Комментарии к статье

Белорусский политолог сыграет бандита в польском криминальном сериале

  • Цім
    31.10.2025
    Поспехаў Сяргею (і іншым нашым людзям) у кінаіндустрыі :)
  • .
    31.10.2025
    > "Яго прыцягвала менавіта роля [рускага] бандыта — бунтара, які супрацьпастаўляе сябе грамадству, часам жорсткага, часам высакароднага, але заўсёды харызматычнага."

    Не нашыя каштоўнасці.
    Гэта скажоны вобраз рамантычнага героя, які супрацьстаўляе сябе іншым. Першапачаткова творца або геній-навуковец, пасля з дапамогай поп-культуры і геній-злачынца. Вобраз папулярны ў Расеі, бо там больш увагі да злачынстваў, а не да культуры і навукі. Бясконцыя дэтэктывы і серыялы пра крымінальнае жыццё і падзеі.
    Калі амаль не працуе мараль, то ў прывабныя рысы запісваюць хаця б харызматычнасць.
    Пад апісанне жорсткага бандыта-харызматыка, які топча грамадства і яго нормы, падыходзіць і Лукашэнка.

    (У Беларусі існуе блізкі, пры гэтым і трохі іншы вобраз: пыхлівага хатаскрайніка-прарока, які супрацьстаўляе сябе прафаннаму "народцу".
    Таксама прыкмета хворага грамадскага жыцця.)

    Беларускі пратэст не такі. Грамадства супрацьстаўляла сябе несправядлівай бандыцкай уладзе і ставіла годнасць і справядлівасць вышэй за усю гэтую накручаную "рамантыку".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць