Чулі мы ўжо ад лукашысцкай дыктатуры шмат падобных казак. І пра сканчэнне размеркавання зямлі без аўкцыёнаў, і пра недатыкальнасць земляў сяльгаспрызначэння. Усё гэтыя "прынцыповыя" рашэнні адразу жа забываліся, калі забудова тычылася кампаній, прама звязаных з сям'ёй Лукашэнкі. У выніку Дана Холдынгз, у якой топ мэнэджэркай была жонка Віці Лукашэнкі, без аўкцыёну атрымала зямлю пад будаўніцтва каля метро Ўсход, а потым - яшчэ больш на ачышчаным і адселеным за кошт дзяржбюджэту месцы старога аэрапорту за сімвалічную пабудову школкі і дзіцячага садку. І ў дадатак беспрэцэдэнтныя падатковыя ільготы. Між тым ніводнай кватэры адпаведным катэгорыям грамадзян па сацыяльных коштах Дана не пабудавала і не прадала. А потым без усялякіх размоваў буйная колькасць землі сяльгаспрызначэння ў Навінках была без аукцыёну выдаткаваная незразумеламу забудоўшчыку з ААЭ (дзе ледзь ужо не жыве Віця Лукашэнка) і пачалося маштабнае будаўніцтва кварталу North Waterfront. Мегакарупцыя ў чыстым выглядзе ад галоўнага змагара супраць карупцыі.
В Минске больше не дадут земли под строительство частникам
Дадуць працу спецыялістам па зносу гандлёва-забаўляльных цэнтраў дзеля магчымасці проста жыць у летнюю спёку у гэтым горадзе? Проста дыхаць.
Ёсць картаграфічныя сэрвісы, якія даюць магчымасць паглядзець, што было калі не 50-60-т, то хаця б 20-ць гадоў таму на месцы шкла-бетонных будынкаў.
https://earthengine.google.com/timelapse/#v=53.900556,27.558611,12,latLng&t=3.04