Комментарии к статье

«Красносельские Мальдивы» получили статус памятника природы

  • .
    12.05.2026
    Які ж сорам - замацаваць нават у афіцыйнай назве дурненькі правінцыйны закамплексаваны стэрэтып-неатапонім.
    Дзякуй і журналістам усялякіх анлайнераў, што неслі і нясуць гэтае нібыта трапнае параўнанне ў свядомасць і побыт.
    Што далей? Ландшафтныя заказнікі "Беларуская Швейцарыя", Гістарычна-культурныя каштоўнасці "Беларускі Версаль"?
  • Мальдыўскі правінцыял
    12.05.2026
    ., Можа, проста выдыхнуць крыху? Можа, не там шукаеце комплексы? Гэтыя кар'еры - не Мальдывы, а самі Мальдывы - таксама не сталіца свету. Такія паняцці, як "гумар", "забаўна", вам знаёмыя? Проста ўсміхнуцца?
    P.S. Калі што, я гэта не ў абарону рэжыму ці Анлайнера з яго фірмовым стылем і сааабразаннем пасля 2020.
  • .
    12.05.2026
    Мабыць, першапачаткова ў параўнанні і была доля імклівага іранічнага жарту, але калі яна замацавалася ў афіцыйнай назве, яна ўжо стала жалезабетоннай пошласцю.

    (Дарэчы, нешта блізкае, тыпа дасціпнае, але пошлае - у выразах "парламент" і "сенатары", калі гэта кажуць пра лукашысцкія структуры).

    І галоўнае тут, што самі беларусы, мясцовыя не ведаюць сваё.
    Калі для чалавека першаснае - веды з тэлевізара і поп-культуры, нейкія стэрэатыпы, а другаснае - тое, што пад бокам. Ён тыя "версалі", "мальдзівы" і "швейцарыі", мабыць, не бачыў і не ўбачыць, але параўноўвае з імі. Вось дзе абсурднасць міфалагічнага сазнання.
  • Мальдыўскі правінцыял
    12.05.2026
    ., OK, разумею: не час выдыхаць, не час усміхацца. Дарэчы, у Місуры быў у гарадку, які, не паверыце, так і назвалі - Версаль. Ганебная пошласць ці проста вясёлы народ, чаму б і не? На мой погляд, рабіць з гэтай камедыі трагедыю няма прычыны, але мінусы паказваюць, што не толькі вы так настроеныя.
  • .
    12.05.2026
    Тапонімы каланізатараў маюць іншае паходжанне: ўспамін пра радзіму, спадчыну, перанос знаёмых ментальных "маркераў" на новую мапу.
    Пра жарт я сваё сказаў, Вы пад выглядам "разумею" звузілі да маніпулятыўнага, тыпа "хто не смяецца ад Петрасяна, той не разумее гумар увогуле".
  • Мальдыўскі правінцыял
    12.05.2026
    ., Mea culpa, маніпулюю вашым пачуццём гумару без усялякіх на тое падстаў. Цяпер вось разумею (калі дазволіце), што перанос "маркераў" каланізатарамі - гэта адно, а беларусамі - як звычайна. Прыйдзецца, здаецца, пакінуць вас без суцяшэння сярод гэтага сораму і абсурду. Трымайцеся!
  • .
    12.05.2026
    У беларусаў-перасяленцаў такое таксама сустракаецца. Ёсць беларускія тапонімы ў Сібіры, на Далёкім Усходзе. Гэта перанос свайго, "хатняга" імя ў чужы край.
    Зусім не аналагічна з сітуацыяй "Беларускіх Мальдзіваў", калі нейкае чужое імя пераносяць на сваю радзіму.

    І я здагадаўся, па моўных памылках і асаблівасцях, што гэта піша трампіст "Праўда". Пакрыўджаны ў іншых дыскусіях, які жадае "адпомсціць".
    Віншую: той, хто нібыта змагаўся з рускім светам і "губерняй", уляпаўся аб Анлайнер і ў падтрымку правінцыялізацыі Беларусі. Больш гламурных другасных тапонімаў, менш аўтэнтычных беларускіх.
  • Мальдыўскі правінцыял
    12.05.2026
    ., Паколькі вас відавочна цягне на ad hominem, прыйдзецца сапраўды пакінуць вас з вашымі дэманамі. "No fun", як нехта пісаў. Варта толькі дадаць, што вы пераблыталі мяне з нейкім іншым няшчасным.
  • Indrid Cold
    12.05.2026
    Проста нагадаю што галоўным рэдактарам Анлайнера быў у тыя часы Дзяніс Блішч, які вядомы сваім каханнем да стабільнасці і тым што "змагары перашкаджаюць". Ну і яшчэ тым што ў яго дастаткова нізкі IQ, каб не рэфлексаваць над сваімі памылкамі. І яшчэ смешна што яго чытаюць 3,5 бота, але ён чамусьці называе сябе блогерам, лол
  • турыст
    13.05.2026
    а Мальдивская Республика в курсе?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць