Комментарии к статье

Латушко, Курейчик, Прокопчик, Кравцов. Полный список тех, кто попал в Координационный совет

  • Цырк на дроце
    19.05.2026
    Дарма пісаць відавочнае, што тыя гендарныя выбары гэта цырк сам у сабе. Але карціну дапаўняе факт, што туды трапілі такія асобы як:

    Рэжысёр расійскіх фільмаў Андрэй Курэйчык. Аліна Харысава якая не ўмее адэкватна апрануцца на публічнае выступленне, а пазней плача, якія мужыкі беее. Лізавета Пракопчык і Маргарыта Ворыхава, якія таксама маюць праблемы з візуальным прадстаўленнем на публіцы, а першая яшчэ з уласнымі фінансамі. Яўгеній Караулаў які хіба толькі пэўнымі тэмамі цікавіцца. Расейскамоўная феміністка Станіслава Цярэнцьева гэта само гаворыць за сябе. Ну і ажно дзве балорусские вішанкі на торце - Іван Краўцоў і Таццяна Мартынава, цяжка сказаць хто больш прарасейскі. Таму і той не да спадобы беларускае, ад мовы ад шырока культуры, а яшчэ адкрыта заяўляюць пра неабходнасць супрацы з расейцамі, толькі адзін з усімі, а другая з "хорошими", пакуль што, хаця раней працавала на ОНТ з Гігіным.

    [Зрэдагавана]
  • C7
    19.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    19.05.2026
    Цырк на дроце , цырк магчыма ўбачыць толькі калі чапляцца да вопратцы кшталту таго як Трамп з Вэнсам наязджалі на Зяленскага за недарэчны для наведвання вялікага Трампа строй, маўляў "Чё за стрёмный клифт?!" Альбо чапляцца за ЛГБТ як жудаснае парушэнне традыцйных каштоўнасцяў. Альбо да "прарасейскай" Мартынавай, якая ў 2020 з'ехала не ў Нямеччыну альбо ЗША, а в Украіну, з якой яна не стала з'язджаць ў 2022 і працягвае адвакатаваць Беларусь і тлумачыць стан рэчаў у Беларусі сярод украінскай аўдыторыі. Што тычыцца Краўцова - ён мяне таксама непрывабны, але нават ён не заклікае да расейскай анэксіі Беларусі. Большасць блока Латушкі - не зусім станоўчая з'ява ў тым сэнсе, што яму практычна не спатрэбіцца ствараць кааліцый, але выбарцы прызналі ролю Латушкі і яго каманды за канкрэтныя дзеянні ў стьратэгіі ціску (нават калі ён перабольшвае сваю ролю). І галоўнае - каманда Латушкі ніколі не спынялася нагадваць, што ейнай прыярытэтнай мэтай застаецца вяртанне ў змененую Беларусь, чаму ў праграмах некаторых блокаў увогуле нн знайшлося месца.
  • Цырк на дроце
    19.05.2026
    Цырк на дроце , а можаце патлумачыць, чаму "лгбт" вы выправілі на "пэўныя тэмы"? Гэта сапраўды новы ўзровень 1984.
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    А кажуць Каардынацыйная рада нікому не цікавая).
    Вунь колькі каментароў)
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    Прыемна бачыць шмат прафесійных людзей у новым складзе КР.
    Жадаю хутчэй пабачыць вынікі іх працы.
    Гледзячы па складзе, гэтая КР можа шмат зрабіць і для павелічэння прэстыжу КР, і для павяртанне Беларусі беларусам.

    Дзякуй усім, хто не пабаяўся стаць кандыдатам, і ўсім, хто палічыў важным прагаласаваць.

    Беларусы стварылі і захавалі адзіны выбарны прадстаўнічы орган.
  • Віталь
    19.05.2026
    Янка, Супыніся. Памятаем Мартынаву, якая пісала, што не трэба ні беларускай мовы і БЧБ сцягоў на акцыях. Агітавала за расейскія "белыя лентачкі". І збегла з Беларусі яшчэ ДА выбараў (адкамандзіравалі?). І не саромелася пры тым весці групу "не надо бояться" 😆.
  • моўны таліб
    19.05.2026
    Віталь, пачытаў той камент Янкі і падумаў, што невероятныя гэта сапраўды невероятная з'ява. Або не ведаюць, або забылі. Або хочуць самі сябе ашукаць.
  • моўны таліб
    19.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • №6
    19.05.2026
    Ого, колькі фрыкаў ад Наступу, а магло трапіць яшчэ больш.
  • Абу
    19.05.2026
    "Гэта Каардынацыйная Рада шчасця. Пераабяры яе восем разоў і паведамі сябрам і суседзям..."
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    Абу, а колькі гадоў ці стагоддзяў адпрацоўваліся дэмакратыя і парламенцкая праца ў Брытаніі ці ЗША? Ці вы сапраўды лічыце, што прыйдуць аднекуль адразу ў Беларусь самыя дасведчаныя палітыкі і ўсё павырашаюць. А яны могуць прыйсці, з той жа рашкі. Ці з Украіны. Толькі мабыць беларусам патрэбна самім досведу набірацца і трэніцца, калі ёсць такая магчымасць
  • 123
    19.05.2026
    І так мала ў параўнанні з тым, колькі на тэму выбараў у КР напісаў былы рэдактар Спутніка, а цяпер Еўрарадыё і сябра феміністак Казарцаў.
  • Булак-Балаховіч
    19.05.2026
    Сам факт, што прарасейскія як Краўцоў трапляюць у такія КР, шмат гаворыць.
  • Дурыбары
    19.05.2026
    Булак-Балаховіч , Амаль 2000 чалавек выбіралі амаль 100 (!) чалавек. Тобок яны разам з сваімі сваякамі і сябрамі выбіралі самі сябе.
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    Булак-Балаховіч , а вы мяркуеце, што ў Парламент Беларусі пасля вызвалення не трапяць былыя лукашысты ці прарасейскія, ці праўкраінскія?
    Патрэбна вучыцца беларусам сачыць за выбарчымі кампаніямі, абіраць і адсочваць палітычную актыўнасць, рабіць высновы і калі што - адклікаць блазанаў, напрыклад.
    браць на сябе палітычную адказнасць.
    Каб не забараняць/садзіць ці высылаць з краіны, а з дапамогай дэмакратычных метадаў будаваць у адной краіне жыццё прадстаўнікам розных поглядаў.
    З большага, парламент як раз для таго, каб там былі прадстаўленыя прадстаўнікі розных поглядаў і выпрацоўвалі агульную для краіны стратэгію.
  • Самае важнае
    19.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Самае важнае
    19.05.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • іронія
    19.05.2026
    Той момант, калі ў адзін орган трапіў былы міністр культуры, які спрабаваў прасоўваць беларускую мову і расейскамоўная была прапагандыстка ОНТ, якую далей трасе ад беларускай мовы.
  • жэўжык
    19.05.2026
    АРФ, сярод пералічаных, Філіпенка даволі добра размаўляе па-беларуску (можна знайсьці яго інтэрвію) і прыязна ставіцца да беларускай мовы. Не разумею, за што яго ставяць у адзін шэраг з фрыкамі. Тое, што ён валодае расейскай мовай нават лепей, чым беларускай (і з гэтае прычыны піша свае кнігі па-расейску), дык гэта не яго віна.
  • А ў Швейцарыі
    19.05.2026
    жэўжык, Філіпенка добра ставіцца да беларускай мовы? Гэта хіба нешта новае, бо апошнія гады выдатна памятаецца, як бараніў расейскую і апраўдваў выцясненне беларускай.
  • Жвір
    19.05.2026
    Латушку паважаю, але не ў складзе той "Рады". "Рада" тая, гэта пляма на ягонай біяграфіі. І ня толькі на ягонай...
  • Дум
    19.05.2026
    Жвір , не ствары сябе куміра!!!
    Латушка ў КР мае рэшаючы голас і кіруе КР разам з Офісам і пад дудку Офісу. Латушка ў КР праявіў сябе ў поўны моц як палітык. А гэта падтрымка санкцый, ў тым ліку супраць беларускага народу, візавыя абмежаванні і гд.
    Нельга ўявіць што замова рэкламы КР ў Варламава як і выбар так званай сумнеўнай пляцоўкі галасавання ў КР адбылося ну зусім без ведама Латушкі і офіснай кампаніі.
    Адзінае што добрае зрабіў Латушка за апошнія гады - падтрымаў збор і даў нейкую сумму грошай на дроны для палка Каліноўскага якія збіраў украінскі блогер Балаганофф.
    Больш нічога добрага што зроблена не ведаю. Хіба што матэрыял ў гаагу на вусатага. Але матэрыялы ў гаагу на вусатага на маю думку каштуюць меньш чым дроны для каліноўцаў і ЗСУ.
  • Жвір
    19.05.2026
    Дум, ды ну ? Сапраўды ? А так, адразу і ня скажаш...
    Ну, час пакажа. Куміраў я сабе не ствараю, таму зарыентуюся па далейшых справах яго.
  • ..
    19.05.2026
    Жвір , якія яшчэ справы? што ён быў звычайны лукашэнкаўскі прыкарытнік у свой час? што разваліў Купалаўскі тэатр у стагодзе яго? што закрыў вочы на мутную мельнікаву? што яшчэ?
    якія вам справы трэба яшчэ?

    [Зрэдагавана]
  • Жвір
    19.05.2026
    .., ну, пра тэатр і стагодьдзе вы дудзіце ў дуду. Ды й ня быў Латушка "звычайным лукашэнкаўскім прыкарытнікам", інакш не падтрымаў бы падзеі 20-га, і не былоб бчб сьцягоў на фасадзе тэатра, і не было б Латушкі на пратэстах 1996... Карацей, ня будзьце такім зусім ужо катэгарычным дальтонікам...
  • ..
    19.05.2026
    Жвір, катэгарычным дальтонікам? але час паказвае, что сапраўды бачу часам не толькі наскрозь (людзей), але й далёка бачу (падзеі)
  • Жвір
    19.05.2026
    .., вось і дазволім часу прайсьці, ды й дамо яму слова. Бо мінулае, якое было, неадназначнае й супярэчлівае, шмат чаго замуціла... Ну, вас та яно не заблытала, вы ж та ўсё бачыце й разумееце, але, як раптам вам гэта толькі падаецца дык і усё, гамон. Таму не, я сам буду разбірацца...
  • Пытаннечка
    19.05.2026
    А гэта дакладна дэмакраты?
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    Пытаннечка , прайшлі праз дэмакратычныя выбары. Таму так, дэмакраты. І такімі чальцоў КР вызнаюць у тым ліку на міжнародным узроўні.
    А вось лукашню не вызнаюць. Хаця там малююць ого якія лічбы яўкі)
  • Алесь
    19.05.2026
    І за гэта вось сядзяць людзі і пакутуюць...

    Няўжо за гэта вось усё выходзілі ў 2020м???
  • Ах вернісаж, ах вернісаж...
    19.05.2026
    Алесь, Ну чаму, не толькі, яшчэ- "Венецыя весной".
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    Алесь, няўжо наяўнасць КР вам перашкаджае рабіць нешта? Калі нехта вырашыў, што можа праз Парламенты іншых краінаў адстойваць правы беларусаў, праз ПАРЭ і іншыя інстытуцыі, а беларусы гатовыя ісці на рызыкі і галасаваць, каб не лукашысты ад іх імя казалі нешта, а абраныя беларусамі прадстаўнікі, што ж вам так дрэнна ад гэтага?))
  • Nk
    19.05.2026
    2000+ чалавек абіраюць 80 чалавек.
    Цікава, есць лі яшчэ на якіх выбарах дзесьці такія суадносіны?
  • жэўжык
    19.05.2026
    Nk, у адрозьненьне ад папярэдніх выбараў, я гэтым разам не галасаваў, бо баюся, што скончыцца ўсё гэта, як і са справай Гаюна, то бок сьпісы ўдзельнікаў галасаваньня патрапяць у КДБ, і па іх прыйдуць карнікі.

    Што самае сьмешнае, мінулым разам я нават пакідаў каментарый пад артыкулам аб выбарах рады. Маўляў, мы (тыя 6 тысяч) сьвядома рызыкуем, але калі нікога ня зловяць, то наступным разам людзі будуць галасаваць сьмялей, бо сыстэма ўжо дакажа сваю бясьпеку. На жаль, Лібер чамусьці зрабіў непрымальныя незразумелыя зьмены, калі даверыўся расейцам для вэрыфікацыі пашпартоў.
  • умка
    19.05.2026
    ёсць
    дзе адно абірае адно
    толькі сябе
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    Nk, калі выконваюцца дэмакратычныя працэдуры, яўка амаль нідзе не мае вялікага значэння.
    Таму КР і вызнаюць прадстаўнічым органам беларусаў у дэмакратычных краінах
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    У добры шлях, новы склад КР.
    Хто жадае працаваць на карысць Беларусі - атрымалі ў падтрымку галасы беларусаў і могуць выкарыстаць магчымасці быць чальцом абранага выбарчага органа беларусаў.
    У ПАРЭ, у Парламентах краінаў адстойваць інтарэсы выбаршчыкаў і ўсіх беларусаў.
    Чакаю таксама прадстаўнікоў КР у Парламенцкай Асамблеі НАТА. Прадстаўнікоў розных ініцыятываў ці простых актывістаў туды б нават блізка не пусцілі, а як чальцоў парламенту ў выгнанні КР - калі ласка.
    Дзякуй, што гатовыя рызыкаваць дзяля беларусаў.
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    жэўжык, а было за ўвесь час хаця б якое зліццё дадзеных у Лібера?
  • Аналітык
    19.05.2026
    "І гэта не то, і тое не гэтак."
    Колькі у каментарах тралей. І усё ім не спадабаецца, і усе не тыя. Вы не ўмееце падтрымаць, толькі ныць і крыўляцца. Агідна ўжо гэты чытаць.
  • Аналiтык (сапраўдны)
    19.05.2026
    Аналітык,
    Магу адказаць, што пост вышэй не мой. Я лiчу, што не трэба называць людзeй тралямi, i красцi чужыя нiкi.
  • Чтить традиции
    19.05.2026
    Если Ваня Кравцов перестанет быть секретарем КС, то какой в этом всем тогда смысл?
  • Авось
    19.05.2026
    Чтить традиции, а вось як той расейскі грамадзякін Ваня ўвогуле змог? Во пытанне...
  • чакаю працы новага складу КР
    19.05.2026
    Чтить традиции, вельмі спадзяюся, што нарэшце краўцоў не будзе мець доступу да кіраўнічых пасадаў.
    будзе вялікай памылкай, калі ён будзе абраны сакратаром, віцэ-спікерам і г.д. сьпікерам ён дакладна не будзе)
    Не патрэбна гуляцца быццам бы ў дамоўленасці паміж палітычнымі сіламі. Напэўна ніхто больш, як краўцоў, не зрабіў так шмат для таго, каб не даць працаваць КР і пераўтвараць КР у цырк. Дастаткова ўзгадаць, як арганізавана праца сайту КР, хаця ён жа нехілы такі медыя эксперт і з айці звязаны, як ён пісаў з перавышэннем паўнамоцтваў лісты ад імя КР, як ён кожны раз расказвае падчас выбарчай кампаніі, як КР нікому нецікавая, але кожны раз лезе ў тую КР).
  • моўны таліб
    19.05.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць