Рэд., у вас там у адным месцы гэты лес названы па-расійску, праз "а" і боты не апранаюць, а абуваюць. Я вылучыў праз "паведаміць пра памылку". Выпраўце.
Андрусь
04.04.2026
Вялікую шкоду прыпяцкім поймавым дубровам нанеслі не толькі ў ХІХ стагоддзі, але і напрыканцы ХХ і ў ХХІ. І зрабіў гэта якраз Нацыянальны парк "Прыпяцкі" падчас кіравання ім клану Бамбізаў. Адмыслова пад гэтыя дубровы на супрацьлеглым беразе Прыпяці збудавалі вялізны дрэваапрацоўчы комплекс, асноўнай спецыялізацыяй якога была вытворчасць дубовага паркету. Спачатку яны вывелі поймавыя дубровы з запаведнай зоны, хаця якраз дзеля захавання менавіта гэтага лесу і ствараўся калісьці Прыпяцкі запаведнік. Тое, што дубровы перасталі быць запаведнымі развязала рукі клану Бамбізаў. Бамбізы загадвалі супрацоўнікам лясніцтваў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца масіў поймавых дуброваў, фальсіфікаваць дакументы, афармляючы неабходнасць правядзення ў поймавых дубровах нібыта санітарных высечак. Пры гэтым высякаліся якасныя дрэвы, прыдатныя для вырабу паркету. Для вывазу драўніны праз поймавыя дубровы праклалі жвіроўную дарогу, якая парушыла водны баланс масіву праз тое, што перакрыла нармальнае затапленне вялікай часткі дубовага масіву, нармальным станам якога стагоддзямі было сезоннае затапленне. Гэта выклікала гібель дрэваў і дазваляла Бамбізам апраўдваць высечкі. Навуковых супрацоўнікаў былога запаведніка, пераробленага Бамбізамі ў Нацыянальны парк, каб ён мог весці камерцыйную гаспадарчую дзейнасць, звальнялі з працы за тое, што яны спрабавалі бараніць старажытны ўнікальны лес. Сама ж гэтая Вольга Харытановіч, удзельнічаючы ў грамадскай кампаніі за выратаванне прыпяцкіх поймавых дуброваў, была ворагам бамбізаўскага клану і зламала шмат дзідаў у абароне лесу. Бо Бамбізы не лічылі экалагічны турызм вартым напрамкам дзейнасці нацпарка, а рабілі стаўку выключна на дрэваперапрацоўку і паляванні. Але час Бамбізаў адыйшоў і ў "Прыпяцкім" змянілася кіраўніцтва. Так на пасаду, звязаную з развіццём экатурызму трапіла спадарыня Вольга. Зразумела, што ні яна, ні Анлайнер не распавядуць пра тое, што нарабіў у прыпяцкіх дубровах Нацыянальны парк "Прыпяцкі". Але хочацца верыць, што з новым кіраўніцтвам той дамоклаў меч канчатковага знішчэння старажытнага і ўнікальнага лесу, які вісіць над поймавымі дубровамі, знікне і гэтыя масівы зноў стануць запаведнымі.
Ну
04.04.2026
Андрусь, дзякуй за інфу! Чарговы раз пераканаўся, што ў Беларусі ёсць і манкурты-бамбізы, каторыя выракліся ўсяго дзеля грошаў, і людзі, каторыя спрабуюць з імі змагацца. Наконт спадарыні Вольгі толькі адно непрыемнае ўражанне: яе вандроўка ў Дагестан (то-бок, у расею) ў той час, як гэтая краіна нішчыла гарады і людзей ва Ўкраіне (ўсяго праз паўгады пасьля пачатку вайны!). Ці так жыццёва неабходны быў гэты "афіцыйны" тытул пешаходнага гіда, выдадзены прадстаўнікамі краіны-забойцы?
«Грести не нужно, но эмоций не меньше». Как выглядит прогулка по пойменным дубравам Припяти
Навуковых супрацоўнікаў былога запаведніка, пераробленага Бамбізамі ў Нацыянальны парк, каб ён мог весці камерцыйную гаспадарчую дзейнасць, звальнялі з працы за тое, што яны спрабавалі бараніць старажытны ўнікальны лес. Сама ж гэтая Вольга Харытановіч, удзельнічаючы ў грамадскай кампаніі за выратаванне прыпяцкіх поймавых дуброваў, была ворагам бамбізаўскага клану і зламала шмат дзідаў у абароне лесу. Бо Бамбізы не лічылі экалагічны турызм вартым напрамкам дзейнасці нацпарка, а рабілі стаўку выключна на дрэваперапрацоўку і паляванні.
Але час Бамбізаў адыйшоў і ў "Прыпяцкім" змянілася кіраўніцтва. Так на пасаду, звязаную з развіццём экатурызму трапіла спадарыня Вольга. Зразумела, што ні яна, ні Анлайнер не распавядуць пра тое, што нарабіў у прыпяцкіх дубровах Нацыянальны парк "Прыпяцкі". Але хочацца верыць, што з новым кіраўніцтвам той дамоклаў меч канчатковага знішчэння старажытнага і ўнікальнага лесу, які вісіць над поймавымі дубровамі, знікне і гэтыя масівы зноў стануць запаведнымі.