Комментарии к статье

Девять человек погибли в результате российского удара по Тернополю

  • Андрусь
    19.11.2025
    Завалы яшчэ і блізка не разабраныя. Дзевяць загінулых - гэта на час паведамлення Зяленскаму, які ў Турэччыне з Эрдаганам сустракаецца. Колькі насамрэч людзей забілі расійцы ў горадзе за 800 кіламетраў ад лініі фронту - пакуль невядома.
    Цалкам відавочна, што расія - краіна-тэрарыст. Ейныя авіятары скіравалі ракеты проста ў цэнтр жылога мікрараёну, разбурыўшы палову жылога дзевяціпавярховіка наўпроставым патрапленнем у яго, іншыя ракеты трапілі ў двары дамоў побач і выклікалі пажары і шматлікія разбурэнні. Якімі геапалітычнымі цікавасцямі расіі можна патлумачыць такі выбар цэляў? І ў расіі ніхто нічога не робіць, каб спыніць гэтую вайну. Нават, калі пералічыць колькасць людзей, зняволеных у Беларусі за антываенныя справы і тых, хто пацярпеў за гэта ж у расіі, на колькасць насельніцтва нашых краінаў, то ў расіі народ цалкам талеруе дзеянні сваёй улады і сваіх вайскоўцаў ва Украіне. Гэта найяскравейшае сведчанне таго, што ўся расія - краіна-тэрарыст.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць