Комментарии к статье

Северинец: Стоит понять одну простую вещь — есть время борцов и есть время мастеров

  • 1
    06.04.2026
    Слушная думка. У кропку! Дзякуй, спадар Павел. Адзінства нам вельмі патрэбна. Толькі акрамя "змагароў" і "майстроў" ёсць яшчэ большасць грамадзян. Гэта сотні тысяч грамадзян, якія набываюць расейскія тавары і глядзяць расейскае і акупацыйнае ТВ; гэта дзесяткі тысяч тых, хто кожны дзень працуюць на расейскі ваенпрам; гэта ўсе, хто маўчаць пад рэпрэсіямі (хто не закратамі ці замяжой); гэта ўсе (большасць), хто маральна не гатовыя да заўтрашняй вайсковай правакацыі з боку крамля... Усё сумна. татальны крызіс. Мы не гатовыя да заўтрашняга дня.
  • Балотны
    06.04.2026
    сп. Павел, а вы яшчэ памятаяце навошта вывучалі геалогію?
  • Отец Засандалий
    06.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Алесь.
    06.04.2026
    Абсалютна штучны падзел беларусаў. Змагарамі былі і Васіль Быкаў, і Мікола Ермаловіч, і мастакі суполкі Пагоня, і г.д.
    Ды і цяпер, хто ў нас змагары? Яны ў Беларусі. Як Мікола Статкевіч ці Андрэй Пачобут. І ў Беларусі - жорсткі 2026 год.
    А ў замежжы - бежанцы. І ў ніх ёсць падзел, бо частка яшчэ жыве ў 2020 ды гэтым карыстаюцца розныя офісы і кабінеты. Але, на колькі гадоў яны яшчэ здольныя расцягнуць перадапошнія "выбары" у Беларусі ды імітаваць свае "перамогу" і "кіраўніцтва"? Таму адпадуць самі. І добра, калі прыхопяць усіх тых, хто да іх набяжаў за грашыма за апошнія 5 гадоў.
  • Бубубу
    06.04.2026
    Пры ўсёй агромністай павазе да Паўла: хто гэтыя "амаль усе змагары" ў 2020-ым? Большасць выходзіла на мірны, бяззбройны пратэст. Так, абставіны многіх прымусілі стаць героямі: адбіваць сваіх і ахвяраваць сабой. Але гэта не быў свядомы, загадзя падрыхтаваны чын. Пра "лідараў", якім сапраўднае замаганне бачылася хіба ў страшным сне, увогуле прамаўчу.
    І зараз іх ніхто не рыхтуе, у тым ліку і гэтыя "дасведчаныя мэнэджары і штабісты". Застаецца спадзявацца, што яны рыхтуюцца самі. Праўда, нахалеру тады гэтыя штабісты - пытанне.
  • Лапідарна
    06.04.2026
    Гэта ен спрабуе асэнсаваць пазіцыю пазьнякоўскіх ботаў. Але ж яны туфта а не змагары
  • Someone
    06.04.2026
    Склалася ўраджанне што гаворка не пра ўсіх беларусаў а пра апазіцыйную бурбалку, каторая ў 20 годзе вырасла, з’явіліся новыя твары і лініі падзелу, да чаго аўтар спрабуе адаптавацца.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць