Не, ну, ў маім выпадку, мы забралі птушаня вароны дамоў, у яго было пашкоджана крылца. Ніякія вароны ня кідаліся замінаць. Ветэрынар сказаў, што птушка ўжо не паляціць, крыло ў тым месцы правільна не зрасьцецца. Так і жыло варанё ў гаражы, ды на падворку увесь цёплы сезон, а потым яго забрала адна фермерша, што гадуе куры, жыць да іх. Вараня было кампанейскае, мяркую, што з курамі яно лёгка паразумелася. А ў іншым выпадку малое было здаровае, яго не чапалі, толькі ваду яму выносіў, і падзяўбсьці саго-таго. Ягоныя ж бацькі назіралі, седзячы на сасне. Па-першым часе ўтваралі шум, лёталі над галавою, а потым супакоіліся, зусім. Малое на ноч залазіла вышэй на дровы, амаль пад страху, і сядзела там ціха, каб не прыцягваць увагу катоў, а раніцою ізноў рабіла праменад у садку. Праз нейкіх дзён 10 пачало лётаць і далучылася да сваіх. Што цікава, з таго часу вароны спынілі шкодзіць у мяне на падворку, можна пакінуць ежу на стале пад чарэшняй, ці кайстру з харчам пры дзьвярах, яны нічога не чапаюць, ня так, як было раней...
А ў іншым выпадку малое было здаровае, яго не чапалі, толькі ваду яму выносіў, і падзяўбсьці саго-таго. Ягоныя ж бацькі назіралі, седзячы на сасне. Па-першым часе ўтваралі шум, лёталі над галавою, а потым супакоіліся, зусім. Малое на ноч залазіла вышэй на дровы, амаль пад страху, і сядзела там ціха, каб не прыцягваць увагу катоў, а раніцою ізноў рабіла праменад у садку. Праз нейкіх дзён 10 пачало лётаць і далучылася да сваіх.
Што цікава, з таго часу вароны спынілі шкодзіць у мяне на падворку, можна пакінуць ежу на стале пад чарэшняй, ці кайстру з харчам пры дзьвярах, яны нічога не чапаюць, ня так, як было раней...