На жаль выйграе не той у каго зброя сучасней, а ў каго і "мяса" болей і палітычнай волі. У Эўропы увогуле няма другога.
Літвін
12.12.2025
Трэ было ў 1920 ісці ў наступ да Смаленску. Саступкі маскалям заўжды будуць аплочвацца крывёю.
М
12.12.2025
Літвін, ну так, Пілсудзкі ў 20 мог бы дайсьці да Масквы, але баяўся белых.
Miko
12.12.2025
Што за казкі ў галаве гэтага генерала? Расія ўжо вядзе сучасную вайну, у яе войска каля 2 млн людзей. То бок параўнальна з усімі краінамі НАТА ў Еўропе. Расія вырабляе больш ракет, снарадаў і дронаў, чым усе краіны НАТА ў Еўропе. Расія можа мабілізаваць яшчэ сотні і сотні тысяч людзей, якія ўжо служылі тэрміновую службу. Расія гатавалася да вайны дзесяткі гадоў, мае гатовае да вайны насельніцтва з прамытымі мазгамі, ядзерную зброю і стратэгічную авіацыю. А вось чым плануе Польшча вынішчыць Калінінградзкую вобласць - вялікае пытанне. Жадаючых ваяваць мала, тых, хто мае вопыт ці служыў у войску - амаль няма. Зараз не патрэбныя танкі, ад іх сэнсу мала, Еўропа рыхтуецца да вайны, якая была і якой ужо не будзе. Як толькі ЗША адыйдуць ад абароны Еўропы апынецца, што Еўропа безабаронна, асабліва краіны па адной. Не дай Бог ва Францыі ці Германіі прыйдуць да ўлады ўльтраправыя, тады Польшчу з'ядуць за пару месяцаў. Ужо няма чаго казаць пра краіны Балтыі. Там усіх войскаў разам з натаўскім на тры краіны да 100 000 чалавек. І артылерыі 100 адзінак. Бяда будзе з такім бахвальствам. Трэба сур'ёзна рыхтавацца да вайны праз год -паўтара, а не цешыць сябе тым, што Расіі трэба 5 гадоў на аднаўленне. Яна ўжо гатовая і ўжо вядзе вайну. Ратуе Польшчу толькі Украіна.
Імя
12.12.2025
Miko, дык НАТА рыхтуецца, гэта табе натаўцы не дакладалі ))))
Картонны генерал
12.12.2025
[Рэд. выдалена]
1
12.12.2025
Словы...а як на самой справе будзе, то гэта пытанне
Імя
12.12.2025
І гэтыя 300 км - якраз на тэрыторыі Беларусі. Хто б мог падумаць пра тое ў 94-м і ў наступныя 30 гадоў, пакуль губернскія самазабыўна занураліся ў цёплую ванну (з гаўном) русского міра?
землямер
12.12.2025
Заўвага: у выпадку вайны "расейская мяжа", на вялікі жаль, будзе пачынацца пад Гародняй і Берасцем. Таму 300 кіламетраў трэба адлічваць адтуль. І скончацца яны на лодцы сход ад Менску. Дзякуй, Аляксандр Рыгоравіч, за выбар хаўрусніка.
Папраўка
12.12.2025
землямер, вы вельмі аптымістычны на карысць еўрабалбатуноў. У выпадку патэнцыяльнай вайны гэтая мяжа будзе пачынацца прынамсі ў Вільні і Беластоку. Ніхто чакаць не будзе, калі чарговы генерал будзе штосці там выпальваць. План эвакуацыі Вільні ўжо мудра цалкам гатовы. Беластоку, напэўна, прыйдзецца асімілявацца з расейска-фашыстоўскімі захопнікамі.
Флибустьер
12.12.2025
Расскажи это Рютте. У него похоже особое мнение на этот счёт.
22 cm
12.12.2025
[Рэд. выдалена]
Янка
12.12.2025
Адзіны генерал, які цяпер кампетэнтны каментаваць сучасную вайну і яе перспектывы - гэта генерал Залужны. Усе астатнія - гэта генералы былой вайны альбо глаўкамы спецаперацый супраць праціўнікаў без сучаснай зброі і досведу.
хамса
12.12.2025
а мой каментар не змясцілі ://
Мх
12.12.2025
Ніколі палякі не ўмелі нармальна ваяваць. Затое з ганарлівасцю ў іх заўсёды быў поўны парадак. Генерал не думае пра тое, што па Польшчы могуць тупа "заключыць здзелку". ЗША па сутнасці дэманструе намеры пакінуць альянс НАТО. Французы, немцы, брытанццы пакуль маўчаць. чакаюць зручнага моманту для перамоваў з Трампам. І толькі польскія генералы і палітыкі робяць гучныя заявы, "ва ўвесь рост". Яны нават 19 расейскіх дронаў не змаглі адбіць, не задзейнічаўшы палову натаўскай авіяцыі, у выніку збілі толькі 2. Што ж будзе калі дронаў будзе па 400+ за адну ноч? Яны нядаўна пра (спалі) тэракт на сваёй чыгунцы. Палякі не думаюць, што замірыўшыся з Украінай, Расея ўсе свае шахеды накіруе на іхнія гарады. электрастанцыі, інфраструктуру? І яшчэ не факт што НАТО стане іх абараняць. І так, "300 км" - якраз тэрыторыя Беларусі.
Польский генерал: Если только Россия нападет на НАТО, на 300 километров вглубь ее будет выжженная земля
У него похоже особое мнение на этот счёт.