Прычыну ніхто не агучыў. А яна ў тым, што не было дастаткова мусаўцаў ды належных службаў. Калі пачалася залева, усе пабеглі ў бок метро, я б з малой пляменніцай таксама туды б пабег, бо бліжэй, але ўспомніў, што люк не зачыніў у самаходзе, які пакінуў ля палацу спорта. Шмат хто казаў, што падлеткі вырашылі, што гэта гульня, такая куча-мала, прыгалі ў натоўп, а тамака ўжо паміралі людзі. І загінулы амапавец адзіны там выпадкова аказаўся, яны па аднаму не ходзяць, і не было іх тамака шмат.
хтосьці
30.05.2026
Ёсік, іх было дастаткова каб перагарожваць шлях праз праспект (ужо тады лукашысты пачалі забараняць гуляць натоўпам па дарозе), таму ўсе і ламануліся ў пераход. Таксама дастаткова, каб зачыніць метро і стварыць яшчэ большую цісканіну
Ёсік
30.05.2026
хтосьці, тады залева пачалася, вось усе й пабеглі хавацца. Не было шчэ падстаў на дарогу выходзіць. Апасьля новага года лукашэнка вылез на ТБ, і сказаў, што да існуючага курсу даляра +20%. Пабухцелі і скончылася ўсё, надалей жылі, чакалі таго роськвіту, калі мафію пасадзіць, а заводы запусьціць.
%
30.05.2026
Ну так. Па злачыннай дурасьці ментаўской люд падушыўся.
Ёсік
30.05.2026
%, восеньню 1998 Філіпс праводзіў трохдзённы фестываль на тым жа месцы, Песьняры ў пятніцу сьпявалі, натоўп шчэ большы быў, ніякага дажджу. Калі скончыўся канцэрт, усе пайшлі ў метро, дык чалавек 30 амапаўцаў натоўп рэгулявалі, каб цісканіны не было. А тутака паспрабавалі на нейкае эрпэцэшнае сьвята стрэлкі перавесьці, Богу не дагадзілі, грэх вялікі, нельга было громка музыку граць. .
В Минске почтили память погибших на Немиге 27 лет назад