Латвіі. Л- лёгіка.
  • дзівак
    28.10.2025
    Літвін, тыя, хто падпісваюцца "літвін" і г.д. і негатыўна ставяцца да балтаў, відаць, маюць нейкі псіхічны разлад.
  • 453543
    28.10.2025
    Ведаю, што навукоўцам падабаецца, калі з імі спрачаюцца. Любая спрэчка умацоўвае вучонага ў правільнасьці яго гіпотэзы.
    І так, спрачаюсь. Паглыбленне ў камені занадта малое ў дыяметры, каб быць ёмістасцю для прынашэнняў. Жменька збожжа? Нешта гэта замала для багоў (ці вучоныя памыляюцца, i то не балты былi, а габрэі). Хутчэй за ўсё плоскі камень - гэта аснова для драўлянага ідала, якi стаяу на плоскiм каменi i якому маліліся. А дзірка ў камені для шканта ў падставе ідала, каб ён трывала стаяў.
  • Жвір
    28.10.2025
    Небагатая фантазыя ў навукоўца, можна было б і разьвіць, і пашырыць таямніцу. А так, ведаем, што ёсьць такі камень, пра які людзі рознае кажуць, але сапраўднае прызначэньне яго нікому не вядома. Ён мог мець як сакральны сэнс, так і выкарыстоўвацца раньнімі неандартальцамі (альбо іх невядомымі навуцы сучасьнікамі !!) для , напрыклад, выдзелкі скур упаляванай жывёлы прымітыўнымі прыстасаваньнямі, што патрабавала трывалую й жорсткую паверхню, а ў рацэ побач яны вымакалі... Побач падтрымлівалася вогнішча, 1)каб адвабіць драпежнікаў, якія лезьлі на адпаведны водар, 2)каб сагравацца ды гатаваць ежу, 3)каб нагрэвам вырабляць нейкія, неабходныя ім, прылады або рэчывы, якімі карысталіся... Больш позьнія ды "прасунутыя" людзі маглі надаць яму ўжо й сакральны сэнс, пра які, ізноў жа, няма ніякай яснасьці, але можна прыдумляць "адкрыцьці"...
  • .
    28.10.2025
    Крытыкі і тыя, каму падабаюцца іх заўвагі, нібыта першы раз пачулі пра камяні-следавікі ў Беларусі.

    Скварчэўскі - сур'ёзны сучасны даследчык беларускай міфалогіі і, што важна (на мой погляд), з крытычным падыходам (якога не было, напрыклад, у некаторых папулярызатараў XIX і ХХ ст.).

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць