Комментарии к статье

Не стало института, создававшего генпланы Минска и определявшего зеленые зоны города. Градостроителей подчинили проектировщикам дорог и развязок

  • Улад
    08.05.2026
    Незразумела, чаму далучылі да "Мінскінжпраекта", а не вярнулі зноў у "Мінскпраект".
  • кантрольнае пытанне
    08.05.2026
    Улад, мінскпраект, гэта той, што ля моста цераз вул. Няміга тырчыць ? А чым ён лепшы за мінскінжпраект ? Якія абъекты ён пабудаваў апошнім часам ?
  • Улад
    08.05.2026
    Улад,
    Незразумела, таму што "Мінскінжпраект" - гэта падземныя работы: вадаправод, каналізацыя, цеплавыя сеткі ... А "Мінскпраект" - гэта жылыя дамы і жылыя раёны. Яны па сутнасці бліжэй да "Мінскграда". І ў артыкуле ж правільна заўважана, што "Мінскград" нарадзіўся у свой час ад "Мінскпраекта" :)
  • Улад
    08.05.2026
    кантрольнае пытанне,
    Мінскпраект - на вуліцы Берсана. Непадалёк ад Чырвонага касцёлу, у бок Нямігі. А каля маста на плошчы Свабоды - Белпрампраект :) І працай яны загружаны.
  • CV
    08.05.2026
    Улад, яны загружанай працай тыпу новай рэзідэнцыі Лукашэнкі ці акадэміі КДБ на залатагорскіх могілках.
  • Жалеза склад
    08.05.2026
    Улад, а нічога, што "Блакітнае колца" (водна-паркавая сыстэма) было спраектавана інжынерам Мінскінжпраекта ?
  • 12345
    08.05.2026
    "Акрамя таго, горадабудаўнікі ўпершыню стварылі схемы азелянёных тэрыторый агульнага карыстання для ўсіх раёнаў сталіцы, юрыдычна замацаваўшы межы існуючых і перспектыўных паркаў, сквераў і гарадскіх лясоў."

    Калі чытаеш падобнае рабіцца вельмі сумна, у што ператварылі ўчорашні горад Менск.
    Усяго не ахопіш, але пару прыкладаў прывяду.
    Парк "Цівалі", была закінутая тэрыторыя, рэдкія наведнікі і фізкультурнікі яе наведвалі, але гэта быў прыродны, жывы аазіс.
    Пасля будаванні ГЦ "Скала" і МАКДОНАЛЬДСА ўлады абавязалі акультурыць прылеглую тэрыторыю. Ды з'явілася пакладзеная пліткай дарожка, ды для ахвотных займацца фізкультурай стварылі ўмовы, але самае галоўнае, паставілі крытыя альтанкі і ўсталявалі стацыянарныя мангалы, што прывяло ва ўсплёску нястрымнай радасці алкашні са світанку да заходу выспёўваючы расійскія гопніцкія шлягеры запіваючы гарэлкай.
    Побач праз дарогу з гадавальніка "стварылі" парк "Космас" забыўшыся і не ўспомніўшы з прычыны сваёй непісменасті, што гэта месца вытоку маленькай рэчкі Мышанка.
    Іншае як апісана вышэй.
    Вось так крок за крокам, Менск ператварыўся ў аграмястэчка.
    З чым усіх і віншую!
  • Жвір
    08.05.2026
    12345, дык а што, хіба мангал вінаваты, што ля яго алкашня са сьвітанку да заходу сьпявае ? Ці дарожкі тыя з пляцоўкамі для фізпадрыхтоўкі ў тым вінаватыя ? Вы пра што вядзеце, якую праблему агучваеце насамрэч ? Давайце раздаўбаем усе тыя дарожкі-альтанкі-мангалы, каб было добра.

    Гэта, як у адным іншым горадзе, на Пцічы, у парках папрыбіралі ўсе скамейкі, бо ўлетку на іх сьпяць бамжы ! І хто ж той дурань, што некалі паставіў тыя злашчасныя скамейкі ? Людзі пачалі абурацца, і скамейкі вярнулі, але металічныя, з сядзеннямі-кратамі з металічнага пруцьця. :) Мала таго, што на іх не пасядзіш, бо халодна сядзець, дык яшчэ й адбітак тымі кратамі на срацы пакідаюць, што тыдзень трымаецца. Праблема вырашана, усе задаволены...

    Дык што рабіць, архітэктараў у дурні запісаць ?
  • 12345
    08.05.2026
    Жвір , Якая непахісная, непрабойная ментальнасць павінна быць у апанента сцвярджальнага, што ў месцы адпачынку ЛЮДЗЕЙ, павінны стаяць брудныя мангалы.
  • Жвір
    08.05.2026
    12345, а мангалы вінаватыя, што яны брудныя ? і хто імі карыстаецца, як не адпачываючыя тыя ЛЮДЗІ ? Мяркую, што не, як і запляваныя ды закіданыя апалкамі ходнікі не вінаватыя ў сваіх абставінах перабываньня, прыпынкі тр-ту, пероны ды станцыі прыгарадных цягнікоў, засцатыя дзьверы пад'ездаў(прабач Госпад цяжкі грэх))...

    Ізноў паварочваю вас да пытаньня, вы якую праблему агучваеце, насамрэч, праблему мангалаў-альтанак-дарожак на месцы былых пустыроў ды сабачых выгулаў, ці праблему культуры(менталу) тых, хто карыстаецца мангаламі-альтанкамі-дарожкамі й для каго іх ласкава прапанавалі горадабудаўнічыя тыя ўстановы ? Вы ў стане разумець ?
  • 12345
    08.05.2026
    Жвір , Гэта цытата знойдзена вылучна для вас.

    – Гэтыя добрыя людзі, – загаварыў арыштант і, паспешліва дадаўшы: – ігемон, – працягваў: – нічому ня вучыліся і ўсе пераблыталі, што я казаў. Я зусім пачынаю асцерагацца, што блытаніна гэта будзе працягвацца вельмі доўгі час. І ўсё з-за таго, што ён нявернае запісвае за мной.

    У вышэйапісаных папярэдніх пастах, я казаў пра ЛЮДЗЕЙ, а ня пра ТОЕ, чые ўчынкі вы так маляўніча апісалі.
  • Кол
    08.05.2026
    Ну, Мінскінжпраект, гэта ня толькі дарогі ды развязкі. Там і азеляніцелі, і нулявы цыкл, архітэктары, розныя сеткі ды камунікацыі. Інстытут знаходзіцца блізка ля мяне, каля стадыёна Дынама, бачу яго з кухні, калі п'ю каву.
  • Рэальнасьць
    08.05.2026
    Так прыгожа ўсё напісана, а па факце маем усё наадварот: паветраныя калідоры перакрыты новабудоўлямі.

    Старыя вялікія дрэвы павырубаныя, замест іх плітка і асфальт, ці пасаджаныя кволыя пруцікі, якія не растуць і сохнуць, саджанцы не паліваюць і палова з іх гіне, ды яшчэ касільшчыкі травы падразаюць кару маладых дрэўцаў і яны растуць уродцамі ці хварэюць засыхаюць на наступны год.

    Ахоўныя зоны мы бачым на прыкладзе рэстарану ля Курапатаў - парэзалі ахоўную зону магільніка так, што людзі вымушаныя былі груддзю ставаць ля Курапатаў, каб не дапусціць знішчэння Курапатаў.

    На Нямізе знеслі старажытныя дамы і набудавалі псеўдагістарычныя будынкі гандлевых цэнтраў.

    Ну і з самага просценькага: за 30 гадоў так і не паклалі плітку на народныя сцежкі ў мікрараёнах. Напраектавалі такія формы тратуараў, па якіх нязручна хадзіць. І людзі вымушаныя самі пратоптваць сабе трапінкі на прыпынак, да школы і гэтак далей.
  • Вуек
    08.05.2026
    а што добрага зрабілі у Мінску за гэтыя 30 гадоў? У савецкі час думалі пра людзей - глядзіце Зялены Луг. Ангарская -дамы сярод дрэваў упісаныя у рэльеф. За 30 год зрабілі Лошыцу, Каменную Горку, Брылевічы, Міхалова, Масюкоўшчыну (Дамброўку). Хаатычна настаўленыя панэльныя дамы, з аднолькавымі школамі і садамі. Пра Грушаўку : зроблена дыструктыўнае асяроддзе з разнастайных вялічэзных дамоў-сцен. Генплан напэўна рабілі ці узгаднялі у Мінскграда? Раён калі бібліятэкі за Дана молам - тое самае. Поўная непрафесійнасць, разам з архітэктурным кіраўніцтвам горада. Адна з прычын, у БНТУ пасля 95 года былі льготы для "вясковых". Я не кажу што "вясковыя" кепскія, гэта дазволіла пралезці у прафесію людзям без унутранай культуры, але прагай грошай і улады. У савецкі час кіраўнік праектнага інстытута, начальнік аддзела гэта быў лепшы архітэктар. А зараз гэта назначаны іспалкомам брсмавец, які адвучыўся на будаўнічым факультэце
  • .
    08.05.2026
    Экалагічныя пытанні (пра якія значны акцэнт у артыкуле) ў апошні раз сур’ёзна разглядаліся ў перыяд падрыхтоўкі да генплана 2010 г.
    Але пасля фінансаванне гэтага пытання спынілася і ўжо ў сярэдзіне 2010-х самі праекціроўшчыкі Мінскграда не маглі адказаць, што за экалагічныя паветраныя калідоры і чаму яны іх ужо не прытрымліваюцца. Нават яшчэ генплан 2010 не прынялі, а ўжо ішла забудова Каменнай горцы, якая па рэгламентах павінна была заставацца малапавярховай.

    За ідэю схем азелянёных тэрыторый трэба падзякаваць заканадаўцам, а выканаўцы як Мінскграда перапрацавалі яе з таго "як павінна быць" у тое, што "фактычна адбылося", улік іншых горадабудаўнічых рашэнняў заднім чыслом.
    Тым больш, нікуды не дзелася шчыліна забудоўваць зялёныя зоны культавымі або спартыўнымі і нібыта каляспартыўнымі аб’ектамі.

    У 2010-ыя, ў часы стыхійнага супрацьстаяння жыхароў і ўлад па ўшчыльненню Мінска Мінскграда быў на баку ўладаў. Ён і распрацоўваў тыя праекты, якія прыводзілі да пагаршэння вобліку горада і жыллёвых умоў, выклікалі крытыку.
    Непасрэдна ў Генплане 2015 г. і ў мясковых ПДП проста аматары знаходзілі шмат памылак, парушэнняў і маніпуляцый. Архітэктары выпраўлялі толькі самыя відавочныя і простыя.

    На сумленную пазіцыю горадабудаўнікоў не прыходзілася разлічваць, бо Мінскграда насамрэч быў камерцыйнай арганізацыяй, якая выконвае заказы (па тэндарах) Мінгарвыканкама. Самі заданні ўжо ўключалі задачы ўціснуць аб’екты "інвестараў" у існуючую забудову і дакументацыю. Хоць як, па прынцыпе "вы разумныя - вы і прыдумайце".
    Архітэктары не саромеліся казаць на грамадскіх абмеркаваннях "А я што? Я свой ганарар атрымаў".
    То-бок, горадабудаўнікі не планавалі стратэгічнае развіццё горада, яны выконвалі загады, як аформіць пажаданні кіраўніцтва. Такія ж падыходы як у краіне па многаму іншаму: выбарах, змаганні з кавідам, статыстыцы.

    А зараз нават і гэтая фармальная задача ўжо апынулася непатрэбнай. Генпланы ў жыцці нічога не рэгулююць і пры патрэбе ігнаруюцца. Дадаткова грамадскія абмеркаванні прызнаны ўладамі фактарам небяспекі і непатрэбнай грамадскай актыўнасці. Таму Генплан Мінска з 2020-га быў перанесены ажно на 2025-ы.

    «Мінскінжпраект» яшчэ горш, там гняздо веруючых у шырокія шматпалосныя трасы і развязкі пасярэдзіне гарадоў. Даўно застарэлыя падыходы нясуць у будучыню.

    Увогуле гэта гісторыя не пра знішчэнне чагосьці добрага ў выглядзе "Мінскграда" (артыкул занадта пахвальны), а пра яго канчатковую дэградацыю. Дэградацыю не толькі канкрэтнай арганізацыі, а і ўсяго напрамку дзейнасці. На змену дрэннаму прыйшло яшчэ горшае.
  • По слухам
    08.05.2026
    Между профессионалами-бюджетниками из "Минскградо", которые отстаивали какие-то (сложившиеся ещё при "совке") идеи, принципы, нормы формирования городской среды, и новыми "хозяевами жизни" с "морем" бабла и "административным ресурсом", которым все эти принципы и нормы "по барабану", а главная цель - за счёт городского строительства разными способами делать себе бабла ещё больше, - существовало "тихое" противостояние. Очевидно, что силы здесь были явно не равны, и произошедшее, судя по всему, можно расценивать как очередную победу "бабла" и "админресурса" над профессионализмом.
  • .
    08.05.2026
    Мабыць, і так, аднак на практыцы, як я напісаў вышэй, яны самі і выконвалі тыя загады адмінрэсурса з інвестарамі.
    А працяг познесавецкіх ідэй прасоўвалі, бо толькі таму і навучыліся, такая карпаратыўная школа і таму, што старыя прынцыпы працягвалі быць фармальна замацаванымі ў заканадаўстве.
    Таму тут няма апазіцыі "добрае і злое". Тут два нерэлевантных сучаснасці падыходы: дрэнны і яшчэ больш дрэнны. І працяг познесавецкага выглядае лепш толькі на фоне постсавецкага лукашысцкага.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць