Ціск, а што Ціханоўская? Усе гэтыя спартовыя ды алімпійскія федэрацыі - цынічныя бізнэсы пад кіраўніцтвам назкрозь карумпаваных спартовых функцыянераў, якія пад вельмі зручным для іх лозунгам "Спорт па-за палітыкай" ніколі не грэбавалі браць грошы ад нават самых людажэрных дыктатур узамен на падвышэнне прэстыжу. Фазэль, Чэфэрін, Ілюмжынаў і г.д. - спіс доўгі. Грошы ад дыктатараў + роялці ад тэлекампаній = вялічэзны профіт, у якім няма месца маралі і нават імітацыі сампавагі. Таму калі Нобелеўскі камітэт напляваў на хацелкі 80-гадовага лапідарнага нарцыса - прыдумаем і прададзім Трампу прэмію міра FIFA. На чарзе - прэміі FIFA у галіне літаратуры, эканоміцы і тэхнічных навук. Усё гэта - дадатковы аргумент на карысць таго, каб пасля абрынання дыктатуры беларуская дэмакратычная дзяржава спыніла марнаваць грошы падаткаплатнікаў на прафесійны спорт. Ня кажучы ўжо аб тым, што ніякага датычэння да масавай фізкультуры ён ня мае. Здароўе нацыі вымяраецца ня колькасцю біятланістаў альбо колькасцю сумнеўных хакейных турніраў, а працягласцю жыцця, узроўнем атлусцення, захворванняў сэрца, дыябетам і г.д.
Варвара
18.05.2026
Всегда понимала, что Опейкин и его структура - обычные грантососы, абсолютно неэффективные. Последние новости о массовых возвратах в цивилизацию красной зелени это только подтверждает. К сожалению.
Белорусских гимнастов допустили к соревнованиям с флагом и гимном