Комментарии к статье

«Ни тогда, ни сегодня я не считаю, что сделал что-то плохое». Дедок откровенно рассказал о бывших отношениях с 16‑летней девушкой

  • Х
    07.06.2026
    16 год- век згоды па заканадаўству. Калі ён не браў яе гвалтам, а яна сама пайшла з ім, то ўсё нармальна. Маладыя дзяўчаты часта любяць дарослых хлапцоў.
  • Someone
    07.06.2026
    Х, легальна і нармальна не адно і тое. Лукашэнкаўскія суддзі Дзядка так сама фармальна па законе пасадзілі, але ж ён, падаецца, не зусім згодны?
  • Для мяне - не
    07.06.2026
    Для мяне спаць з 16 гадовай гэта ненармальна, я б ніколі не рабіў гэтана
  • слушна
    07.06.2026
    Someone, а колькі гадоў вашай жонцы? Не таму пытаюся, што мне цікава, а таму, што які б ні быў ваш адказ, я заўжды магу казаць, што гэта ненармальна. Ну, таму што я так лічу. Як і вы лічыце адносіны Мікалая ненармальнымі....
  • Ник
    07.06.2026
    Someone, [Рэд. Выдалена] - в Польше возраст согласия 15, в Германии 14

    [Зрэдагавана]
  • Для цябе ненармальна
    07.06.2026
    Для мяне - не, дык і не спі, ніхто ж не прымушае. Але і іншых не асуджай.
  • Не прыклад
    07.06.2026
    Для мяне - не, вашы дзівацтвы - вашы праблемы. Можа вы герантафіл...
  • Цікава
    07.06.2026
    Для мяне - не, дык гэта з яе словаў што яна спала, а можа і не?
    Тым больш што як высвятляецца не было прымусу з боку міколы і не было супраціву з яе боку
    Тым больш што 16 год гэта полавазрэлая дзяўчына з пашпартам
    Тым больш што гэты срач яна ужо раздзьмухала год таму
    А зараз навошта яна зноў гэта ўзгадвае?
  • Ух ты як запелі
    07.06.2026
    А для вас нармальна людзей есці, а для мяне не. Дык вы ешце людзей. А я пагляджу.
  • ух
    07.06.2026
    Ух ты як запелі, Які ты тлусты троль. ))) Навыдумляў пра субяседнікау, і нібы прывёў аргументаў... ))
  • Псыхалягінька
    07.06.2026
    Дапамагаю апастэрыёрна адклікаць згоду
  • Янаў Тэлегам Канал
    07.06.2026
    Закінуты, апошнідопіс на ейныя народзіны - колькі месяцаў таму.
    Пад тым допісам рэґулярна зьяўляюцца занепакоеныя пытаньні пра Янаў лёс, на якія незразумелыя асобы запэўняюць, што прычынаў непакоіцца няма,
  • Twin
    07.06.2026
    Ну і што? Знайшлі да чаго чапляцца. Хлопец з дзяўчынай кахалі адзін аднаго, гэта цудоўна
  • Новыя стандарты
    07.06.2026
    Падсасонны норма, Дзядок не норма?
  • 123
    07.06.2026
    Аморальный, похотливый и изворотливый тип.
  • Дзядок за Бабарыку топіць
    07.06.2026
    123, ён за Бабарыку (назваў Віктара Бабарыку ў топ-тры наймацнейшых беларускіх палітыкаў). А Бабарыка і сам флюгер яшчэ той.
  • Маска добродетели
    07.06.2026
    123, да все такие, в том числе, а может и прежде всего, и вы. Не упустите ведь, чтобы пнуть ближнего своего, не ногой, так словом?
  • ХВ
    07.06.2026
    Что за сброд сплетников здесь собрался? Не вашего это ума дело - копаться в чужом белье!
  • Каська
    07.06.2026
    Сорамна што я калісці лічыла яго чалавекам
  • Лайдак
    07.06.2026
    Дарослы мужчына, якому нармалёва быць у стасунках з дзіцём - відавочна мае патрэбу ў псіхічнай дапамозе
  • Лайдак
    07.06.2026
    *псіхіятрычнай
  • Апостраф
    07.06.2026
    Лайдак, 16 — не дзіцё. Я ў 16 быў такім жа, як і ў 18. Некаторыя 16-леткі выглядаюць дзецьмі, некаторыя — прыгожымі маладымі хлопцамі/кабетам. Што да інтэлекту, то ня ўсім і ў 25 шчасьціць быць разумнымі развітымі асобамі, дык што цяпер? У нашым грамадстве прынята, што мужчына/хлопец мусіць быць вышэй, старшэй, мацней, багацей за дзяўчыну. Таму ад жанчын ніколі і не вымагаюць быць дактарамі навук і разважаць на глыбокія тэмы (ды і ня кожны мужчына на гэта здольны), таму "што цікавага ён знайшоў у падлетку?" — не аргумэнт.
  • 123
    07.06.2026
    Аморальный и скользкий тип.
  • Фэмініст
    07.06.2026
    Прапаную пачаць цкаваць за адносіны з жанчынамі да сарака гадоў.
  • Поправочка
    07.06.2026
    Фэмініст, да 41, бо 40 гэта яшчэ несвядомая дзяўчынка...
  • Л - лицемерие
    07.06.2026
    Христианскрму Гумберту привет от Эпштейна
  • XXIV партзьезд
    07.06.2026
    9 гадоу́ у́ лягерох , вязьніцах , турмах , шызо , сизо , кпз , пкт .
    Матрыца зьмененая .
    Мэнталітэт і асабовасьць зьнішчаныя .
    ленина і крапоткина хваліць .
  • як цікава чытаць асобных
    07.06.2026
    XXIV партзьезд, не чытаў, але асуджаю...
  • Юстас
    07.06.2026
    Левач'ё лічыць нормаю і мараллю толькі тое, што ім падабаецца і выгодна ў канкрэтны час.
  • Слушна
    07.06.2026
    Юстас, Як і правач'ё...
  • Someone
    07.06.2026
    Можна закахацца і ў падначаленую, або дачку блізкага сябра ці пляменніцу. Але пытанне, што чалавек з гэтым каханнем зробіць. Такая розніца ва ўзросце, тым больш калі дзяўчына яшчэ падлетак, дае вельмі сур’ёзныя магчымасці для маніпуляцыі ды злоўжывання даверам.

    Схіліць да інтымных адносінаў і потым казаць «а я ж закахаўся», «я думаў гэта сур’ёзна» гэта вартыя жалю апраўданні. Або трымай сваё каханне пры сабе, або прапануй адразу ажаніцца а потым «кансуміруй», або не здіўляйся калі нехта палічыць маніпулятыўным блудадзеем-эфебафілам.
  • Национал-капиталист Беларуси
    07.06.2026
    Микола, не обращай внимания на этих совков и коммунистов. Девушек надо матросить и бросать, чтобы набираться опыта. Это как в бизнесе, где я своих наемных работников использую по максимуму.
  • Gur
    07.06.2026
    Такой оппозиционер - просто находка для любой власти! Если бы его не было, стоило бы изобрести. Как его будут предсталять намероприятиях - А это наш боевой товарищ - анархист Дедок! Поприветствуем его!

    [Зрэдагавана]
  • Ну
    07.06.2026
    "Дзяўчына сцвярджала, што падчас псіхатэрапіі пераасэнсавала гэты досвед"
    Хутчэй, дзяўчына ў 2025-ым вырашыла стаць блохеркай, а каб прыцягнуць хоць нейкую ўвагу да сваёй асобы, раптам зразумела, што акрамя гісторыі адносінаў з Міколай многа гадоў таму нічым і не адрозніваецца ад сотняў такіх вось "хачу быць знакамітай(ці)".
  • Імя
    07.06.2026
    Не бачу нічога, за што на Дзядка трэба накідвацца, хапае пар, дзе хлопец нашмат старэйшы, гэта толькі ў інтэрнэце ўсе святыя. Можа, адносіны і былі траўматычнымі, але і яны з равеснікамі бываюць такімі. Што за звычка ўсё асабістае цягнуць у публічную прастору, хай бы асабіста разбіраліся, без удзелу зацікаўленай грамадскасці.
  • Педафілія - гэта не пра розніцу ва ўзросце
    07.06.2026
    Імя, пытанні не да розніцы ва ўзросце. Пытанні да сексу дарослых людзей з падлеткамі
  • политзек
    07.06.2026
    все моралисты идут на ***
    вот и всё. каждый должен заниматься своим моральным обликом, а не чужим.
    это кстати закон в тюрьме. то немногое, что там правильно.
  • Леха Питерский
    07.06.2026
    политзек, за такое он там бы кушал ложкой с дырочкой
  • цікава
    07.06.2026
    Леха Питерский, а чаму НН дапускае камментар з турэмнай лексікай?
  • Бббб
    07.06.2026
    Дзядок не схіліўся ні пад ціскам рэпрэсіўнай машыны, ні пад ціскам новай маралі (амаралі*). Чалавек-скала.
    А што да тэмы, то 16гадовыя дзяўчаты самі часта віснуць на 30гадовых мужчын, ніякіх маніпуляцый тут не патрэбна. Віснуць, радуюцца, хваляцца перад сяброўкамі і пасьля разрыву (калі так адбылося) жывуць шчасьліва, пакуль інстапсыхолягі ім не раскажуць, што аказваецца, ўсё тое была маніпуляцыя з боку злога страшнага мужчыны, што яны — ахвяры гвалту, проста не ўсведамлялі гэтага ўсе гады. І вось гэта ўжо маніпуляцыя, на якую некаторыя вядуцца. Не кажу, што грумінгу не існуе. Ён ёсьць, але пара 16+29 не зьяўляецца гэтым аўтаматычна. Калі 29гадовы хлопец праўдамі і няпраўдамі разводзіць на сэкс (ці стасункі) 16гадовую дзяўчыну, якая яму адмаўляе, але праз некаторы час ламаецца — гэта гвалт, грумінг. А калі два чалавекі натуральна закахаліся і былі шчасьлівыя ў той перыяд, то ніякага злачынства тут няма. І ня трэба расказваць пра "псыхалягічныя траўмы", мозг не адроўьнівае сэксуальны досьвед з аднагодкай ад сэксуальнага досьведу з 30гадовым мужыком. Калі гэта было па згодзе, то гэта проста сэксуальны досьвед з прыемным партнёрам.
  • Каханне не раўно сексу
    07.06.2026
    Бббб, дзяўчына кажа менавіта пра ціск і развод на секс. Праверыць зараз як там было не магчыма. Аднак вядома, што падлетку будзе цяжка адстойваць свае межы перад дарослым чалавекам. Таму і гавораць аб тым, што 29-гадоваму мужчыне лепей прайсці міма падлеткаў, нават калі ён і ўспрымае сітуацыю, як вешанне яму на шыю. Ну і якое б там не было каханне, дакладна не варта цягнуць падлеткаў у ложак.
  • Чарговы псеўдалідар
    07.06.2026
    Вось з такіх вось асобаў смі лепяць нам чарговых "лідараў".
  • Парада
    07.06.2026
    Чарговы псеўдалідар, не падабаецца лідар? Прапануйце іншага . Ці ўласна рабіцеся лідарам. Што вам замінае?
  • Как что
    07.06.2026
    Парада, синие пальцы офиса
  • парада
    07.06.2026
    Как что, вось яно як! А чаму не Заратустра? Ці не рэтраградны Меркурый?
  • ...
    07.06.2026
    Ответы не впечатлили.
  • Каго як
    07.06.2026
    ..., чалавек як раз такі і прама сказаў, што секс з падлеткамі лічыць нармальным, а тыя, хто выказваюцца за павышэнне ўзросту сексуальнай згоды пры розніцы ва ўзросце, аказваюцца проста хочуць лезці пад коўдру да публічных асоб ды нічога не разумеюць у каханні
  • Сінтаксіс і пунктуацыя
    07.06.2026
    Каго як, дык падвышайце хаця б і да 40... Але потым не енчыце, што ў вас нараджальнасць некуды знікла і мужыкі губляюць сацыяльную ролю і зыходзяць у лудаманію ці гарэлку...
  • Андрэй
    07.06.2026
    У дадзеным выпадку трэба ўлічваць псіхологію 16-ці гадовай дзяўчыны. Яна ўжо лічыць сябе дарослай і ёй ліслівіць увага дарослага мужчыны, які набагата старэйшы за яе. Нават у працэсе заляцання, ён можа ва ўсіх сэнсах даць ёй больш, чым 99,9% яе аднагодак або хлопцаў, якія толькі вучацца ці ўстаюць на ногі. Тым больш, калі такі дарослы хлопець ёсць вядомым, нейчым керуе і да яго з павагай ставяцца сябры ды калегі. Псіхолагі часам кажуць, што ў такіх адносінах адбываецца падаўлення асабістасці малодшага партнёра, ён практычна цалкам робіцца падпарадкованым. Менавіта гэта прыцягае большасць мужчын да маладых дзяўчат, бо імі лягчэй маніпуляваць - іх псіхіка яшчэ не даканца сфармована. Ну і сама педафелія як хвароба мае багата праяў, у тым ліку і такіх, які апісаў вышэй.
  • усё правільна кажа пазняк, чытайце першакрыніцы
    07.06.2026
    Андрэй, таварыш маёр, трымай сертыфікат на курсы беларускай мовы да Зянона Станіслававіча... І на курсы лёгікі адначасова. Бо ты так упэўнена кажаш пра маніпуляцыю, але чамусці забываеш, што абсалютная большасць жанчын у любым узросце шукаюць мужчын, якія мацнейшыя за яе (фізічна, фінансава, маральна-псіхалагічна....). Гэта заўжды маніпуляцыя? Не? Дык чаму ў 16 - маніпуляцыя, а ў 30, ці ў 45 - свядомы выбар, калі ўсе і засёды робяць менавіта такі выбар?
  • шаноўны спадар
    07.06.2026
    Проста нагадаю, што дзяўчына Яна сама пісала ў сваім тэлеграм-канале, што была на сувязі з ГУБАЗіКам наконт Міколы.

    Акрамя таго ужо пасля інтэрвью незалежным СМІ і збораў на Байсоле Яна ездзіла ў Беларусь, а адтуль у Крым. Аб чым, ізноў жа, сама пісала ў сваім тэлеграм-канале. А зараз спакойна жыве сабе ў Гданьску з міжнароднай абаронай.

    Але вядома, спецслужбы тут ніпрычым.
  • На заўвагу аб тым,
    07.06.2026
    што Мікола «мог знайсці сабе партнёрку, якая адпавядае ў тым ліку інтэлектуальнаму ўзроўню», а не мець стасункі з дзяўчынай

    Интеллектуальный уровнь определяется только возрастом? Авторка вопроса путает академические знания и интеллект. У них не абсолютная корреляция и девушка в 18 может иметь более высокий интеллект, чем женщина в 30-40. В т.ч. благодаря более молодому и пластичному мозгу.
  • Беларус
    07.06.2026
    Паўтару ў сто пяты раз - не рабіце сабе куміраў! Тое, што ён палітвязень, не робіць яго маральным арыенцірам.
  • Жора
    07.06.2026
    А што, зусім не хапае ў нас палітолагаў, што трэба абяляць Дзядка па другім коле? Ладна, Харысава выбыла. Але ёсць жа Усаў з нармальным бэкграўндам і не збачэнца.
  • Вось
    07.06.2026
    Што ўвогуле анарха-камуніст робіць на "НН"? Галасуем за любога абы не сённяшняя ўлада? Так можна вельмі далёка зайсці. У тым ліку і ў палавых стасунках. А калі б ён "закахаўся" ў 12-цігадовую, то таксама было б "норм"?
  • Someone
    07.06.2026
    Вось, дык ён жа цяпер яшчэ і хрысціянін. Але тое што спакусіў падлетка грахом не лічыць. І ўвогуле не ваша справа. Ваша справа захапляцца як ён мужна сядзеў у турме і вывучаць яго меркаванні па розных геапалітычных пытаннях. Не руйнуйце кар’еру селебрыці.
  • домоуправ
    07.06.2026
    Вось, ...и, знаете, я не удивлюсь, если завтра выснится, что ваш Дедок (тайно!) посещает СИНАГОГУ!...
  • дзе гэта я
    07.06.2026
    Куды гэта я трапіў, цырк нейкі.
    16 гадоў - узрост згоды. Усё, далей нічога, толькі пішацца кропка (як хто слабы зрокам ці розумам)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць