Што ж гэта за такая санітарная высечка, што там застаецца паміж дрэвамі па 10 і болей метраў адоегласці? Мяркуючы з фота, вальшчык працаваў самастойна паводле так званай "скандынаўскай" тэхналогіі, валячы дрэвы скіравана вершалінамі ў адзін волак. Але яго прыбіла не камлём, што бывае, калі дрэва пайшло "не туды", перасіліўшы кліны і лапаткі, а вершалінай - кронай з галінамі, што найбольш небяспечна. Гэта кажа пра тое, што, імаверна, падпіленае дрэва завісла на стаячым і ён спрабаваў альбо падпілаваць тое, на якім падпіленае вісела, альбо раскражоўваў раней паваленыя дрэвы ў волаку проста пад завіслым дрэвам, калі "вісяк" ўпаў. Гэта грубае парушэнне правілаў бяспекі вальшчыкам. Але амаль упэўнены, што засудзяць майстра лесу ці ляснічага, знайшоўшы, што гэты вальшчык у нейкім журнале інструктажоў не распісаўся. Спачуванні родным і блізкім загінулага і трымацца ягонаму непасрэднаму кіраўніцтву.
Мяркуючы з фота, вальшчык працаваў самастойна паводле так званай "скандынаўскай" тэхналогіі, валячы дрэвы скіравана вершалінамі ў адзін волак. Але яго прыбіла не камлём, што бывае, калі дрэва пайшло "не туды", перасіліўшы кліны і лапаткі, а вершалінай - кронай з галінамі, што найбольш небяспечна. Гэта кажа пра тое, што, імаверна, падпіленае дрэва завісла на стаячым і ён спрабаваў альбо падпілаваць тое, на якім падпіленае вісела, альбо раскражоўваў раней паваленыя дрэвы ў волаку проста пад завіслым дрэвам, калі "вісяк" ўпаў. Гэта грубае парушэнне правілаў бяспекі вальшчыкам. Але амаль упэўнены, што засудзяць майстра лесу ці ляснічага, знайшоўшы, што гэты вальшчык у нейкім журнале інструктажоў не распісаўся.
Спачуванні родным і блізкім загінулага і трымацца ягонаму непасрэднаму кіраўніцтву.