Комментарии к статье

Белорусу, который нарисовал зигующего Маска в центре Варшавы, дали два года условно

  • Андрусь
    28.11.2025
    Хацелася б яшчэ пачытаць матывацыйную частку прысуду польскага суда.
    Мяркую, хлопцу варта прайсці апеляцыйныя інстанцыі ў Польшчы і звярнуцца ў ЕСПЧ. Бо тут відавочнае парушэнне Польшчаю права на свабоду выказвання поглядаў, гарантаванага артыкулам 19 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека. Тым больш, неправавой з'яўляецца забарона на далейшае маляванне муралаў.
    Хаця, Польшча ніколі не вызначалася значнай павагай да правоў чалавека (узяць, хаця б ейную пазіцыю ў пытаннях дазволу цывільных партнёрстваў або аднаполавых шлюбаў ці стаўленне да абротаў), але тут ну наўпросту ежа для лукашыстаў, бо тое самае, што і ў Беларусі.
  • Szczebrzeczyn
    28.11.2025
    Андрусь,

    "Польшча ніколі не вызначалася значнай павагай да правоў чалавека"
    "ежа для лукашыстаў"

    Таварыш маёр, было вельмі блізка, але... :)
  • .
    28.11.2025
    Так. Зусім неразуменне палітычнага сатырычнага выказвання.
  • Пан Шариат
    28.11.2025
    Андрусь, с каких пор вандализм стал частью прав человека? Испортил чужую собственность без разрешения, изволь отвечать по закону! Такие персонажи только позорят беларусов в глазах поляков.
  • Чамадан вакзал
    28.11.2025
    Андрусь, дык калі для вас правы чалавека круцяцца вокал тэмы геяў/лезбіянак і абротаў дык можа вяртайцеся ў Беларусь, там ж прынамі можаце рабіць аборты колькі хочаце. Ааа, і яшчэ ж там змагаюцца з нацыяналістамі, якіх вашы так не любяць, а на кожным кроку нейкі антифашистский матыў. Камісія па вяртанні заўсёды чакае.

    Невероятно чытаць гэтыя каменты, якія амаль на роўным месцы ставяць Польшчу і Беларусь. Або тролі, або карысныя ідыёты.
  • 1
    28.11.2025
    Андрусь, Вы блытаеце права на свабоду меркавання з правам на псаванне чужой маёмасці. Прынамсі тут нідзе не сказана, што на руках быў пісьмовы дазвол на нанясенне графічнай выявы на сцяну. Ёсць цэлы шэраг меркаванняў, з якімі я цалкам згодзен, але ні адно з іх я б, напрыклад, не хацеў знайсці надрабаным цвіком на сваёй машыне.
  • Ван Гог
    28.11.2025
    Андрусь, "на Максима подали в суд владельцы здания на улице Эмилии Плятер 47, обвинив его в вандализме и нанесении вреда имуществу размером 1944 злотых"
    Так нармальна?
  • Очередной
    28.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • janka
    28.11.2025
    неталенавіты Максім злаваў палякаў y Варшаве каб палепшыць адносіны да бeларусаў.
  • Хведар
    28.11.2025
    Неяк зашмат далi, але з вандалiзмам трэба змагацца. Дарэчы кажучы мастак - расейскамоўны, замест таго каб змагацца з Маскам зрабіў бы лепш нешта беларускае.
  • §
    28.11.2025
    Хлопец з БССР думаў, што зробіць нейкую нібыта антыфашысцкую мазню ды прыцягне да сябе ўвагу, можа нават нейкі гранцік трапіцца. Але ў вынікі даведаўся, што Польшча - не партизантская республика і ёсць нешта такое, як законы. Яшчэ крыху і можа даведаецца нават чаму ў Польшчы камунізм таксама забаронены як нацызм.
  • Прыгоды тожебелоруса ў Варшаве
    28.11.2025
    Хлопчык ужо напісаў мяў-мяў пакадуйце мяне запіс ў Інстаграме?

    Вядома, на роднай расейскай і трансдейтам на польскую з англійскай, але не беларускую.
  • казкі для інтэлектуальна бедных
    28.11.2025
    Я не прымаю гвалт, баюся вайны і з’яўляюся даволі ўражлівым чалавекам

    Ой, ой, якая далікатная душа, душэнечанечка. Такая далікатная, што нават не баіцца парушаць законы 🤡
  • ну какая разніца
    28.11.2025
    Дык падтрымку фашыстам як тут напісана ці нацыстам? Ужо самі заблыталіся.
  • Выйсце!
    28.11.2025
    Усе абаронцы рускага Максіма могуць яго запрасіць да сябе, папрасіць, каб нешта падобнае нарабіў на іх дамах ды яшчэ могуць заплаціць.
  • Штырліц з Віцебска
    28.11.2025
    Чаму расейскамоўны беларус у цэнтры польскай сталіцы зрабіў такую графіку і яшчэ напісаў дыскрэдытацыйны лозунг ад імя палякаў. Усё на фоне сапраўнай і гібрыднай вайны. Давайце падумаем.
  • Хмарачос
    28.11.2025
    Таксама беларус папрасіў звярнуць увагу на кантэкст падзей.

    Пры гэтым забыў, у якім горадзе і якой краіне знаходзіцца. Проста нешта з чымсці.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць