Нацбанк объяснил, зачем ввели требование геолокации при входе в интернет-банкинг
-
27.05.2026Если не в той геопозиции-заблокируют ваш банкинг и будете ждать, ждать, ждать. В рашке так. Своих мозгов нет, все копирки оттуда. Конечный потребитель этих данный-МНС
-
27.05.2026Цікава, а ён ведае ўвогуле што напрыклад у ноўтбуках няма ніякіх модуляў геалякацыі, пры гэтым IP-адрас можа мяняцца па 10 разоў на дзень бо чалавек можа езьдзіць па краіне і заходзіць у інтэрнэт-банкінг с розных сетак. Яны зьбіраюцца заблякаваць усіх карыстальнікаў з ноўтбукамі? Ды і ўвогуле геалякацыя элементарна мяняецца на падробленую (як у кампутарных браўзэрах кшталту Firefox - праз дадатак, так і ў смартфонах на Android з уключанымі наладамі распрацоўніка і спецыяльным дадаткам), ужо каго каго, а махляроў і злодзеяў гэта ну ніяк не спыніць.
> ніякая ўцечка даных немагчымая, бо яны зашыфраваныя
Ага. А яшчэ максымальная даўжыня пароляў абмежаваная 12 сымбалямі, ці каля таго (прывітаньне Аграпромбанку). І мультыфактарная аўтарызацыя праз СМС якія лёгка перахопліваюцца. І гэта ўсё ў 2026 годзе... клоўны.
> Беларусам як мінімум патэлефануюць
Задзяўбецеся тэлефанаваць. Інтэрнэт-банкінг пачне працаваць як беларуская паліклініка - з чэргамі па 2-3 гадзіны.
Думаю ўвогуле тут дзьве асноўныя мэты:
- ускладніць жыцьцё карыстальнікам VPN. Тая ж схема што на рашцы - забыў выключыць VPN - атрымаў бан.
- стварыць яшчэ адзін сродак для татаьнага сачэньня за насельніцтвам. А дадзеныя аб геалякацыі перадаваць МНС і Губазікам усялякім. -
27.05.2026Шмат з чым пагаджуся і сам казаў неаднойчы. Смс як слабы ўзровень бяспекі і што немагчымасць правесці плацеж будзе праблемай кліента, а не банка.
Дадам, што лакацыя ў браўзерах таксама збіраецца. Праз класіфікацыю IP-адрасоў. VPN там могуць фільтраваць. Таму інтэрнэт-банкінг таксама можа атрымаць праблемы, хаця і меншыя па параўнанню з мабільным. Падрабязней пісаў пад папярэднім артыкулам (395841).
Галоўная мэта - ўсё ж барацьба з кібермахлярствам. Нацбанку трэба паказаць, што ён не ігнаруе праблему.
Рашэнне магло быць больш узважаным, з улікам мінусаў, якія атрымаюць кліенты. Але пры адсутнасці ўліку грамадскіх меркаванняў сістэма ідзе ў разнос: улічваюцца толькі дзяржаўныя і карпаратыўныя інтарэсы.
Карысць для падаткавікоў і карнікаў - ужо як наступствы рашэння.
Наконт "даныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і нікому не перадаюцца". Шыфраванне гэта вашая ўнутраная справа, як зашыфравалі, так і расшыфравалі. Усе ключы ў вас. А перадача карнікам любых даных, а тым больш фінансавых, даўно замацавана ў заканадаўстве.