Комментарии к статье

Белорусы почтили память Кастуся Калиновского и повстанцев 1863 года на его родине

  • Спадар
    02.02.2026
    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
  • Уладзімір Караткевіч
    02.02.2026
    Спадар,
    Неадменна гэта яны раней часу ад тэорыі да практыкі перайшлі, — сказаў Хрыстос. — Ах, беларускі народ, беларускі народ! Слабаваты ў тэорыі, дурны. І не вучыцца.

    "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"
  • Кастусь Каліноўскі
    02.02.2026
    "Каб кажен з нас не быў як быдла, што нічого не знае, а ведаў усё тое, што чэлавек вольны ведаць павінен, - я пішу гэто пісьмовы. Дзецюкі, адно з увагаю мене паслухайце. Зямля наша з вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы."
  • Проста жыхар
    02.02.2026
    Кастусь Каліноўскі , спасылку на першакрыніцу, калі ласка. І калі гэта той самы неапублікаваны нумар Мужыцкай праўды, то памятайце, што, згодна з меркаваннямі сучасных даследчыкаў, менавіта сам Каліноўскі адмовіўся ад яго публікацыі, чым зрабіў выбар на карысць назвы Беларусь (якая ўжывалася ў іншых нумарах).
  • Якуб
    02.02.2026
    Проста жыхар, спасылку на першакрыніцы, у якой Каліноўскі адмаўляецца ад спрадвечнай назвы сваёй краіны Літва, на карысць маскоўскай Белоруссіі.
  • №6
    02.02.2026
    Якуб , я тут не раз спрабаваў апублікаваць каментар з цытатай з MP, але тут зацята не хочуць прапусціць.
  • Проста жыхар
    03.02.2026
    Якуб , ну, прынамсі паролем паўстанцаў было не "люблю Літву". А наконт "маскоўскай Белоруссіі", раней за гэты варыянт узніклі іншыя, лацінамоўныя і польскамоўны "Ruś Biała". Таксама ў часы ВКЛ усход сучаснай тэрыторыі Беларусі (Магілёў, частка ўсходняга Палесся) тэрытарыяльна лічыліся менавіта Руссю, а не Літвой. Літоўскі князь Ян Казімір меў у сваім поўным тытуле "... і Белай Русі". У 19-20 стагоддзях ўкараненню назвы Беларусь паспрыялі ў першую чаргу дзеячы, што нарадзіліся на тэрыторыі гістарычнай Літвы (на захад і поўнач ад Менску).
    Агулам лічу, што вашыя спробы зачапіцца за пэўны момант у мінулым, і выкінуць (або закэнселіць?) некалькі стагоддзяў беларускай гісторыі, што адбыліся пасля, і прывялі да таго, што Беларусь цяпер завецца менавіта так, з'яўляюцца не проста бязглуздымі, а нават шкоднымі.
  • Жалезны Bоўк
    02.02.2026
    Кастусь Каліноўскі быў бы вельмі здзіўлены, калі б даведаўся, што ён беларус.
  • Якуб
    02.02.2026
    Жалезны Bоўк, усё так васпане. Ён узначальваў Літоўскі камітэт, быў літвінам і узначальваў партыю чырвоных літвінаў, якія змагаліся за адраджэнне ды незалежнасць Літвы
  • litvin- беларус
    02.02.2026
    Жалезны Bоўк, ён litvin- беларус.
  • WKK
    02.02.2026
    Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах на Падляшшы.

    Тады нарадзіўся Wincenty Konstanty Kalinowski. Пазней, у лістах перад смерцю, выкарыстоўваў псеўданім Jaśko haspadar s pad Wilni. А Кастусём ён стаў пазней, асабліва калі бальшавікі так раскруцілі.
  • Гаспадар з-пад Вільні
    02.02.2026
    WKK, а Вільня стала Вільнюсам толькі ў 1939 годзе.
  • А гісторыя Беларускай дзяржавы пачалася
    02.02.2026
    Гаспадар з-пад Вільні , 8 снежня 1991 года.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць