Колькин касы глаз, Фран і Цішка (Тишка, маленький сибирский Тихон) - вось вам, паважаныя сібірскія госьці, і "Францішка". Не разводзьце тут гэтую тыкток- пустату, калі ласка.
шыш
25.03.2026
Натэша
%
25.03.2026
Прыемная дзяўчына
нелінгвіст
25.03.2026
Ну мілата ж! Пэўна, калі праверыць гены гэтай дзяўчыны, то яны будуць нашымі :)
Трэба вывучыць радавод
25.03.2026
нелінгвіст, таксама пра гэта падумалася. Адкуль у Сібіры маглі ўзяцца такія людзі, знешне падобныя на беларусаў? Толькі завезеныя калісьці адкульсці.
Беларус
25.03.2026
Вось прынамсі дзеля такіх людзей, як гэтая сапраўды прыгожая і прыемная дзяўчына беларусам трэба навучыцца не ацэньваць чалавека выключна праз пашпарт, нацыянальнасць і месца нараджэння.
Нелінгвіст
25.03.2026
Беларус, ну так, ага! Менавіта па ягонай мове трэба ацэньваць. Як ён ставіцца да нашай Беларускай Мовы . Пэўна для нас гэта і будзе найлепшым надзейным маркерам, хто ён насамрэч унутры 😉
лінгвістыка
25.03.2026
Гэта дзяўчына Арына ўспрымае і вывучае беларускую мову як варыянт рускай, таму яе і здзіўляе, што зразумелыя і звыклыя ёй гукі ў беларускай гучаць "не так", як яна звыклася: мяккае ц, дз, шч і гэтак далей. Калі б яна ўспрымала беларускую мову як самастойную, г. зн. замежную для яе, такога б не было. Ніхто ж не дзівіцца пры вывучэнні ангельскай мовы, напрыклад, што там есці гукі ніяк не падобныя на беларускія, ці імёны гучаць па-іншаму і г. д.. Гэта нармальна для іншай мовы. Нягледзячы на ўсю сваю "мілату" , Арына такая ж "велікаруская", як усе рускія - на іншыя народы яны глядзяць звысоку, як на другагатунковыя. Гэта ў іх, напэўна, на генетычным узроўні. Ну і "лінгвіст" Арына вельмі сумнеўны. Усё, хто вывучае лінгвістыку ці філялогію, вывучаюць гістарычную граматыку моў, вывучаюць, як розныя гукі з цягам часу трансфармуюцца ў розных мовах, г. зн. яны гэтыя гукі ведаюць. Адкуль у яе такое здзіўленне, што Д у рускім можа гучаць як ДЗ у беларускім, незразумела. Гэта ўсе выкладаюць лінгвістам. Чарговая мiлая недавучка з ролікамі для праглядаў. Захапляцца тут няма чым. Беларусы, паважайце сябе i сваю мову.
Мх
25.03.2026
лінгвістыка, Дык для расейцаў жа існуюць толькі "нармальныя" мовы (расейская, ангельская, нямецкая), якія "трэба вучыць", і існуюць "няправільныя варыяцыі расейскай мовы" - украінская, беларуская, і г.д., а калі яшчэ гэтыя мовы "ужываюць рускія літары" (як яны называюць кірыліцу), то ўсё, гэта 100% расейская мова, проста "трохі апалячаная", "атурэчаная", "авугоршчаная" і г.д.
мартышка і очкі
25.03.2026
лінгвістыка, мне таксама не спадабалася гэтая ламака з сібіры. Заехала ў еўропу, дык паводзь сябе цывілізавана.
Мова!
25.03.2026
Калі наконт „што вам яшчэ рэжа вуха”, дык гэта – „беларускі язык, беларускі язык, беларускі язык ...” Маладыя людзі, пакладзіце сабе ва ўсе звіліны мозгу цяпер і назаўжды: язык – у каровы, у беларуса – мова !!!
Наша мова
25.03.2026
Ці можа нехта знайсці ролік у цік-току ці хаця б дзе-небудзь допiс ад беларуса цi беларускi, дзе б яны абмяркоўвалi дзівацтвы рускай мовы. Напрыклад: "Уявiце: ДЫВАН ў іх - гэта канапа! і ен ў іх СТАIЦЬ! А вы бачылі, як яны пішуць: МОЛОКО, МЯСО? Што за дзіўнае напісанне! Якая смешная мова!" "Што за імя такое АНАСТАССЯ? Калі б мяне, Анастасию, так называлі, так нада мной бы ў рускай школе, я упэўнена, здзекаваліся б." Нашу мову паважайце.
Schublade
25.03.2026
Наша мова, напрыклад: Дыялог расейца з жонкай дома пасля працы. Ён: „Есть есть?” Яна: „Есть нет!”
кіно
26.03.2026
Няхай марыць аб даццэ. Народзіць - даведаецца, як муж ганарыцца імі абедзьвума. Вось табе новае слоўца, дзеўчына: "абедзьвума" - паспрабуй пераварыць ))
Арына
26.03.2026
[Рэд. выдалена]
Дзіцячы садочак
26.03.2026
[Рэд. выдалена]
Суповой пакетик
26.03.2026
А, так это та самя девица, о которой намедни писало "Зеркало"! Я еще тогда задумалась: что это, интересно, за лингвистическое образование у этой Арины такой, если она не понимает - аббревиатуры, типа "Аблвыканкама" в любом языке и выглядят, и звучат отвратительно! Что, неужели русское "Облисполком" чем-то краше?! А если положить руку на сердце? - И потом, нешто сия гуманимарно образованная дама не читывала Маяковского: "например, вот это - говорится или блеется? Синемордое, в оранжевых усах, навуходоносором-библейцем: КООПСАХ". Это поэт прошелся по сине-оранжевой вывеске кооператива по продаже сахара, но заодно с легкостью убил своей иронией всю показную напыщенность новояза. А новояз - он что па-беларуску, что на иврите, а возможно, и в Африке или на Марсе - он всего лишь новояз... Да, а Арыне - респект за смелость! И за интерес, но это - само собой....
«Ни разу не смогла произнести «Плошча Францішка Багушэвіча». Россиянка переехала в Беларусь — и увлеклась белорусским языком
Ну і "лінгвіст" Арына вельмі сумнеўны. Усё, хто вывучае лінгвістыку ці філялогію, вывучаюць гістарычную граматыку моў, вывучаюць, як розныя гукі з цягам часу трансфармуюцца ў розных мовах, г. зн. яны гэтыя гукі ведаюць. Адкуль у яе такое здзіўленне, што Д у рускім можа гучаць як ДЗ у беларускім, незразумела. Гэта ўсе выкладаюць лінгвістам. Чарговая мiлая недавучка з ролікамі для праглядаў.
Захапляцца тут няма чым. Беларусы, паважайце сябе i сваю мову.
"Уявiце: ДЫВАН ў іх - гэта канапа! і ен ў іх СТАIЦЬ! А вы бачылі, як яны пішуць: МОЛОКО, МЯСО? Што за дзіўнае напісанне! Якая смешная мова!"
"Што за імя такое АНАСТАССЯ? Калі б мяне, Анастасию, так называлі, так нада мной бы ў рускай школе, я упэўнена, здзекаваліся б."
Нашу мову паважайце.
Дыялог расейца з жонкай дома пасля працы.
Ён: „Есть есть?”
Яна: „Есть нет!”
Вось табе новае слоўца, дзеўчына: "абедзьвума" - паспрабуй пераварыць ))
Да, а Арыне - респект за смелость! И за интерес, но это - само собой....