Комментарии к статье

26‑летний Андрей поехал в Россию на морской флот. Но попал на войну и погиб — мать говорит, соблазнился большими деньгами

  • Спадар
    28.12.2025
    " Як убачыла лічбы, мне самой захацелася паехаць» -- яблык ад яблыні...
  • Ёсік
    28.12.2025
    Не, жанчына, ён ехаў забіваць за грошы, за вялікія грошы, якія, як ты кажаш, вельмі любіў. Як сьлед, ён не пагіб, а яго забілі абаронцы сваёй краіны, сваіх сем'яў. І не будзе ні табе, ні твайму сыну пашаны, і будзеш ты да свайго скону маці крыважэрнага найміта. Выплат хочаш? У яго магілу ўсунуць сьцяг ПДВ (шмат бачу на беларускіх могілках у невялікіх мястэчках), ды мо адбіты настаўнік ПВП будзе дзеткам глузды за.іраць, які "герой" сядзеў за гэтай партай у школе ды каледжы.
  • Filipp
    28.12.2025
    Ёсік, " і будзеш ты да свайго скону маці крыважэрнага найміта"©
    Проста найміта, бо пра яго крыважэрнаць не было і слова.
  • Чынгізхан
    28.12.2025
    Калі бракуе мазгоў, каб зарабляць іншай працай, то чаго чакаць?
  • Ажыны
    28.12.2025
    Гульні з сатаной заўсёды заканчваюцца адным. У бок ардынскай імперыі зла нават глядзець небяспечна, не тое што наймацца туды ў забойцы.
  • Мх
    28.12.2025
    «Як убачыла лічбы, мне самой захацелася паехаць. Не дзіўна, што моладзь не можа ўтрымацца. Найбольшая спакуса — вялікія грошы, якія мой сын вельмі любіў. А вялікія грошы прыносяць вялікую бяду», — піша яна. Гэта ўжо людзі такія. За вялікія грошы маглі б і пастраляць людзей. "Вялікія грошы" - і мозг адключаецца. Зараз яшчэ "высветліцца" што нідзе ён не ваяваў, а служыў на Каспіі, і таму "вялікія грошы" ягоным сваякам "неналежныя".
    Маці загінулага наракае на адсутнасць дзяржаўных абмежаванняў, якія маглі б выратаваць яе сына. На ейную думку, памылка ўладаў у тым, што «ад пачатку не наклалі забарону на выезд у Расію», дзякуючы чаму моладзь магла б застацца жывой. Дык а для чаго адкрылі мяжу з Расеяй? Дзяцей вучаць "патрыятызму" пад сцягам Вагнера? Беларусы дял расейцаў - расходны матар'ял.
  • Міхась
    28.12.2025
    усё пачынаецца у дзяцінстве з казак Пушкіна. Дзіця прывыкае жыць у расейскім культурным асяроддзі. Дзіцячая мара - стаць марпехам. Адкуль? У якой культуры рамантызацыя вайны? Хлопец вырас, але застаўся такім жа інфантыльным, з дзіцячай марай і жаданнем лёгкіх грошай. Мог паехаць працаваць у Еўропу на фуры, але не.
  • Мх
    28.12.2025
    Міхась, Ну а зноў жа, з якой краіны да нас лезуць фільмы, нават серыялы пра розных Смерчаў (выдуманы адтрад марскога спецназу, які заўсёды ўсіх перамагае і круцейшы за ўсіх). Мэта фільму "гераізаваць" спецназ (шырэй - службу ў расейскім войску) ў вачах дзяцей і падлеткаў. Вось, у дадзеным выпадку прапаганда спрацавала - задзяўблі ў галаву хлопцу "можаш здзейсцніць тое, што бачыў ў кіно, станеш такі ж храбры і круты). У рэальнасці ж проста зрабілі гарматным мясам і закапалі. Такім чынам: расейская прапаганда забівае!
  • Жыгуль
    28.12.2025
    Ватнік паехаў забіваць, а яго забілі, вось дык нечаканасць.
  • Мір
    28.12.2025
    Такія людзі за вялікія грошы і сваіх беларусаў пойдуць забіваць.
  • І я таксама
    28.12.2025
    Мір, ты ім не свой.
  • Морфеус
    28.12.2025
    Смотри-ка ты - ещё и оправдывает своего наемника! Хотя даже в рб за это годы тюрьмы.
    Он просто деньги любил!
    Мать года блин((( сама святая невинность.
  • М
    28.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • В
    28.12.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • 45
    28.12.2025
    В, и я тоже это сделаю
  • Імя
    28.12.2025
    Калі ва Ўкраіне дзяцей даводзіцца красці, каб вырасціць з іх манкуртаў, у Беларусі само насельніцтва даўно іх вырабляе. Старанна рыхтуюцца усе раз'ёмы падключэння да русского міра: расейшчына, пушкін, веліч, пакорлівасць, пабеда, вайна, кампеньсацыя.
  • Снежань
    28.12.2025
    Імя, ты ахр...еш, калі даведаешся, колькі на баку Расіі ваюе ўкраінцаў. Толькі сярод палонных іх 16 %.
  • Імя
    28.12.2025
    Снежань, гэта з улікам "грамадзян лднр" і нашчадкаў маскоўскіх перасяленцаў? Вы не паверыце, колькі ў падобнай сітуацыі набралося б тутэйшых.
  • Снежань
    28.12.2025
    Імя, не паверу. За Расію ваююць і казахі, напрыклад - і што?
    Тое, што на баку Расіі ваююць даволі шмат беларусаў тлумачыцца тым, што Беларусь жыве ў расійскай інфармацыйнай прасторы. Вось гэта - сапраўды бяда.
    А тое, што на баку расіян ваююць маргіналы, як правіла, ці смаркачы накшталт гэтага, не дае права ставіць штамп на ўвесь народ. На баку Ўкраіны, дарэчы, таксама шмат беларусаў.
    А лнр-днр - таксама ўкраінцы. І нашчадкі маскоўскіх перасяленцаў - таксама. Украінская нацыя складаецца з розных этнасаў - сярод якіх як украінцы, так і рускія. І бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў зрабілі з этнічных рускіх такіх жа шчырых украінцаў, як і яны самі.
  • Імя
    28.12.2025
    Снежань, прычым тут казахі да таго, што ў Беларусі насельніцтва масава гадуе з этнічных беларусаў манкуртаў? Так, ня ўсе гатовыя спецыяльна ехаць кудысьці паміраць, але ж на месцы абараняць утульны "свой" русскій мір будуць і пасля Лукашэнкі з дапамогай наступнага начальства. У гэтым сапраўдная праблема, а не ў "лукашыстах", якіх насамрэч няма.
  • Васька
    28.12.2025
    Прекрасно он знал куда ехал. Но совести и моральных устоев нет, вот и готов был людей убивать. Ни капельки не жалко.
  • Жить в кайф
    28.12.2025
    Ня спраудзiлася дзiцячая мара!
  • Лясная казка
    28.12.2025
    Прычына смерці хлопца вельмі простая - беларускія жанчыны з правінцыі нічога ня робяць, каб разбурыць людажорскую машыну Пуціна. Яны проста працуюць на рэжым і назіраюць.
    Калі Валянціна не адпомсціць запуцінцам за смерць сына, яна як маці будзе абсалютны нуль.
  • Абое такое
    29.12.2025
    Лясная казка, няма сэнсу дзяліць тутэйшых на правінцыю ці сталіцу. Усе разам - расейская губернія.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць