Комментарии к статье

Северинец рассказал, как и зачем резал себе руку на Окрестина в 2020‑м

  • Таксама быў
    05.05.2026
    У 2020-ым такія штукі ў беларускай турме яшчэ пракатвалі. Пасля вайны 2022 начальству стала збольшага пофіг. Рэжцеся, рэжцеся, няма чалавека - няма праблемы. Усё паводле Сталіна.
  • Томас
    05.05.2026
    Ай-яй-яй. Вось у гэтым усё "праваслаўе": калі вельмі трэба (хочацца), то можна і зграшыць. Ня там, Павал, прыклады бярэш. Пачытай пра сьвятога Каталіцкай Царквы Максыміліяна Колбэ - вось гэта прыклад...
  • Праваслаўны
    05.05.2026
    Томас, і праваслаўныя, і каталіцкія, і пратэстанцкія святыя пакутнікі падчас жахаў ХХ стагоддзя траплялі ў падобныя сітуацыі. І там поўна розных прыкладаў, прычым незалежна ад канфесіі. Былі тыя, хто паміраў. Былі тыя, хто ахвяраваў сабой за іншых. Былі тыя, хто выжываў. Пра самагубца, беларускага ксяндза Рамэйку, нічога ня чулі?
  • Томас
    05.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Томас
    06.05.2026
    Праваслаўны, чаму ж ня чуў пра Рамэйку? Але ж ксёндз Рамэйка не быў сьвяты, каб браць яго ў якасьці прыкладу. Да таго ж, ёсьць падозранні, што ён меў псыхічны разлад, а гэта дазваляе са спагадай ставіцца да яго ўчынку. Пакуты ў гэтым жыцці даюцца нам, каб ачышчацца ад сваіх грахоў або дапамагаць імі душам на тым сьвеце, якія яшчэ не дасягнулі Валадарства Божага. Кожнаму даецца свой Крыж, які мусім з адвагай несьці да канца зямнога жыцця...
  • Томас
    05.05.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць