Комментарии к статье

«Извините, это не мой родной язык». Бывший дипломат Слюнькин рассказал, как осадил российского посла

  • Шыла ў мяшку не схаваеш
    12.02.2026
    А "дыпламат" Слюнькін ня хоча ўзгадаць, як выганяў журналістаў з беларускай амабасды ў Вільні, га?
  • 1
    12.02.2026
    "Вы не разумееце, гэта іншае" (с)
  • Заходні Беларус
    12.02.2026
    Было б лепш, каб самалёт той залез у глебу як мага глыбей.
  • Nw
    12.02.2026
    Осадил или присел и расшаркался?
  • Як было насамрэч
    12.02.2026
    "Прасцыце, эта не мой радной язык, паэтаму магу не таму вылізаць".
  • Z імперскай мовай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты,
    12.02.2026
    цікава а нашы расейскамоўныя марылі пра балі , і францускія булкі, вы не ведалі што Z маскоўскай імперскай мовай & "культурай" прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты, ахранака-НКВД, і г.д.? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць, ці будзім далей за Шклоўскім Маісеям хадзіць па пустэчы ? той 40 гадаў вадзіў Габрэяў, сёння мы жывём даўжэй, Сашка & яго рэжым будзе нас 80 год вадзіць, пакуль актыўная Беларусізацыя (дэкаланізацыя) не пашырыцца на 90% Беларусаў
  • М
    12.02.2026
    Z імперскай мовай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты,, сашка = гулаг = курапаты = нквд = ахранка
  • Дэканізацыя маскоўскай імперыі
    12.02.2026
    Z імперскай мовай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты,, дадам, Дэканізацыя маскоўскай🇷🇺 імперыі (улуса)— адзіны шлях спыніць маскоўскія заваёўніцкія газі- войны. І я маю на ўвазе не пуцінскі імперыялізм, а маскоўскі імперыялізм АГУЛАМ — ад навальнага, пушкіна і салжаніцына да дугіна і бродскага.
  • Пра мовы
    13.02.2026
    Z імперскай мовай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты,,
    Цікава, што вы ўзгадваеце толькі маскоўскі імперыялізм. Але калі быць паслядоўным у пытаннях дэкаланізацыі, то варта прызнаць: для Беларусі і польская культура стагоддзямі была такой жа імперскай сілай.
    Вы кажаце пра Пушкіна і Бродскага, але давайце ўспомнім Сянкевіча, які ствараў міф аб „цывілізатарскай місіі“ на ўсходзе, ці нават Міцкевіча, які, хоць і нарадзіўся тут, стаў стоўпам польскай ідэнтычнасці, ігнаруючы самастойнасць беларусаў. Польская літаратура дзесяцігоддзямі малявала нашы землі як „Kresy“, а беларусаў — як неадукаваны люд, які трэба „выратаваць“ праз паланізацыю.
    Сапраўдная дэкаланізацыя — гэта не замена аднаго пана на іншага. Гэта разуменне, што і Масква з яе ГУЛАГам, і Варшава з яе Картуз-Бярозай і палітыкай асіміляцыі 20-х гадоў, аднолькава не бачылі ў нас суб’екта.
  • Янка
    13.02.2026
    Пра мовы, калі варушыць мінулае самое па сабе - у чым заўгодна можна знайсці шмат чаго непрыемнага і непрымальнага, забываючыся пра любыя станоўчыя рэчы. Таму надзвычайна важна разглядаць мінулае ў сувязі з сучаснасцю.

    У польскім грамадстве перамог дух Гедройца, які разумеў і праз часопіс "Kultura" шмат дзяцігоддзяў прасоўваў думку, што незалежныя Літва, Украіна і Беларусь - гэта ключавая умова польскай незалежнасці. Імперцы ў сучаснай Польшчы ў датычэнні Беларусі і беларусаў - гэта безумоўна маргінез. А поспехі Польшчы ў развіцці робяць яе прывабным узорам для дэмакратычнай Беларусі.

    А зараз пагледзім на ўсход. Расейцаў, якія разумеюць, што Беларусь мае права быць самастойнай краінай - ледзь заўважная меншасць. Бясспрэчна дамінуе імперскі дух, які цалкам адмаўляе беларускую ідэнтычнасць і незалежнасць увогуле. Пры тым, што разглядаць Расейскую Імперыю з большага магчыма як узор менавіта таго, як ня трэба рабіць будаваць краіну і жыццё ў ёй.
  • Лінь Бяо
    12.02.2026
    ён зьмяніу́ вопратку , пераапрануу́ся , халат зьмяніу́ на гарнітур .
  • косноязычие
    13.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • от волнения
    13.02.2026
    потерял дар речи и язык стал заплетаться в присутствии важного чиновника из Москвы
  • Zviazda
    13.02.2026
    Мядаль Рады БНР яму за гяройства!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць