Комментарии к статье

Как сделать водительское удостоверение на белорусском языке? Все проще, чем вы думаете

  • Ёсік
    17.04.2026
    Хачу па-беларуску, і ўсё, у Ждановічах атрымаў цягам трох гадзін. Адзінае, трэба адразу папярэдзіць дый правільна прозьвішча сваё напісаць.
  • Дрэнна ўсё ў краіне
    17.04.2026
    А мяне аднойчы спыніў даішнік, пабачыўшы пасьведчаньне, прамовіў - будзем разгаварыць на роднай мове? Так, а якія пытанні? І пачалося - мо п'яны, а ці ўсе паперы ў норме і г.д. Кажу, хопіць дуркаваць, на ключы, паехалі кроў здам. Ён як боўдзіла вачыма палупаў, зубамі паскрыжатаў, і як або.раны пайшоў у сваю Джылі. А так даішнікі нармалёва ставяцца, некаторыя размову вялі па-беларуску, афармляючы штраф, выбачыўшыся, што дрэнна размаўляюць. І гэта пры тым, што яны вядуць запіс спынення і афармлення пратаколу.
  • Кіроўца
    17.04.2026
    Я ў свой час проста папярэдне патэлефанаваў - і ўсё
  • A
    17.04.2026
    Любые документы на Беларускай мове становятся головной болью при выезде за границу. При попытке там заменить права на местные вы просто не найдете официального переводчика с белоруского. То же касается белорускоязычных печатей на русскоязычных документах. Отдельно нужно искать переводчика для печати.
  • .
    17.04.2026
    З іншага боку, калі не ствараць запыт на пераклады з беларускай, то яго і не будзе. Хай украінскія, расейскія перакладчыкі навучаюцца. Або нашыя рускамоўныя эмігранты-перакладчыкі.
  • 1863
    17.04.2026
    A, поўная бздура, па ўсім сьвеце не бракуе перакладчыкаў з беларускай, якія працуюць праз інтэрнэт
  • Неадукаваны вучастковы піша з памылкамі
    17.04.2026
    Што за глупствы! Перакладаюць з мовы. У скрайнім выпадку - у суседнім горадзе перакладзеце, даслаўшы туды свае дакумэнты. Нязручна трохі. Але тут да саміх (нас усіх) прэтэнзія - трэба было раней беларусізець, быў бы попыт на перакладчыкаў. А тэксты зараз, спадар А, на кампутары набіраюцца з дапамогай беларускай раскладкі. Ды потым на электрычнай друкарцы раздрукоўваюцца. Алё!!! Няма ўжо "пішучых машынак".
  • Найперш не галасі!
    17.04.2026
    За "цукеркі ў вакенца" можна на крымінал трапіць.
    Скажыце проста дзякуй так, каб вам паверылі. Спагадлівы пранікнёны позірк скажа больш за цукеркі. Усе мы людзі.
    Ну.. амаль усе.
    Добрае слаўцо лепш за піўцо.
  • Hund
    17.04.2026
    Зусім не так калі пішаш заяву на навучаньне дзяцей у школе. Ніхто не пытае, а калі выбіраеш мову пачынаецца ...
  • Не льсти себе, подойди ближе.
    17.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • foxlive
    17.04.2026
    дзе ж вы раней былі?! на тыдні памяняў і не ведаў пра такую магчымасць... :(
  • Вайшнорскі Беларус
    17.04.2026
    Мяняў яшчэ ў часы калі мы ўсе лічылы, што "усё яксьці само ўтрасецца".
    Дык вось, па-першае:
    - Выдаюць пасьведчаньне кіроўцы з надпісам "Вадзіцельскае пасведчанне".
    А па-другое:
    - У сваю базу ўносяць расейскамоўны варыянт Імя і Прозьвішча.
    У выніку (з досьведу) - калі на дарозе ДАІ-шнік лукашыст, які будзе калупацца ў цэнтральнай базе ды так і ня знойдзе там Прозьвішча як у пасьведчаньнні, абвінаваціць Вас у падробцы дакумэнтаў. Можаце колькі часу пакпіць з ёлупня. Апасьля патлумачыць, што ў вашым МРЭА працуе такі ж самы яго "братан", што з лёгікай нават не на "Вы".
    А яшчэ беларускамоўнае пасьведчаньне - гэта такі "лакмус". Бо ёсьць жа й нармальныя ДАІ-шнікі. Вось ад іх, хутчэй за ўсё, за дробнае парушэньне атрымаеце вуснае парушэньне. Забыліся хіба ўжо што гэта такое?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць