Комментарии к статье

Украинские хакеры выявили, как операторы российских дронов используют Беларусь

  • 5G smartphone Nokia 3310
    21.02.2026
    Дык вось ты які, роўмінг "саюзнай дзяржавы"... Пасля Плошчы-2010 было МТС "мы тебя сдали", а цяпер стала "мы терроризируем соседей". Заканамерна чакаем санкцыі супраць аператараў мабільнай сувязі за дапамогу ў агрэсіі. Заганяе лука краіну ў каменны век.
  • .
    21.02.2026
    "Размяшчэнне ў другой палове 2025 года на беларускай тэрыторыі сістэмы рэтранслятараў для кіравання дронамі".
    "[Станам на верасень 2025 года] Расія выкарыстоўвала беларускую цывільную інфраструктуру, у тым ліку вежы мабільнай сувязі, для пракладкі маршрутаў дронаў."

    Гэта пра адное і тое ж размова або пра рознае?
    Бо выкарыстанне ўжо існуючай цывільнай сістэмы гэта адно, а разгортванне новай спецыялізаванай - другое.
    У арыгінальным артыкуле двухсэнсоўна.
  • ..
    21.02.2026
    ., а ё розніца? Тут сэнс у тым, што лукашысцкі рэжым аддаў крамлю не толькі тэрыторыю для нападу, але і інфраструктуру.
  • одно и то же
    21.02.2026
    ., Для украинцев, как и для нормальных беларусов, это - одно и то же.
    Что так гумно, что так нас...но.
  • .
    21.02.2026
    Розніца ёсць, і тэхнічная, і па долі ўдзелу/адказнасці.

    Або інфраструктура цывільная: звычайныя базавыя станцыі. Тады дрон залятае па расейскай сім у роўмінгу або беларускай і ляціць уздоўж мяжы. Выкарыстанне інфраструктуры ў даным выпадку аналагічна, як украінскія дроны выкарыстоўвалі мабільныя вышкі РФ пры залёце ў РФ. І меры супрацьдзеяння аналагічныя: толькі абрубаць мабільную сувязь. Лукашэнкаўская ўлада можа сказаць: мы не дапамагалі, яны самі ляцяць.
    Або інфраструктура пастаўлена спецыяльна і незвычайная, рэтранслятары ў бок Украіны. Тады і калідор для пралёту больш шырокі, і саўдзел відавочна наўмысны.

    І пытанне да кампетэнтнасці журналістаў InformNapalm, калі не заўважаюць важнае.
  • Одно и тоже нытьё
    22.02.2026
    одно и то же, кончайте с этими польско-украинскими соплями. Нет никаких доказательств, что Россия развернула какие-то ретронсляторы на нашей территории. Невозможно чтобы никто ничего не видел и информация не утекла в сеть.
  • прэфрантальная кара
    22.02.2026
    одно и то же, па тваёй логіцы, усе жыхары Крыма, Данбаса і іншых акупаваных тэрыторый - саўдзельнікі, бо Расея карыстаецца іх інфраструктурай. Хейт хейтам, але адключаць крытычнае мысленне не трэба.
  • Подзянонавік
    22.02.2026
    одно и то же,

    Для украинцев перед началом войны рейтинг у лукашенко был выше чем рейтинг у зеленского, не забывайте.
  • .
    22.02.2026
    Вось і прапаганда падцягнулася. Я не вам у дапамогу пісаў заўвагу. Выканаўцы з ватай у галаве папракаюць крытычным мысленнем - цырк.

    Наколькі заўважны той рэтранслятар для мясцовых? Яшчэ нешта вісіць на вышцы з мабільным абсталяваннем. Хто туды прыглядаецца? І яно можа ўвогуле стаяць у в/ч.
    Наколькі часта мясцовыя заўважаюць і пішуць пра нешта новае ў памежным рэгіёне? Амаль ніколі. Вакол Мазырскага НПЗ з'явіліся насыпы з РЛС, разглядзелі толькі са спадарожніка.
  • Цьху
    21.02.2026
    “Часам дроны заляталі нават на тэрыторыю краін НАТА, і гэта, паводле аналітыкаў, было не выпадковасцю, а часткай тэставання новай тактыкі.”

    А якая рэакцыя была ад НАТА? Зноў толькі заклапочанасць, пустое балбатанне, ды й усё. Нават новы пакет санкцый не змаглі прыняць да гадаўшчыны расейскага уварвання. Хутка пойдзе 5 год вайны, а ЕС дагэтуль не жадае перадаць Украіне тэхналогіі, якія можна выкарыстоўваць у дронах і ракетах калі глушыцца GPS. Я ўжо маўчу пра іншае крывадушша ЕС.
  • Цьху
    21.02.2026
    “ Шасцімесячная кіберкампанія, якая раскрыла выкарыстанне беларускай інфраструктуры для расійскіх атак і тэставанне маршрутаў у бок краін НАТА”.

    Атрымліваецца, расейцы ўжо тэстуюць маршруты ў бок краін НАТА, а лукашысцкі рэжым у гэтым непасрэдна ўдзельнічае ды ўсяляк дапамагае. Як і раней, крэмль зноў плануе ўварванне праз Беларусь, вось толькі наступны раз ужо прыляціць у адказ.
  • Л.Н.
    22.02.2026
    адкрыціе века проста. Лука - саўдзельнік і выканаўца

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць