А можна хіба якую кароткую даведку, а хто гэта за сэлебрыці такое? Людзі ж не абавязаны кожнага Шрайбмана ведаць.
Шрайбманы мінусуюць
02.11.2025
Жэня, цікаюць часікі,
Ну, вось я скарыстаў хвіліну ўласнага часу. Зайшоў на галоўны эканамічны сайт у свеце - NBER - няма аніякага эканаміста Львоўскага. Зайшоў на X-archiv - ёсць матэматык Сяргей Львоўскі і фізік Андрэй Львоўскі. Больш няма.
Дзе яго пачытаць? Што ў яго за спецыялізацыя? Ці ён такі ж "эканаміст" як і Чалы?
Ленін думае пра Беларусь
02.11.2025
Цікава, а як шаноўны сп. Львоўскі ацэньвае зьяву Productivity-Wage Gap, якая назіраецца ўва ўсіх краінах OECD (Штаты, Канада, ЭУ, Аўстралія) -- прадукцыйнасьць працы ўвесь час узрастае касьмічнымі тэмпамі, а рэальныя заробкі фактычна боўтаюцца на ўзроўні канца 1970х? А як шаноўны сп.Львоўскі ставіцца да таго, што цяперашняе маладое пакаленьне станецца першым пакаленьнем за доўгі час, якое ўжо жыве і будзе ўсё жыцьцё жыць горш за ўласных бацькоў?
Для леніна тое не пытанне
03.11.2025
Ленін думае пра Беларусь, Маркс грунтоўна гэта разабраў. Прадукцыйнасць працы расце за кошт роста суадношання пастаянны/пераменны капітал. Такім чынам і грошы ідуць на пастаянную частку капітала. Ў банкі прасцей кажучы.
Ленін думае пра Беларусь
03.11.2025
Для леніна тое не пытанне,
Пытаньне цалкам легітымнае, бо да сярэдзіны 1970х тэмпы росту прадукцыйнасьці і рэальнай аплаты працы ў краінах OECD практычна супадалі. Разрыў утварыўся адначасова з рэйганомікай, austerity, trickle down ды іншымі мерамі, якія знаменавалі нэалібэральны паварот у эканамічнай думцы і практыцы. Пры гэтым некаторыя ляўрэаты прэміі Банку Швэцыі (Амартыя Сэн, Пол Кругман, Джозэф Стыгліц) выказваліся тым духу, што austerity ніколі не было эканамічнай неабходнасьцю, але заўсёды палітычным выбарам "элітаў". Задаючы сваё нерытарычнае пытаньне, я цікаўлюся да якой ступені беларускія эканамістыя, блізкія да АПК і СьГЦ застаюцца вызнаўцамі нэалібэральных дагматаў. Мяркуючы па выказваньнях сп.Аляхновіча ў мяне скалася менавіта такое ўражаньне. Вельмі не хацелася б мяняць шыла на мыла.
Абу
02.11.2025
Пфф! БТ ужо трыццаць год кажа тое самае - праўда, толькі пра Беларусь.
Gorliwy Litwin
03.11.2025
Нават з улікам Другой сусветнай вайны, колькасці ахвяраў і разбурэнняў, эканоміка пасля яе імкліва расце. - о, дык трэба яшчэ адну паважную сусветную вайну зладзіць, пасля яе яшчэ больш рванем. Звычайна ў гісторыі так і бывае. Я таксама абстрактны аптыміст. Хаця некалькі дзясяткаў мільёнаў могуць заплаціць лютымі смерцямі за дабрабыт астатніх. Ну, гэта ім не пашанцавала. Як беглым з РБ, лупцаванне і катаванне якіх палепшыла дабрабыт тых хто застаўся пад Красаўцамі.
Экономист Львовский рассказал, почему с оптимизмом смотрит на будущее мира
Ну, вось я скарыстаў хвіліну ўласнага часу.
Зайшоў на галоўны эканамічны сайт у свеце - NBER - няма аніякага эканаміста Львоўскага. Зайшоў на X-archiv - ёсць матэматык Сяргей Львоўскі і фізік Андрэй Львоўскі. Больш няма.
Дзе яго пачытаць? Што ў яго за спецыялізацыя? Ці ён такі ж "эканаміст" як і Чалы?
Маркс грунтоўна гэта разабраў.
Прадукцыйнасць працы расце за кошт роста суадношання пастаянны/пераменны капітал. Такім чынам і грошы ідуць на пастаянную частку капітала. Ў банкі прасцей кажучы.